форма непасрэднага ўдзелу грамадзян у ажыццяўленні мясц. самакіравання. Парадак склікання і правядзення С.г., прыняцця і змены яго рашэнняў устаноўлены Законам «Аб мясцовым кіраванні і самакіраванні ў Рэспубліцы Беларусь» 1995. Па меры неабходнасці С.г. склікаюць мясц. Саветы дэпутатаў, іх органы, выканкомы ці органы тэр. грамадскага кіравання. На іх абмяркоўваюць пытанні дзярж. і мясц. значэння, прымаюць рашэнні па непасрэднай рэалізацыі пастаноў органаў мясц. самакіравання; маюць права звяртацца з прапановамі ў мясц. Саветы і іх органы, інш.дзярж. і грамадскія органы, прадпрыемствы, арг-цыі і ўстановы; правамоцныя прымаць рашэнні аб датэрміновым роспуску органаў тэр. грамадскага самакіравання, калі яны не выконваюць належным чынам свае функцыі. Гл. таксама Мясцовае кіраванне і самакіраванне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЧЫСЦІ́ЛІШЧА, чысцец,
паводле каталіцкага веравучэння — прамежкавае месца паміж раем і пеклам. У Ч. душы грэшнікаў, якія не атрымалі прабачэння ў зямным жыцці, але не абцяжараныя смяротнымі грахамі, перад тым як трапіць у рай, гараць у ачышчальным агні. Лёс душы ў Ч. можа быць аблегчаны, а тэрмін знаходжання яе там скарочаны, калі ў памяць памерлага родныя і блізкія, пакінутыя на зямлі, будуць рабіць «добрыя справы». У каталіцкім багаслоўі гэта выпрабаванне трактуецца як сімвал пакут сумлення і раскаянне. Уяўленне пра Ч. склалася ў 1 ст. Вучэнне аб ім распрацаваў Фама Аквінскі. Догмат пра Ч. прыняты на Фларэнційскім 1439 і пацверджаны на Трыдэнцкім 1562 саборах. Правасл. і пратэстанцкая цэрквы абвяргаюць вучэнне аб Ч.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУР (Schur) Ісаі (10.1.1875, г. Магілёў — 10.1.1941),
нямецкі матэматык, адзін са стваральнікаў тэорыі выяўленняў груп; заснавальнік навук. школы. Чл. Прускай АН (1922—38). Чл.-кар.АНСССР (1929). Скончыў Берлінскі ун-т (1901), дзе і працаваў у 1903—11 і 1916—35 (з 1916 праф., з 1919 заг. кафедры); у 1911—16 праф. Бонскага ун-та. З 1939 у Палесціне. Навук. працы па тэорыі груп, рыманавых разнастайнасцях, тэорый лікаў і функцый. Сфармуляваў лему аб сплятаючым аператары для канечнамерных непрыводных выяўленняў груп і алгебраў (лема Ш., 1906). Даказаў тэарэмы аб унітарнай трыянгулярызацыі матрыц (1910), прасторах пастаяннай крывізны, існаванні камутатыўнай падалгебры поўнай матрычнай алгебры і інш., якія названы яго імем.
1. Бачыць сон (сны), бачыць у сне. — Я цябе сніла, мама. Не адзін раз, а многа!Брыль.Людзі былі ў тым стане зморанасці, калі чалавек можа заснуць ідучы ці зусім паваліцца ў гразь і праз хвіліну сніць, што ляжыць у мяккім ложку.Шамякін.Бо хто калі сніў, ды і хто калі думаў, Што буду я вольны, што буду шчаслівы.Купала./уперан.ужыв.Прасторы бязмежныя спяць аб вясне...Куляшоў.Надакучыла ноччу марознаю Вішням сніць аб далёкай вясне.Лойка.
2.перан. Марыць аб чым‑н., спадзявацца на што‑н. Мільгаюць мошкі і стракозы, А ты [Сымон] сядзі ды мары сні.Колас.
•••
І не сніў (сніла) — і не думаў (думала) пра што‑н. Дзень у дзень Я ў полі Працаваў сяўбою. І не сніў ніколі Стрэцца тут з табою.Гілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
lecture1[ˈlektʃə]n.(on/about)
1. ле́кцыя;
a lecture on ancient Rome by Professor Parker ле́кцыя прафе́сара Па́ркера аб старажы́тным Ры́ме;
attend a lecture слу́хаць/праслу́хаць ле́кцыю;
give a lecture чыта́ць ле́кцыю
2. ната́цыя, настаўле́нне
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
prayer[preə]n.
1. малі́тва;
Ann’s one prayer is that the children won’t suffer. Аніна малітва – аб тым, каб дзеці не пакутавалі.
2.pl.prayers богаслужэ́нне, набажэ́нства
♦
not have a prayer не мець нія́кіх ша́нсаў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
davón, dávonadv
1) ад гэ́тага [таго́, яго́, яе́, іх];
was hábe ich ~ ? яка́я мне з гэ́тага кары́сць?
2) з гэ́тага [таго́, яго́, яе́, іх];
ich géhe ~ aus, dass… я зыхо́джу з таго́, што…
3) аб гэ́тым, аб тым [ім, ёй, іх];
nicht mehr ~! ні сло́ва больш аб гэ́тым!;
◊
er war auf und ~ яго́ і след прастыў
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
СТАТЫСТЫ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
тое, што статыстычная фізіка. Тэрмін уведзены Дж.У.Гібсам і найчасцей выкарыстоўваецца як назва раздзелаў статыстычнай фізікі, заснаваных на Гібса размеркаванні, уяўленнях абстатыстычным ансамблі і фазавай прасторы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЎСТРА-ГЕРМА́НСКІ ДАГАВО́Р 1879,
дагавор аб саюзе паміж Аўстра-Венгрыяй і Германіяй, падпісаны 7 кастр. ў Вене. Быў накіраваны пераважна супраць Расіі і Францыі. На яго аснове склаўся Траісты саюз 1882.