ПЫЛ у тэхніцы,
від аэразолю, у якім дробныя (да 0,1 мм) цвёрдыя часцінкі знаходзяцца ў завіслым стане ў газавым асяроддзі. Звычайна ўтвараецца ў выніку дыспергавання цвёрдых цел. Часцінкі П. могуць несці эл. зарад, быць электранейтральнымі ці радыеактыўнымі. Некаторыя віды вытв. П. выбухова- і пажаранебяспечныя, забруджваюць прыроду, выклікаюць захворванні. Паветр. прастора ўтрымлівае П. разнастайнага паходжання (гл. Пыл у атмасферы). Канцэнтрацыя П. (запыленасць) выражаецца колькасцю часцінак або іх агульнай масай у адзінцы аб’ёму газу (паветра). Барацьба з утварэннем П. і яго ўлоўліванне — адна з найважнейшых тэхн. і гігіенічных задач (гл. Ачыстка паветра).
У прам-сці часта спецыяльна выкарыстоўваюць распыленне, напр. пры спальванні пылападобнага паліва, паветр. сепарацыі парашкоў, у некаторых хім. тэхналогіях. Непажаданае ўтварэнне П. адбываецца пры здрабненні цвёрдых парод, здабычы карысных выкапняў (рудніковы П.), перапрацоўцы і транспартаванні сыпкіх прадуктаў і матэрыялаў, спальванні арган. паліва. Крыніцамі павышанай запыленасці з’яўляюцца металург., хім., тэкстыльныя вытв-сці, трансп. сродкі і інш. Прамысл. П. шкодзіць абсталяванню, зніжае якасць прадукцыі (напр., паўправаднікоў, электронных прылад), пагаршае гігіенічныя ўмовы працы. Для барацьбы з вытв. П. ажыццяўляюць пылаўлоўліванне з дапамогай скрубераў, цыклонаў, пылаасадачных камер, эл. (у якіх часцінкі П. асядаюць на электродах), акустычных (з выкарыстаннем ультрагуку) і інш. пылаўлоўнікаў. Эфектыўныя спосабы выдалення П. — вентыляцыя з выкарыстаннем паветр. фільтраў, розныя сістэмы газаачысткі. Для засцярогі ад П. выкарыстоўваюць рэспіратары, шлемы-скафандры, спец. адзенне. Ступень запыленасці паветра вызначаюць пыламерамі — з фільтравальным матэрыялам, на якім асядаюць часцінкі П., і найб. пашыранымі аптычнымі, у якіх святло паглынаецца ці рассейваецца пылапаветраным патокам.
У.М.Сацута.
т. 13, с. 150
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СТРАЛКО́ВАЯ ЗБРО́Я,
ствольная зброя для стральбы кулямі або інш. паражальнымі элементамі; найб. масавы від зброі. Адрозніваюць С.з. малога (да 6,5 мм), нармальнага (6,5—9 мм) і буйнога (зв. 9—14 мм) калібру; паводле прызначэння — баявую, прыстрэлачную, вучэбную, спартыўную зброю, паляўнічую зброю. Да С.з. належаць аўтаматы, вінтоўкі, карабіны, кулямёты, пісталеты, пісталеты-кулямёты, рэвальверы. У залежнасці ад крыніцы энергіі кідання існуе агнястрэльная зброя, пнеўматычная зброя, механічная і электрычная; паводле ступені аўтаматызацыі — неаўтаматычная, самазарадная і аўтаматычная; паводле колькасці ствалоў — аднаствольная, двухствольная і мнагаствольная; паводле канструкцыі ствала — наразная зброя і гладкаствольная.
Узоры С.з. з’явіліся ў 14 ст. Асн. этапы развіцця: распрацоўка і выкарыстанне кнотавага (15 ст.) і крамянёвага (канец 15 ст.) замка, папяровага патрона (сярэдзіна 16 ст.), ударнага саставу і капсульнага замка (пач. 19 ст.), наразной зброі (сярэдзіна 19 ст.), унітарнага патрона з метал. гільзай і казназараднай зброі (2-я пал. 19 ст.), магазіннай зброі (канец 19 ст.; гл. Магазін). Далейшае ўдасканаленне С.з. ішло па лініі стварэння аўтаматычнай зброі (канец 19 — пач. 20 ст.), якая шырока выкарыстоўвалася ў 1-ю і 2-ю сусв. войны. Асн. асаблівасці С.з.: высокая эфектыўнасць, трываласць дзеяння, манеўранасць, зручнасць і прастата эксплуатацыі; мае высокую скарастрэльнасць, добрую меткасць і кучнасць стральбы. Сярод рас. канструктараў С.з. У.Р.Фёдараў, В.А.Дзегцяроў, С.Г.Сіманаў, Ф.В.Токараў, Г.С.Шпагін, М.Ф.Макараў, Б.Г.Шпітальны, М.Ц.Калашнікаў, Г.М.Ніканаў і інш. Іл. гл. да арт. Зброя.
