Ме́лькам, мялько́м ’нядоўга, імгненна, у адзін момант’, ’няўважліва, бегла, мімаходзь’ (ТСБМ, Нас.; калінк., З нар. сл.). Аддзеяслоўнае ўтварэнне з суф. ‑ам (‑ом). Да мялька́цца, мялька́ць (гл.). Не выключана запазычанне з рус.мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Кны́пель ’кароткая палка для закручвання гужвы ў плыце’ (ТС, Ян., З нар. сл., Жыв. сл., Сцяц., Сл. паўн.-зах.). Параўн. ням.Knüppel ’дубіна, рычаг’ (там жа, 2, 492). Запазычанне з нямецкай мовы
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пашто́ ’нашто’ (Касп.; ашм., Сл. ПЗБ; браг., Шатал.). Рус.паўн., сіб.пошто́ ’тс’. Бел. лексема можа быць не толькі запазычаннем з рус.мовы, але і калькай з польск.po co ’тс’, ’чаму’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
*Сіба́, сыба́ ‘няўжо’ (Сл. Брэс.), ‘хіба’ (драг., Ск. нар. мовы). Няясна; фармальна і па значэнні суадносіцца з хіба (гл.), пачатак слова пад уплывам займеннікавай асновы *s‑ (гл. сей, сі). Параўн. сіхібо (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БАГУШЭ́ВІЧ (Францішак Бенядзікт Казіміравіч) (21.3.1840, б. фальварак Свіраны, Вільнюскі р-н, Літва — 28.4.1900),
бел. паэт, празаік, публіцыст, перакладчык. Вучыўся ў Віленскай гімназіі. У 1861 паступіў на фіз.-матэм.ф-тПецярб. ун-та; выключаны з 1-га курса за адмаўленне прыняць новыя універсітэцкія правілы. Працаваў настаўнікам у Доцішках (Воранаўскі р-н). Удзельнік паўстання 1863—64, у баях у Аўгустоўскіх лясах паранены. З-за пагрозы рэпрэсій тайна жыў пад Беластокам, у Вільні, пасля перабраўся на Украіну. Пры дапамозе Я.Карловіча паступіў у Нежынскі юрыд. ліцэй, які скончыў у 1868. Працаваў судовым следчым на Украіне і ў Расіі. З 1884 у Вільні, адвакат судовай палаты; вёў пераважна справы сялян і гарадской беднаты. З 1898 жыў у Кушлянах (Смаргонскі р-н), пахаваны ў Жупранах (Ашмянскі р-н). Багушэвіч — рэв. дэмакрат, пачынальнік крытычнага рэалізму ў бел. л-ры. Вытокі яго творчасці ў грамадскім жыцці Беларусі, цесна звязаны з фальклорам, а таксама з лепшымі эстэт. традыцыямі слав. паэзіі. У зб-ках «Дудка беларуская» (пад псеўд. Мацей Бурачок; Кракаў, 1891) і «Смык беларускі» (пад псеўд. Сымон Рэўка з-пад Барысава; Познань?, 1894) паказаў селяніна, якога абдзялілі пры скасаванні прыгону, абдзірае казна, крыўдзяць суд і царскія чыноўнікі. У ім Багушэвіч бачыў не проста пагарджанага доляй, прыгнечанага мужыка, а чалавека, які крытычна ўспрымае свет, не баіцца «з’ехаць урадніку тройчы меж вушоў». Жывымі і яркімі паўсталі ў яго творах вобразы сялян Аліндаркі («Кепска будзе!»), Петрука Пантурка («У судзе»), Ануфрыя Скірдзеля («Балада»), Мацея («Хрэсьбіны Мацюка») і інш.Сац. пытанні востра ставяцца ў вершах «Бог не роўна дзеле», «Не цурайся», «Ахвяра». Цыкл «Песні» (зб. «Смык беларускі») — узор выкарыстання бел.