СА́ЎЧАНКА Емяльян Рыгоравіч (18.8.1899, г. Верхнядзвінск Віцебскай вобл. — 1.5.1966),
генерал-маёр (1943). Скончыў ваен. акадэміі імя Фрунзе (1933) і Генштаба (1941). У Чырв. Арміі з 1918. Удзельнік грамадз. вайны, баёў на Зах. фронце і па ліквідацыі фарміраванняў Махно і Пятлюры. У Вял.Айч. вайну на Ленінградскім фронце: нач. штаба, нам. камандзіра стралк. корпуса, нач. штаба арміі, нам.нач. тылу Войска Польскага; удзельнік абароны і прарыву блакады Ленінграда, Вісла-Одэрскай і інш. аперацый. У 1947—53 на выкладчыцкай рабоце ў Ваен. акадэміі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІДАРЭ́НКА Мікалай Мікалаевіч (28.9 1905, г. Курск, Расія — 24.12.1980),
рускі паэт, перакладчык. Скончыў Маскоўскі мех.ін-тімя Ламаносава (1931). Друкаваўся з сярэдзіны 1920-х г. У лірыцы пераважае грамадз.-патрыят. тэматыка. Творы 1950—70-х г. вызначаюцца філасафічнасцю, спавядальнасцю, асэнсаваннем гісторыі свайго народа, асабістага лёсу. Аўтар зб-каў «Незабыўнае» (1959), «Завеі і лебедзі» (1970), «Трыліснік» (1980) і інш. На рус. мову пераклаў вершы і паэму «Курган» Я.Купалы, вершы А.Куляшова, С.Грахоўскага, К.Кірэенкі, А.Пысіна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІМІРЭ́НКА Леў Платонавіч (18.2.1855, с. Мліеў Корсунь-Шаўчэнкаўскага р-на Чаркаскай вобл., Украіна — 8.1.1920),
украінскі вучоны ў галіне пладаводства і памалогіі. Скончыў Адэскі ун-т (1879). У 1887 заклаў у с. Мліеў матачны калекцыйны сад і памалагічны расаднік (каля 3 тыс. раслін) і праводзіў там выпрабаванні, шляхам клонавага адбору ствараў новыя сарты. У 1921 на базе саду створана Мліеўская доследная станцыя садоўніцтва, якая з 1958 носіць яго імя.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІНІ́ЧКІН Фёдар Міхайлавіч (27.12.1901, с. Гаўрылаўка Аляксееўскага р-на Самарскай вобл., Расія — 17.7.1962),
адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. руху ў Баранавіцкай вобл., Герой Сав. Саюза (1944). Скончыў Ленінградскую пях. школу (1928), курсы ўдасканалення каманднага саставу (1935). У Чырв. Арміі з 1919. У Вял.Айч. вайну ў тыле праціўніка ў жн. 1941 арганізаваў партыз. групу ў Налібоцкай пушчы, з снеж. 1942 камандзір партыз. брыгады Ленінскай, у чэрв.—кастр. 1943 — партыз. брыгады імя С.М.Кірава. З 1945 на сав. рабоце.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СІСАКЯ́Н Нарайр Марціросавіч (25.1.1907, г. Аштарак, Арменія — 12.3.1966),
расійскі біяхімік. Акад.АНСССР (1960, чл.-кар. 1953). Акад.АНАрм. ССР (1965). Скончыў Маскоўскую с.-г. акадэмію імя К.А.Ціміразева (1932). З 1935 у Ін-це біяхіміі АНСССР. Навук. працы па вывучэнні ролі ферментаў у працэсах абмену рэчываў, біяхіміі засухаўстойлівасці і глебавым жыўленні раслін, тэхн. біяхіміі, касм. біялогіі. Дзярж. прэмія СССР 1952. Яго імем названы кратэр на Месяцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
УС Максім Філімонавіч (?, в. Грабінка Акцябрскага р-на Гомельскай вобл. — студз. 1920),
адзін з кіраўнікоў партыз. руху на Беларусі ў час яе акупацыі герм. і польск. войскамі. Вучыўся ў Камуніст. ун-це імя Свярдлова (1919). У 1-ю сусв. вайну на фронце, вёў рэв. прапаганду сярод салдат. У час ням. акупацыі 1918 чл. Рудабельскага падраённага к-та РКП(б). У 1919 адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партыз. атрада (гл. ў арт.Рудабельская «рэспубліка»). Схоплены польск. акупантамі і закатаваны.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАРАО́Н,
старажытнаегіпецкі правіцель; вярхоўны распарадчык зямельных, сыравінных, харч. рэсурсаў і насельніцтва Егіпта; з XXII дынастыі — тытул правіцеля. Першапачаткова тэрмін «Ф.» абазначаў «палац правіцеля» і толькі з XVIII дынастыі (з эпохі Новага царства) — самога правіцеля. Да XXII дынастыі слова «Ф.» не ўваходзіла ў царскую тытулатуру, якая складалася з асабістага імя і 4 царскіх імён (даваліся пры ўступленні на прастол). Паводле стараж.-егіп. вераванняў, Ф. лічыўся сынам Сонца, зямным увасабленнем Гора і наследнікам Асірыса. Імёны Ф. ўвекавечаны ў грандыёзных помніках-пірамідах і храмах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАЦЬЯ́НАЎ Аляксей Іванавіч (5.3.1919, с. Малое Петрына Уладзімірскай вобл., Расія — 13.9.1959),
рускі паэт. Вучыўся ў Літ. ін-це імя М.Горкага ў Маскве. Скончыў Дзярж.ін-ттэатр. мастацтва (1938). Вядомы як паэт-песеннік (каля 200). Вял. папулярнасць набылі песні, напісаныя ім у 1942 разам з кампазітарам В.Салаўёвым-Сядым («На сонечнай паляначцы», «Салаўі»). Музыку на тэксты Ф. пісалі М.Багаслоўскі, М.Блантэр, Б.Макравусаў і інш.
Тв.:
Избр. лирика. М., 1972;
Родина. М., 1976;
Однополчане. М., 1980.
Літ.:
Когда весна придет: [Сб., посвящ. А.И.Фатьянову]. Ярославль, 1979.