ПРА́НІШНІКАЎ Дзмітрый Мікалаевіч (6.11.1865, г. Кяхта Іркуцкай вобл., Расія — 30.4.1948),
расійскі вучоны ў галіне аграхіміі, фізіялогіі раслін і раслінаводства, заснавальнік расійскай школы аграхімікаў. Акад.АНСССР (1929), акад. УАСГНІЛ (1935). Герой Сац. Працы (1945). Вучань К.А.Ціміразева. Скончыў Маскоўскі ун-т (1887) і Пятроўскую земляробчую і лясную акадэмію (1889). З 1895 працаваў у ёй (заг. кафедры), адначасова ў 1891—1931 у Маскоўскім ун-це і н.-д. ін-тах. Навук. працы па жыўленні раслін і выкарыстанні мінер. угнаенняў. Заснаваў сучаснае вучэнне аб азоцістым абмене расліннага арганізма, вызначыў ролю аспарагіну ў расліне, паказаў сінтэз яго з аміяку. Прапанаваў спосабы вывучэння жыўлення раслін, спосабы і прыёмы аналізу глеб і раслін. Прэмія імя У.І.Леніна 1926. Дзярж. прэмія СССР 1941.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАВА Віялета Ігараўна (н. 17.11.1941, г.п. Чэрлак Омскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне біяхіміі і анкалогіі. Д-рмед.н. (1997), праф. (1999). Скончыла Мінскі мед.ін-т (1964). З 1964 у БелНДІ анкалогіі і мед. радыялогіі (з 1981 заг. аддзела). Навук. працы па гарманальна-метабалічных узаемаадносінах у сістэме «пухліна—арганізм», біяхім. перабудовах у арганізме анкалагічных хворых пры комплексным і камбінаваным лячэнні, пухлінных маркёрах, паказчыках электроннага парамагнітнага рэзанансу ў дыягностыцы раку.
Тв.:
Рак и циклические нуклеотиды: Механизмы опухолевого роста, гормоночувствительность опухолевой ткани, пробл. клинич. онкологии. Мн., 1993 (разам з Л.М.Берштэйнам, Я.Ф.Канаплёй);
Лабораторная оценка побочных реакций организма на многокомпонентную химиотерапию злокачественных опухолей у детского контингента больных (у сааўт.) // Актуальные проблемы онкологии и медицинской радиологии: Сб. науч. работ. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПРО́ХАРАЎ Георгій Міхайлавіч (29.4.1934, с. Ківерычы Рамешкаўскага р-на Цвярской вобл., Расія — 12.4.1997),
бел.вучоны ў галіне хіміі нафты і торфу. Д-рхім.н. (1991). Скончыў Ленінградскую лесатэхн. акадэмію (1959). З 1975 у Ін-це праблем выкарыстання прыродных рэсурсаў і экалогіі АН Беларусі (у 1988—94 заг. лабараторыі). Навук. працы па хім. тэхналогіі гаручых выкапняў, даследаванні хім. саставу і выкарыстанні тарфянога воску. Распрацаваў новыя спосабы вылучэння бітумаў з торфу і бурага вугалю, спосаб атрымання канцэнтратаў нафтавых меркаптанаў.
Тв.:
Эмульгирующиеся составы, содержащие торфяной воск (разам з Н.І.Лыч, Г.І.Крот) // Новые процессы и продукты переработки торфа. Мн. 1982;
Эфирные битумы торфа (разам з В.С.Голубевай, А.В.Гусінцавай) // Химия твердого топлива. 1988. №1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́РКІНЕ, Пуркінье (Purkyně) Ян Эвангеліста (17.12.1787, Лібахвіцы, Чэхія — 28.7.1869), чэшскі вучоны-біёлаг і грамадскі дзеяч. Ганаровы чл.Пецярб. медыка-хірург. акадэміі. Бацька К.Пуркіне. Скончыў Пражскі ун-т (1818). З 1823 праф. ун-та ў г. Брэслаў, у 1839 заснаваў тут першы ў свеце фізіял.ін-т: З 1850 праф. Пражскага ун-та; у 1851 заснаваў фізіял.ін-т пры гэтым ун-це. Навук. працы па фізіялогіі, цыталогіі, анатоміі, эмбрыялогіі. Адкрыў ядро яйцаклеткі, рух раснічак мігальнага эпітэлію, апісаў нейроны ц. н. с. пазваночных, шэраг гісталагічных структур, названых яго імем (клеткі і валокны П.), прапанаваў тэрмін «пратаплазма». Сканструяваў мікратом, удасканаліў мікраскапічную тэхніку. Падышоў да фармулявання клетачнай тэорыі. Змагаўся за ўвядзенне чэшскай мовы ў ВНУ, за стварэнне Нац.АН, нац.т-ра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАГАЎЦО́Ў Мікалай Мікалаевіч (н. 18.5.1947, в. Старая Каменка Жлобінскага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне оптыкі і прыкладной матэм. фізікі. Д-рфіз.-матэм.н. (1995), праф. (2000). Скончыў БДУ (1970). З 1979 у БПА. Навук. працы па тэорыі пераносу выпрамянення, скарыстанні ўласцівасцей і прынцыпаў інварыянтнасці пры рашэнні задач матэм. фізікі. Сфармуляваў прынцып інварыянтнасці як абагульненне асн. аспектаў тэарэтыка-групавога падыходу, на аснове чаго атрымаў рашэнні мнагамерных задач тэорыі пераносу, бесканечных лінейных сістэм алг. і Дыферэнцыяльных ураўненняў і інш.