нар. песні і насычэння яе сац. і філас. зместам. З болем чуючы, як «звякаюць ланцугі на людцах», са смуткам гледзячы «на зямельку, слязьмі залітую», паэт верыў у часіну, калі «перастанем плакаць мы над сваёй доляй». У яго творчасці на ўвесь голас загучалі і матывы нац. адраджэння. У прадмове да зб. «Дудка беларуская» ён абгрунтоўваў права бел. народа на развіццё сваёй мовы і заклікаў: «Не пакідайце ж мовы нашай беларускай, каб не ўмёрлі». Шмат рабіў Багушэвіч для фарміравання бел.літ.мовы, узбагачэння і ўдасканалення бел. паэтыкі. Ён узнімаў некранутыя моўныя пласты, карыстаўся сілабікай, каб надаць вершу гутарковае гучанне, смела ўводзіў сілаба-танічны памер, народна-песенныя прыёмы. Багатая і разнастайная яго спадчына ў жанравых адносінах: паэма («Кепска будзе!»), вершаванае апавяданне, блізкае формай да гутарак («У астрозе», «Быў у чысцы», «Свая зямля»), публіцыст. маналог («Мая дудка», «Дурны мужык, як варона»), філас. роздум («Праўда», «Думка»), верш-прысвячэнне («Яснавяльможнай пані Арэшчысе»), байка («Воўк і авечка»), сатыра («Праўдзівая гісторыя аб замучаным дукаце»), апрацоўка нар. казкі («Хцівец і скарб на святога Яна») і інш. Багушэвічу належаць і першыя ў бел. л-ры празаічныя творы. Апавяданні «Сведка», «Палясоўшчык», «Дзядзіна» (усе апубл. 1907) зместам і формай цесна звязаны з нар. гумарэскай, быт. анекдотам. Апавяданне «Тралялёначка» (Кракаў, 1892) бліжэй да літ. традыцыі; у ім яскрава ўвасоблены расслаенне бел. вёскі, вясковыя багацеі, што прыйшлі на змену радавітым панам. У 1886—91 пад псеўд. Demos, B.Huszicz, Ten і інш. друкаваў у польскім пецярбургскім час. «Kraj» («Край») допісы і артыкулы, у якіх пісаў пра цяжкае жыццё працоўнага люду, крызіс сельскай гаспадаркі, нізкія ўраджаі, цемнату і непісьменнасць народа. Лісты Багушэвіча да Я.Карловіча і Э.Ажэшкі (датуюцца 1868—97) — важныя дакумент. сведчанні светапогляду паэта, гісторыі напісання паасобных твораў і выдання «Дудкі беларускай», матэрыяльных умоў і абставін яго жыцця. Не ўсе творы Багушэвіча дайшлі да нас. Няма пэўных звестак пра змест зб. «Скрыпка беларуская», які меўся выйсці пасля смерці аўтара, не знойдзены ў архівах зб. «Беларускія апавяданні Бурачка», падрыхтаваны ў 1899 і не прапушчаны цэнзурай, не збярогся слоўнік бел.мовы, які Багушэвіч складаў па прапанове Карловіча. Яму прыпісваецца пракламацыя без назвы (пачынаецца словамі «Гаспадары, для вас пішу гэта апавяданне»), выдадзеная па-беларуску ў Кракаве і прысвечаная падзеям у літоўскім мястэчку Крожы ў 1894. Імя Багушэвіча прысвоена Ашмянскаму краязнаўчаму музею, у Кушлянах створаны Багушэвіча Ф.К. літаратурна-мемарыяльны музей-сядзіба. Помнікі паэту ў в. Жупраны і на яго магіле.
Тв.:
Творы. Мн., 1967;
Вершы. Мн., 1976;
Творы. Мн., 1991.