С.М.Абрамаў, В.А.Юшкевіч.
т. 15, с. 196
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ХІМІ́ЧНАЯ ЗБРО́Я,
від зброі масавага знішчэння, дзеянне якой заснавана на выкарыстанні баявых атрутных рэчываў, таксінаў, фітатаксінаў. Уключае хім. боепрыпасы аднаразовага выкарыстання (артыл. снарады, авіяц. бомбы, міны, шашкі і інш.) і шматразовага (т. зв. хім. баявыя прылады — выліўныя авіяц. прылады, тэрмамех. і мех. генератары і інш.).
Сродкі дастаўкі Х.з.: авіяцыя, ракеты, артылерыя і інш. Паражальная дзейнасць Х.з. заснавана на таксічных уласцівасцях хім. злучэнняў, якія знаходзяцца ў парападобным, вадкім або аэразольным стане, могуць пранікаць у арганізм цераз органы дыхання, скурнае покрыва, слізістыя абалонкі, страўнікавы тракт. Х.з. можа быць выкарыстана для паражэння жывой сілы, заражэння мясцовасці, узбраення, баявой тэхнікі і розных тылавых аб’ектаў. Ад інш. відаў зброі адрозніваецца: высокай таксічнасцю, што дазваляе малымі дозамі выклікаць значныя страты ў стане праціўніка; вял. пранікальнасцю ў розныя збудаванні, ваен. тэхніку і інш.; складанасцю своечасовага выяўлення наяўнасці выкарыстання атрутных рэчываў, распазнавання іх тыпу, вызначэння тэрміну дзеяння і інш. Упершыню Х.з. (хлор) была выкарыстана ў 1-ю сусв. вайну герм. войскамі 22.4.1915 у раёне г. Іпр (Бельгія), пазней арміямі інш. дзяржаў.
Выкарыстанне Х.з. забаронена Жэнеўскім пратаколам 1925. У 1993 у Парыжы прынята канцэпцыя аб забароне распрацоўкі, вытв-сці, назапашвання і выкарыстання Х.з. і яе знішчэнні (уведзена ў дзеянне ў крас. 1997).
Літ.:
У Тан. Химическое и бактериологическое (биологическос) оружие и последствия его возможного применения: [Доклад на XXIV сессии Генеральной Ассамблеи ООН]. М., 1970;
Степанов А.А., Попов В.Н. Химическое оружие и основы противохимической защиты. М., 1962;
Херш С. Химическое и биологическое оружие: Пер. с англ. М., 1970.
І.А.Шор.
т. 17, с. 21
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Верч, ве́рчик ’скрутак вычасанага льну ці канапель’ (Уладз.), верч ’скрутак лыка’ (Шат.), мсцісл. ’лазовы скрутак, запечаны ў цесце’ (Рам., 8); ’скрутак’ (Жд., 2, Мат. Гом.), верч, верчык ’скрутак лазы, дроту, кабелю і г. д.’ (КТС, Шатал.); ’пшанічны хлеб, па-асобаму выпечаны і аздоблены, каравай’, верчык ’баранак’ (Растарг.). Укр. ве́рчик ’скрутак чаго-небудзь, ’плецены баранак’, іншыя паралелі адрозніваюцца семантычна; параўн. с.-рус. верчь, верча ’від прадзення, калі прадуць не верацяном, а закручваюць ніткі рукамі’, дан. верьч ’скручаныя адходы льну’, серб. вр̏ч ’гліняны збан, кухаль’. Узыходзіць да vьrt‑jь < vьrteti (Рудніцкі, 367).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Відны ’бачны, прыметны’; ’выдатны, важны, значны, рослы, статны, самавіты’ (БРС, КТС), відны́ ’светлы’ (БРС; лаг., КЭС), ві́дны ’тс’ (Шат.), відный ’светлы, відны, сталы’; ’павабны, здаровы на выгляд’ (Бяльк.). Укр. ви́дний ’ясны, відны’; ’прыкметны, бачны’, рус. смал., калуж., калін., тул. видный ’бачны’; ’рослы, статны, прыгожы’, польск. widny ’ясны, добра асветлены, бачны, прыкметы’, чэш. (кніжн.) vidný ’бачны, прыкметы’, славац. vidný ’поўны святла, ясны’; ’бачны, прыкметы’, славен. víden ’бачны’, серб.