Мана́рх ’асоба, якая ўзначальвае манархію’ (ТСБМ). З рус. мовы. Аднак ст.-бел. монарха ’тс’ (XVI ст.) — са ст.-польск. monarcha ’тс’, якое з с.-лац. monarcha < ст.-грэч. μονάρχης ці μόναρχος ’адзінаўладны’. Ст.-бел. монархия са ст.-польск. monarchija (Булыка, Лекс. запазыч., 23 і 32). Крукоўскі (Уплыў, 81) мяркуе, што бел. манархія было запазычана з рус. мовы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мана́ткі ’невялікая маёмасць, рэчы, пажыткі, хатні скарб’ (іран.), ’убранне’ (ТСБМ, Янк. БП, Сцяшк., Яруш., Шат., Касп., Бяльк., Растарг., ТС; КЭС, лаг.), манатье ’анучы, рызманы, лахманы’ (Нікан.), манацье ’манаткі’ (ТС), манацце ’лахманы’ (Ян.); арго: маг., слуц., чарніг., Падолле мана́тка ’кашуля’ (Рам. 9), ст.-рус. манатья, монатия ’мантыя’, запазычаныя з с.-грэч. μαντύας < лац. mantum ’тс’ (Бандалетаў, Этимология–80, 69).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Марона ’рыба, Barbus barbus (L.)’ (Жук.; бабр., КЭС; Крывіцкі, Зб. Крапіве). На Дняпры яе называюць мірон. Ст.-рус. мѣрена, мюрона. Было запазычана з с.-грэч. μύραινα ’марскі вугор’ (Фасмер, 2, 626). Пачатковае ма‑ (а не ме‑) — уплыў назвы іншай рыбы, ’Coregonus maraena’, тое ж польск. marena, якія з новав.-ням. Maräne (Махэк, ZfSlPh, 19, 56). Гл. таксама марэна 2.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Матру́на ’ліпа ў казках (з «бо́лным» гняздом, у якім жыве змяя Шкурапея)’ (Рам. 5), кам. матру́на‑коло́дыця, матрунка ’божая кароўка’ (З жыцця), ст.-бел. матрона ’матрона’ (XV ст.), якое са ст.-польск. matrona < лац. mātrōna ’тс’. Не выключана магчымасць запазычання праз рус. мову, у якой непасрэдна са ст.-грэч. Ματρώνα (Фасмер, 2, 583; Булыка, Запазыч., 199).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Меланхолія ’сумны настрой, туга’ (ТС). Паводле Крукоўскага (Уплыў, 77), з рус. меланхолия. Аднак параўн. яшчэ ст.-бел. мелянколия, мэлянколия, меленколия ’тс’, якія са ст.-польск. melankolija ’чорная жоўць’ (Свяжынскі, БЛ, 7, 1975, 48; Булыка, Лекс. запазыч., 136), запазычанага з с.-лац. melancholia < ст.-грэч. μελαγχολία ’дэпрэсія, пакуты ад чорнай жоўці’ — меркавалася, што сум, туга ўзнікалі ад чорнай жоўці.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Мна́ўка ’бочка, выдзеўбаная з дрэва’ (бял., Мат. Маг.). Не зусім ясна. Відаць, са ст.-рус. мна, мнаса, мнасъ ’фунт’. Параўн. і рус. разан. мнас ’сасуд, у які збіраюць расу і ваду са «святых» крыніц’, якое са ст.-слав. мънасъ < ст.-грэч. μνᾶ μνᾶσ ’міна, старажытная манета’. Апошняе ўзыходзіць да семіцк. моў (Міклашыч, 207; Фасмер, 2, 632).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Надзённы ’актуальны’ (ТСБМ). Паводле Баханькова (Весці АН БССР, 1981, 1, 120), «недакладная калька» са ст.-слав. насущный ’штодзённы’, параўн., аднак, утворанае па той жа мадэлі надобны ’своечасовы, патрэбны’ (< *на дабе, гл. даба, надабе), тады надзённы са спалучэння на дне, гл. дзень. Паводле той жа мадэлі ст.-слав. надневьныи, адзначанае ў Заграфскім евангеллі, якое адпавядае грэч. ἐφήμερο.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Ко́лькі ’тс’ (ТСБМ, Сл. паўн.-зах., Бяльк., ТС, Ян.). Укр. колькі, рус. колько, ст.-рус. колько ’тс’, ст.-слав. колико, балг. колко, серб.-харв. коли̏ко, славен. kóliko, польск. kilka, kolko, чэш. kolik, славац. koľko, в.-луж. kelko, н.-луж. kelko ’тс’. Прасл. koli генетычна суадносіцца з літ. keli ’некаторыя’, ст.-грэч. πηλίκος ’такі вялікі’ (Трубачоў, Эт. сл., 10, 135).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Лакатнік ’вялікі гаршчок’ (Мат. Гом.), ц.-слав. лакоть, ст.-слав. лакътъ ’гаршчок’, укр. лакодан ’тс’. Ст.-слав. лексема некаторым! этымолагамі тлумачыцца як запазычанне са ст.-грэч. (іян.-атыч.) λήκυθος ’флакончык, сасуд для духмянага алею’, дарыйск. λακυθος ’тс’). Суф. ‑нік характэрны для бел. гаворак пры называнні посуду: салатнік, чайнік, сырнік ’клінок для сыру’ (Сцяцко, Афікс. наз., 162).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
-сце́рці, гл. прасце́рці, распасце́рціся. Параўн. славац. strieť ’раскладваць, рассцілаць’, н.-луж. strěś ’рассцілаць, распасціраць’, славен. stréti ’тс’, серб.-харв. strijèti ’разаслаць, распасцерці’ (у іншых славянскіх мовах толькі з прыстаўкамі). Да прасл. *sterti ’распасціраць, расцягваць, раскладваць’, роднаснае ст.-інд. starati ’наслаць, насцілаць’, грэч. στόρνυμι ’тс’, лац. sternere ’расцягнуць, распасціраць’ (Сной у Бязлай, 3, 327; Фасмер, 3, 339; Борысь, Etymologie, 612).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)