Літ.:
Гарэцкі М. Гісторыя беларускае літаратуры. Мн., 1992;
Барысенка В. Францішак Багушэвіч і праблема рэалізму ў беларускай літаратуры XIX стагоддзя. Мн., 1957;
Александровіч С. Старонкі братняй дружбы. Мн., 1969;
Яго ж. Гісторыя і сучаснасць. Мн., 1968;
Кісялёў Г. Сейбіты вечнага. Мн., 1963;
Яго ж. З думай пра Беларусь. Мн., 1966;
Яго ж. Ад Чачота да Багушэвіча. Мн., 1993;
Навуменка І. Пісьменнікі-дэмакраты. Мн., 1967;
Дорошевич Э., Конон В. Очерк истории эстетической мысли Белоруссии. М., 1972;
Майхрович А. Белорусские революционные демократы. Мн., 1977;
Лойка А.А. Гісторыя беларускай літаратуры. Дакастрычніцкі перыяд. Ч. 1. 2 выд.Мн., 1989;
Янушкевіч Я. «Чалавек, які нарадзіўся не ў сваю эпоху...»: Новае з перапіскі Францішка Багушэвіча з Янам Карловічам // Шляхам гадоў. Мн., 1990.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
строй
1.(система общественного, государственного устройства) лад, род. ла́ду м.;
госуда́рственный строй дзяржа́ўны лад;
2.воен., перен. строй, род. стро́ю м.; шыхт, -та м.;
стоя́ть в строю́ стая́ць у страі́ (у шыхце́);
3.(система, структура) лад, род. ла́ду м.;
граммати́ческий строй языка́ граматы́чны лад мо́вы;
4.муз. лад, род. ла́ду м., строй, род. стро́ю м.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
lesson
[ˈlesən]1.
n.
1) ле́кцыя f., уро́к -у m.
to give a music lesson — дава́ць ле́кцыю му́зыкі
to prepare a Belarusian lesson — падрыхто́ўваць ле́кцыю белару́скае мо́вы
2) наву́ка, наву́чка f.
Let this be a lesson to you — Хай гэ́та бу́дзе для вас наву́кай
3) Figur. ната́цыя f., настаўле́ньне n.
2.
v.t.
1) дава́ць ле́кцыі, вучы́ць
2) Figur. рабі́ць вымо́ву, настаўля́ць, навуча́ць
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
shine
[ʃaɪn]1.
v., shone or shined
1) сьвяці́ць; сьвяці́цца, блішчэ́ць, зіхаце́ць
2) вызнача́цца
Mary shines in French — Мары́я вызнача́ецца ве́дамі францу́скае мо́вы
3) ваксава́ць
to shine shoes — ваксава́ць, глянцава́ць чараві́кі
2.
n.
1) со́нечнае сьвятло́n.
2) бляск -у, гля́нец-цу m.
3) паго́да f., со́нечнае надво́р’е
rain or shine — дождж ці паго́да, у ко́жным ра́зе
•
- shine up to
- take a shine to
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
Глы́за ’глыба’ (БРС, Байк. і Некр.). Роднаснае слова (як і ў выпадку з глы́бай) знаходзіцца толькі ў рус. мове. Параўн. рус.глы́за ’глыба, ком’, якое засведчана ў многіх дыялектах рус.мовы. Трубачоў (Эт. сл., 6, 161–162) звязвае з *gluza, *gluzъkь (*gluza ’шышка’) і *glyba (гл. глы́ба). Раней Трубачоў (Слав. языкозн., V, 178) меркаваў, што гэта слова, магчыма, праславянскі дыялектызм бел.мовы, адзін са шматлікіх словаўтваральных варыянтаў агульнай зыходнай асновы, параўноўваючы глы́за з прасл. не толькі *glyba, але і *gluda (рус.глу́да), прасл.*gluta (славен.gluta).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Балага́н (БРС) ’будова для хавання бульбы’ (Шушк.), балага́нчик (Касп.). Рус.балага́н, укр.балага́н. Запазычанне (праз цюрк.мовы) з перс.balaχanä ’верхні пакой, пакой над галоўным уваходам’. Локач, 17; Фасмер, 1, 112. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 18–19.
Бала́ґан ’беспарадак’ (тураў., Г. А. Цыхун, вусн. паведамл.). Націск і выбухное ґ сведчаць аб запазычанні з польск.дыял.bałagan. Але (паводле Варш. сл.) у польск. няма такога значэння. Таму лепш лічыць запазычаннем з рус.мовы. Аб паходжанні слова гл. балага́н (якое таксама мае пераноснае значэнне ’беспарадак’).