Тв.:
Восстановление внутреннего распределения поля излучения по его характеристикам на границах рассеивающей среды // Изв. АНСССР. Физика атмосферы и океана. 1980. Т. 16, №3;
Свойства и принципы инвариантности: Приложение к решению задач мат. физики. Ч. 1. Мн., 1999.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАДЗІЕ́ЎСКІ Міхаіл Васілевіч (н. 25.6.1936, в. Гербелевічы Дзятлаўскага р-на Гродзенскай вобл.),
бел.вучоны-эканаміст. Д-рэканам.н. (1990), праф. (2000). Скончыў Львоўскі політэхн.ін-т (1957). З 1981 у Н.-д.эканам. ін-це Мін-ва эканомікі Рэспублікі Беларусь. З 1995 у Бел.політэхн. акадэміі. Навук. працы па планаванні і бізнес-планаванні на прадпрыемствах, аператыўным кіраванні вытв-сцю, развіцці маркетынгу і інавацыйных тэхналогій і вывядзенні з крызіснага стану бел. прадпрыемстваў.
Тв.:
Планирование на промышленном предприятии в условиях АСУ. Мн., 1974;
Организация ритмичной работы промышленных Предприятий. Мн., 1979;
Оперативное управление промышленным производством. Мн., 1985;
Развитие арендного подряда на машиностроительных предприятиях. Мн., 1990 (разам з С.М.Танковіч);
Бизнес-план: Техникоэкон. планирование и обоснование финансовой стратегии предприятия: Методика и практич. рек. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РУСЕ́ЦКІ Анатоль Максімавіч (н. 14.2.1951, г. Барысаў Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне электроннага машынабудавання. Д-ртэхн.н. (2000). Скончыў БПІ (1973). З 1973 у Ін-це фізікі АН Беларусі, з 1977 у КБ «Імпульс», з 1981 у НВА «Планар». З 1997 нам. міністра прам-сці Беларусі. Адначасова з 1986 у БПА, Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі (з 2000 праф.). Навук. працы па тэорыі прэцызійных механізмаў, гібкіх вытв. сістэмах для дакладнага электроннага машынабудавання. Распрацаваў агульныя метады структурнага, кінематычнага, дынамічнага аналізу і аптымізацыйнага праектавання прэцызійных каардынатных сістэм.Дзярж. прэмія Беларусі (1996).
Тв.:
Координатные позиционеры гибких производственных систем для электронного машиностроения. Мн., 1998;
Оптимизационное проектирование прецизионных координатных систем и механизмов оборудования производства электронной техники. Мн., 1999 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫЛО́Ў Генадзь Пятровіч (н. 7.8.1936, в. Куцаўшчына Капыльскага р-на Мінскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне пладаводства. Д-рс.-г.н. (1996). Ганаровы садавод Украіны (1990). Скончыў Усесаюзны с.-г.ін-т завочнай адукацыі (1965) і Ціміразеўскую с.-г. акадэмію (1987). З 1962 у Гродзенскай абласной с.-г. станцыі, у 1976—2001 у Шчучынскім ПТВ-198. Навук. працы па пытаннях памалогіі і крытэрыях біял. ацэнкі сартоў, селекцыі і інтрадукцыі пладовых і ягадных культур, тэхналогіі стварэння і догляду прамысл. і прысядзібных садоў. Стварыў буйнейшы на Беларусі памалагічны сад (в. Руткевічы Шчучынскага р-на Гродзенскай вобл.).
Тв.:
Путешествие за сортом. М., 1987 (разам з І.В.Сцеркіным);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САВЕ́ЛЬЕВА Таццяна Мітрафанаўна (н. 15.3.1938, в. Бестрань Дрыбінскага р-на Магілёўскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне псіхалогіі. Д-рпсіхал.н. (1993), праф. (1998). Скончыла Мінскі пед.ін-т (1962). Настаўнічала. З 1971 у Нац. Ін-це адукацыі. Даследуе праблемы навучання, выхавання і развіцця дзяцей дашкольнага і малодшага школьнага ўзросту; пытанні мыслення, маўлення, разумення і свядомасці чалавека ў сістэме бесперапыннай адукацыі. Аўтар вучэбна-метадычных дапаможнікаў для ВНУ і сярэдняй школы. Навук. кіраўнік распрацоўкі канцэпцыі «Нацыянальнай пачатковай школы» (1992).
Тв.:
Психологические вопросы овладения русским языком. Мн., 1983;
Дар слова: Говорим по-русски... Гаворым па-беларуску... Мн., 1986 (разам з М.Р.Яленскім);
Мышление и деятельность — основные факторы развития человека в системе непрерывного образования // Пачатковае навучанне: Сям’я. дзіцячы сад, школа. 1999. № 5. С. 85—93.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ВІЧ Уладзімір Ільіч (16.4.1932, в. Яснаўка Пухавіцкага р-на Мінскай вобл. — 15.12.1989),
бел.вучоны ў галіне судовай медыцыны. Д-рмед.н. (1974), праф. (1982). Скончыў Мінскі мед.ін-т (1957). З 1962 у Бел.НДІ неўралогіі, нейрахірургіі і фізіятэрапіі, з 1976 у Мінскім мед. ін-це (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях паталогіі, у т. л. сасудзістай, галаўнога мозга, нейраанкалогіі, выніках траўматычных пашкоджанняў нерв. сістэмы, метадах комплекснага вывучэння магістральных артэрый галавы.
Тв.:
О компенсации двигательных функций после удаления опухолей головного мозга // Проблемы сосудистой нейрохирургии. Мн., 1962;
Динамика морфологических изменений в области окклюзированных магистральных артерий головы при инфаркте мозга // Актуальные вопросы невропатологии и нейрохирургии. Мн., 1975. Вып. 8.