Дрын ’кій’ (Сцяшк.), ’кіёк, дручок’ (Сцяц.), ’палка’ (Сл. паўн.-зах.). У слоўніку Трубачова (Эт. сл., 5, 145) бел. слова адсутнічае. Параўн. рус. дыял. дрын, укр. дыял. дрін ’тс’. Паводле Трубачова, там жа (у Фасмера, Бернекера гэтых слоў няма), магчыма, да і.-е. *drūno‑ (ад і.-е. *dru‑дрэва’); параўн. ст.-інд. druṇa‑ ’лук (зброя)’, перс. durūna ’дуга, вясёлка; лук’; першапачатковае значэнне ’драўляны’ (гл. яшчэ Трубачоў, ВЯ, 1975, № 1, 135). Няпэўна.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Кляп ’кусок дрэва, скамечаная ануча і пад., якія засоўваюцца ў рот жывёле ці чалавеку, каб не даць магчымасці кусацца або крычаць’ (ТСБМ), ’род драўлянага цвіка’ (Нас.). Укр. кляп, рус. кляп ’тс’. Этымалогія ненадзейная. Супастаўленне з прасл. klękati, аснова, якой звязваецца з kel‑, тыпова каранёвая (параўн. Трубачоў, Эт. сл., 10, 34). Трэба звярнуць увагу на тое, што распаўсюджанне гэтай лексемы абмяжоўваецца ўсходнеславянскім арэалам, таму рэканструкцыя яе праславянскай формы малаверагодная.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Бу́квіца ’расліна Betonica L.’ (Кіс.), таксама ’першацвет, Primula veris L., арніка, Arnica montana L.’ (Кіс.). Для Betonica officinalis гэта агульнаслав. назва: рус. буквица, буковица, буковина, укр. буквиця, польск. bukwica, bukwa, ст.-чэш. bukva, bukvice, bukovice, славац. bukvica, харв. bukvica (Мяркулава, Очерки, 137; Махэк, Jména rostl., 198–199). Як думаў Растафінскі, Symbola, 283, ёсць сувязь з назвай дрэва*bukъ (Betonica мае лісце, якое зраслося на канцы, як у бука).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ацу́пак ’абрубак, палена; маларослы таўсцячок, целяпень’ (Грыг.), ’таўсцячок’ (Нас.), ацопак ’цяльпук’ (Ян.), укр. оцупок, оцупалок ’абрубак, бервяно, палена’, рус. дан. оцупок ’абрубак, калода’, польск. ocupek ’невялікі кавалак дрэва або чаго іншага, тоўсты і плоскі або круглы; чалавек такой формы’ (з украінскай). Ад гукапераймальнага цуп або цоп, што перадаюць рэзкае падзенне або раптоўны ўдар; да семантыкі параўн. целяпе́нь ’круглы абрубак; непаваротлівы, няспрытны чалавек’ ад гукапераймальнага цялеп//цялёп, што адлюстроўвае падзенне, матлянне.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Скаўга́ніць ‘абгаварыць каго-небудзь’ (слонім., Жыв. сл.), ‘неахайна зрабіць што-небудзь’: каўган як зробіць ні так, ні сяк, дык кажуць скаўганіў (зэльв., Сл. ПЗБ). Ад каўга́ніць ‘рабіць кепска, абы-як’ (карэліц., там жа) або ко́ўган, *каўга́н ‘галава; аб круглай вялікай галаве’, гл. калган2. У рус. гаворках, апрача асноўнага значэння ‘гладыш’, ‘посуд рознай формы’, азначае яшчэ ‘тоўсты абрубак дрэва’, ‘цурбан’, адкуль па распаўсюджанай мадэлі ‘дурань, няўмека’. Гл. таксама каўган.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Сторч ‘старчак’, ‘зламанае ветрам дрэва’ (Сл. ПЗБ), сторч, стырч ‘старчак’ (ТС), прысл. сторч ‘уніз галавою’ (ТСБМ, Сцяшк. Сл., Пятк. 2). Параўн. укр. сторч ‘старчма’, сторч ‘падваліна’, сто́рча ‘плот з газы’, рус. сторчь ‘старчма’, сторчако́м, сторчмя́ ‘старчма’, польск. stark ‘кол, вастрыё’; сюды ж, магчыма, балг. дыял. страч ‘страха’; Фасмер, 3, 769; ЕСУМ, 5, 428–429. Сторч з’яўляецца аддзеяслоўным назоўнікам, ад якога ўтварылася прыслоўе ў форме Він. скл. Далей гл. тырчаць, стырчацъ.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Трэст ‘аб’яднанне некалькіх прадпрыемстваў з цэнтралізаваным кіраваннем’ (ТСБМ). Праз рускую мову (трест) з англ. trust (ст.-англ. trust, trost) ‘давер, вера; крэдыт; апекаванне’, якое са ст.-ісл. traust ‘давер’, параўн. ст.-в.-ням. trōst ‘давер, вернасць’, нова-в.-ням. Trost ‘зацішша’; ‘уцеха’, гоц. trausti ‘пагадненне, саюз’, ст.-англ. threowian ‘давяраць, верыць’, якія ўзыходзяць да і.-е. *dru‑ ‘магутны, моцны’ > ‘моцны, як дрэва’ (Голуб-Ліер, 491; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 631).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

гак 1, ‑а, м.

1. Востры металічны выступ на чым‑н. (напрыклад, крук у багры, шып у падкове). [Конь] .. быў падкуты на перад, і гакі ў падковах былі не кавальскай работы, а купленыя. Крапіва.

2. Абл. Участак зямлі, які вострым клінам удаецца ў што‑н. Хвалі без ахвоты Абмываюць з гака жвір. Астрэйка.

•••

З гакам — з лішнім, з лішкам.

гак 2, выкл. у знач. вык.

Разм. Ужываецца ў значэнні дзеяслова гакнуць, гакнуцца. Ляціць звер проста, а з-за дрэва Выскачыў Мядзведзіч — гак у лоб! Бялевіч.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́льма, ‑ы, ж.

1. Паўднёвае вечназялёнае дрэва з высокім прамым ствалом і кронай з перыстых або веерападобных лістоў. Разам з дубам, клёнам і вязам падымаліся пальмы. Маўр. Каля акна стаялі вагоны — фікус і пальма. Федасеенка.

•••

Какосавая пальма — высокая пальма з кольчатым ствалом і перыстым лісцем, якая дае плады ў выглядзе вялікіх арэхаў.

Фінікавая пальма — пальма з кронай вялікіх перыстых лістоў, якая дае салодкія плады — фінікі.

Пальма першынства — першае месца ў дасягненні чаго‑н. (ад звычаю ў старажытнай Грэцыі ўзнагароджваць пераможцу ў спаборніцтвах пальмавай галінкай або вянком).

[Лац. palma.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

па́зуха, ‑і, ДМ ‑зусе, ж.

1. Прастора паміж грудзямі і адзеннем. Трымаць за пазухай. Дастаць з-за пазухі. □ Мікола забраў лісткі, згарнуў, схаваў за пазуху... Навуменка. Стары ўзяў нож і засунуў за пазуху. Гурскі.

2. Спец. Поласць у некаторых частках цела. Лобная пазуха.

3. Спец. Паглыбленне паміж асновай ліста і сцяблом або паміж галінай і ствалом дрэва. Дзве паловы [дрэва] складалі нібы жалабок, а каля ліставой пазухі былі прычэплены шурпатыя галачкі. Маўр.

•••

Насіць камень за пазухай гл. насіць.

Як у бога за пазухай гл. бог.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)