I don’t really want to go. Besides, it’s too late now.Шчыра кажучы, я не хачу ісці. Акрамя таго, зараз вельмі позна.
2. у дада́так;
discounts on televisions, stereos and much more besides скі́дкі на тэлеві́зары, стэ́рэа і шмат што ў дада́так
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
kindly
[ˈkaɪndli]1.
adj.
1) прыя́зны; добразычлі́вы, прыхі́льны; ве́тлы
kindly faces — прыя́зныя тва́ры
kindly criticism — прыхі́льная кры́тыка
2) прые́мны; мя́ккі, лаго́дны
2.
adv.
1) прыя́зна, добразычлі́ва
2) ве́тліва; ве́тла
I thank you kindly — шчы́ра дзя́кую вам
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
густ, ‑у, М ‑сце, м.
1. Адчуванне, разуменне прыгожага; здольнасць даваць эстэтычную ацэнку. Выхоўваць мастацкі густ. □ Сярод дзяўчат вылучалася Марыя, тонкая, стройная, з густам адзетая.Гурскі.Цесны кантакт з Міхасём Лыньковым, яго парады дапамагала Хвядосу Шынклеру выпрацоўваць літаратурны густ.Арабей.
2. Схільнасць, любоў да чаго‑н. Не зважаючы на розныя густы і характары, хлопцы шчыра сябравалі з самага малку.Якімовіч.
3. Манера, стыль. Прыбраць у хаце на свой густ.
•••
Па густу; пад густкаму (узнач.вык.) — падабацца, па душы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
увекаве́чыць, ‑чу, ‑чыш, ‑чыць; зак.
1.каго-што. Зрабіць навекі памятным, захаваць у памяці нашчадкаў. Увекавечыць памяць герояў. Увекавечыць падзеі ў творах мастацтва. □ Як мне выказаць шчыра Падзяку табе, Як аддзячыць за тое, Што ў момант суровы Для Купалы Прытулак знайшоў ты ў сябе І што ты ўвекавечыў Купалава слова?Аўрамчык.
2.што. Захаваць назаўсёды, навечна; садзейнічаць даўгавечнасці чаго‑н. [Нарыновіч:] — За мяжою, там які-небудзь Ракфелер ці Форд добра ведае, кім павінен быць яго пераемнік .. Выхоўвае ўласную падмену, каб увекавечыць сваю дынастыю.Грамовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
oblige
[əˈblaɪdʒ]
v.
1) абавя́зваць; змуша́ць
to be obliged — быць абавя́заным каму́-н.
much obliged! — ве́льмі ўдзя́чны вам; шчы́ра дзя́кую
2) рабі́ць паслу́гу, ла́ску або́ прые́мнасьць
She obliged us with song — Яна́ зрабіла нам прые́мнасьць і засьпява́ла пе́сьню
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
зямля́цтва, ‑а, н.
1. Прыналежнасць па нараджэнню, жыхарству да адной мясцовасці (вобласці, сяла і пад.). Як і часта бывае між людзьмі, зямляцтва яшчэ больш зблізіла нас, гаворка пайшла шчыра і непасрэдна.Кулакоўскі.
2. Аб’яднанне землякоў, адарваных ад радзімы, для ўзаемнай дапамогі. Ліскоўскія.. гаварылі многа. Не абмінулі таксама і Кракаўскага універсітэта, дзе вучыцца не адна толькі [А]лаіза Пашкевіч (Цётка), але і шмат іншых беларусаў. Ім дапамагае беларуская грамада, беларускае зямляцтва.Колас.Дзейнасць зямляцтва заключаецца ў самаасвеце і дапамозе бедным студэнтам. Таму ёсць свая каса, узносы, свая бібліятэка.Караткевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
паднале́гчы, ‑лягу, ‑ляжаш, ‑ляжа; пр. падналёг, ‑лягла і ‑легла, ‑лягло і ‑легла; заг. падналяж; зак.
Разм.
1. Налегчы, націснуць на што‑н. з большай сілай. Падналегчы на рычаг. □ Дзве каманды ваенных, ухапіўшыся за розныя канцы каната, стараліся перацягнуць адна адну.. Вось адна каманда падналегла і павольна пачала цягнуць другую да белай рысы.Хомчанка.Я падналёг на напіраўшых і прапусціў зялёны капялюшык да прылаўка.Нядзведскі.
2.перан.Шчыра ўзяцца за якую‑н. работу. Падналегчы на вучобу. □ Вострачы мянташкай касу,.. Васіль пусціў услед грабельнікам: — Сюды, бабкі, падналяжам разам.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
суха́р, ‑а, м.
1. Высушаны кавалак хлеба, булкі. Усе дні маці сушыла патроху сухары.Якімовіч.У нас не было амаль нічога: апошнія сухары мы раздалі за дзень да прарыву блакады.Сіўцоў.// Сорт сухога печыва. Ванільныя сухары.
2.перан.Разм. Пра сухога, нячулага чалавека. Лейтэнант разгубіўся, ён зусім не быў сухаром і педантам, але ён сапраўды нёс службу.Шамякін.Не стаў Кастусь зазнайкай і кабінетным сухаром, — заўсёды з людзьмі і заўсёды працуе шчыра.Брыль.
3. У тэхніцы — назва розных дапаможных прамежкавых дэталей у механізмах і вузлах машын.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
талко́вы, ‑ая, ‑ае.
Разм.
1. Разумны, кемлівы; дзелавіты. [Апейка:] — Актывістаў арганізуй, каб памаглі. Падбяры групу талковых, сумленных, пагавары шчыра.Мележ.І калгасныя справы .. [Васіль] павёў так, што хутка стаў вядомы як здольны, талковы рахункавод.Васілевіч.— Канечне, — гаварыў дзед Нічыпар, — старшынёй трэба выбраць чалавека пісьменнага, талковага.П. Ткачоў.// Змястоўны, разумны, дзелавы. Талковы даклад. □ [Тарасевіч:] — А як трэба нашай прамысловасці разумная, удумлівая парада вучонага-эканаміста, талковая рэкамендацыя.Арабей.
2. Ясны, зразумелы, пераканаўчы (пра думкі, словы і пад.). Звычайна паліцэйскія былі альбо п’янчугі, альбо людзі тупыя, не здольныя вымавіць ніводнага талковага слова.Новікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
адплаці́цца, ‑плачуся, ‑плацішся, ‑плаціцца; зак.
1.Разм. Заплаціць належнае за працу, доўг; разлічыцца. [Каменка:] — Баяцца [сяляне], што як дадуць рамантаваць рабочым [інвентар], дык не адплацяцца потым.Галавач.[Марына:] — Возім пану — нельга адплаціцца. Хоць ідзі ўжо з торбай за парог.Бялевіч.// Аддзякаваць за клопат, дбанне. І ўсё шчыра табе [хлеб] паслугоўвалі так, Каб на воку нас, бедных, ты меў... А ты што нам зрабіў, адплаціўся ты як?Купала.
2.перан. Панесці якое‑н. пакаранне за свае ўчынкі, дзеянні. [Рыгор:] — Разбурыла паліцыя і забастовачны камітэт і арганізацыйны камітэт.. Колькі было арыштаў ды высылак! Яшчэ, можна сказаць, я лёгка адплаціўся.Гартны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)