-харв. ви̂дан ’ясны, светлы’; ’бачны’; ’вядомы, выдатны’, макед. виден ’выдатны (аб асобе)’; ’важны, значны (аб выніках)’, балг. виден ’бачны’; ’вядомы, выдатны’; ’значны, важны’. Прасл. vidьnъ < vidъ > від (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бабы́ль ’беззямельны, адзінокі чалавек’ (БРС, Касп., Шат., Бяльк.). Рус. бобы́ль ’беззямельны селянін, падзёншчык’. Укр. (ст.) боби́ль (з рус. мовы, гл. Рудніцкі, 155). Паходжанне слова няяснае. Няпэўна Мікала, Berühr., 89: запаз. з сканд. *ƀuabóli ’здольшчык’, а таксама Мікала, Ält. Bezieh., 50 (экспрэсіўнае слова, параўн. швед. bobbe, англ. bob ’цяльпук’ і г. д.). Не лепш і Фасмер, 1, 181, які прапануе звярнуць увагу на рум. bobîlcă ’від танца’, bobîlnic ’настурка’. Супраць рум. версіі сведчыць іменна адсутнасць гэтага слова (калі не лічыць запазычання з рус.) ва ўкр. мове. Параўн. яшчэ Шанскі, 1, Б, 147–148.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бакла́га. Ст.-бел. боклаг, боклага, баклага, биклаха (Гіст. лекс., 139; Булыка, Запазыч.). Рус. бакла́га, бакла́жка і інш., укр. бакла́г, бакла́га, бакло́, боклаг, боклага (дзве апошнія формы з XVI ст.) і г. д. Запазычанне з цюрк. моў (параўн. каз.-тат., тур. baklak від пасудзіны для вады’). Міклашыч, Türk. El. Nachtr., І, 9; Карловіч, Wyr. obce, 73; Брукнер, KZ, 48, 161; Фасмер, 1, 110. Для ўкр. мовы, магчыма, некаторыя формы праз польск. (бо́кло, бо́кла, бо́клак, параўн. польск. bukłak, bokłak). Адносна рум. версіі гл. Шалудзька, Rum., 126 і Крынжалэ, 216. Параўн. яшчэ бікла́га.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Бо́хан, баха́нка, буха́нка. Рус. бо́ханец, буха́нка, бо́хон, укр. бо́хон, польск. bochen, ст.-чэш. bochnec. Здаецца, запазычанне з с.-в.-ням. vochenze, fochenze ’від пірага або белы хлеб’ (< лац. крыніцы). Запазычанне праз польск. і чэш. мовы. Некаторыя формы Праабражэнскі (1, 56), Ільінскі (ИОРЯС, 20, 3, 80) звязваюць з дзеясловам бу́хнуть, але гэта хутчэй за ўсё народная этымалогія (але параўн. Талстой, Зб. Крапіве, 274). Гл. Фасмер, 1 (пад бо́ханец, буханец, бухон); Бернекер, 67 і далей; Слаўскі, 1, 38. Гл. яшчэ Шанскі, 1, Б, 240; Сцяц., Нар., 24 (дзе тлумачыцца баха́нка). Ст.-бел. бохон, бохан, бохен (Булыка, Запазыч.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куле́ш ’рэдкая мучная каша’ (ТСБМ, Нас., Шат., Сл. паўн.-зах., Нік. Очерки, Шн., Серб., Бяльк., Федар. Рук., Мат. АС, Малч., Мядзв., Вешт., Грыг., Гарэц., ТС, Касп.). Укр. куліш, рус. кулеш ’тс’, балг. куляша ’від кашы’, серб.-харв. ку̀леш ’мамалыга’, польск. kulesz ’каша з кукурузнай мукі’, славац. kuľaša ’тс’. Мадэль словаўтварэння даволі празрыстая: *kulexъ > kulešь, як lem‑exъ > lemešь (SP, 1, 72, 77). Да kuliti, kuljati (гл. куляць 1). Параўн. кулага (гл.). Іншая версія: да венг. köles ’проса’ (Якабсон, Slavic Word, 2, 1955, 612), параўн. Трубачоў, Slavia, 29, 1960, 9.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Звон ’ударны сігнальны інструмент; гук гэтага інструмента’. Рус. звон ’від гуку’, дыял. ’прыстасаванне’, укр. дзвін ’звон’, польск. dzwon, в.-луж. zwon, н.-луж. zwón ’тс’, палаб. zünĕ ’mit Glocken läuten’ (’званіць у званы’), чэш., славац. zvon, славен. zvǫ̂n, серб.-харв. зво̏но, зво̏н, зво̑н ’звон’, балг. звон ’прыстасаванне; гук’, звън ’гук’, макед. ѕвоно ’звон’. Ст.-слав. звонъ ’тс’. Ст.-рус. звонъ ’тс’. Прасл. zvonь — аблаўтны бязафіксны назоўнік ад дзеяслова zvьněti (гл. звінець). Ст.-бел. і дыял. форма дзвон < польск. (Булыка, Запазыч., 94), Шанскі, 2, З, 79; Копечны, Zákl. zásoba, 430.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)