праліў паміж Керчанскім п-вам на З і Таманскім п-вам на У, злучае Чорнае і Азоўскае моры. Даўж. каля 41 км, шыр. ад 40 да 45 км, глыб. 5—15 м. Берагі часткова нізінныя, з пясчанымі косамі, месцамі абрывістыя і скалістыя. Зімой укрыты плывучымі льдамі. На зах. беразе — буйны порт Керч, звязаны чыг. паромам са ст. Каўказ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАКВ’Е́ТЫ,
старажытны народ, продкі сучасных в’етнамцаў (гл.В’еты). У 3 ст. да н.э. — 2 ст.н.э. насялялі паўн. і цэнтр. раёны В’етнама. Асн. занятак — паліўное земляробства, часткова рыбалоўства. У 3 ст. да н.э. Л. стварылі дзяржаву Аўлак, на культуру якой зрабіў уплыў інд. будызм. У 1 ст.н.э. Аўлак заваяваны войскамі кіт. імперыі Хань. З 3 ст. на аснове Л. пачалося складванне в’етн. народнасці.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЛЯРЫСКО́П,
аптычная прылада для вызначэння ступені палярызацыі святла на аснове інтэрферэнцыі палярызаваных прамянёў.
Тыповы П. — П. Савара, які складаецца з 2 склееных пласцінак крышталічнага кварцу і аналізатара. Пласцінкі маюць аднолькавую таўшчыню і выразаны так, што іх аптычныя восі складаюць вугал 45° з воссю П. Пры падзенні часткова палярызаванага святла ў полі зроку прылады назіраюцца інтэрферэнцыйныя палосы. У выпадку поўнасцю непалярызаванага святла палосы адсутнічаюць пры любой арыентацыі прылады.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ПАРНІКО́ВЫЯ ГА́ЗЫ»,
газы, якія выдзяляюцца ў парніках пры гніенні арганічных угнаенняў. Іх выдзяленне залежыць ад т-ры, вільготнасці і мікраарганізмаў. Пры аэробным (кіслародным) гніенні ўтвараецца вуглякіслы газ, пры анаэробным (бескіслародным) — метан, вадарод, часткова вуглякіслы газ, злучэнні серы і інш. Для прадухілення атручэння раслін «П.г.» сяўбу насення і пасадку расады ў парніках праводзяць праз 2—4 дні пасля ўнясення гною ў глебу, перыядычна праветрываюць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛЕБЕ́ЙСТВА,
прынятая ў гістарычнай л-ры назва бяднейшай ч. насельніцтва сярэдневяковых гарадоў Зах. Еўропы. У П. ўваходзілі збяднелыя цэхавыя рамеснікі, чорнарабочыя і падзёншчыкі, якія не ўваходзілі ў цэхавую арг-цыю, часткова чаляднікі, бадзягі, жабракі. З-за неаднароднасці сац. складу паліт. лінія П. была няўстойлівай. Найчасцей далучалася да сял. выступленняў (напр., сялянска-плебейскі кірунак Рэфармацыі ў Германіі і інш.). Актыўна ўдзельнічала ў ранніх бурж. рэвалюцыях.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЛІ́ШЧА,
ручай у Мастоўскім і Ваўкавыскім р-нах Гродзенскай вобл., правы прыток р. Рось (бас.р. Нёман). Даўж. 22 км. Вадазбор нізінны, пл. 62 км². Пачынаецца на Пд ад в. Калядзічы Ваўкавыскага р-на, у нізоўі цячэ па лясістай мясцовасці, праз воз. Немнішча, упадае ў р. Рось за 1,9 км на ПдУ ад в. Дубна Мастоўскага р-на. Пойма ў вярхоўі забалочаная. Рэчышча часткова каналізаванае.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБІ́ННІК, дрозд-рабіннік (Turdus pilaris),
птушка роду драздоў сям. драздовых атр. вераб’інападобных. Пашыраны ў Еўропе і Азіі. Жыве на ўзлесках, у рэдкалессі, па далінах рэк, у парках, садах. Селіцца на дрэвах парамі і калоніямі. На Беларусі пралётны, пералётны і часткова зімуючы від.
Даўж. да 29 см, маса да 103 г. Корміцца насякомымі, інш. дробнымі беспазваночнымі, восенню і зімой ягадамі. Адкладвае да 7 яец, двойчы за год.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАВУ́ЧАЕ ВО́ЗЕРА.
У Добрушскім р-не Гомельскай вобл., у бас.р. Ачоса, за 22 км на ПнУ ад г. Добруш. Пл. 0,87 км², даўж. 1,32 км, найб.шыр. 910 м, найб.глыб. 4 м, даўж. берагавой лініі 3,12 км. Пл. вадазбору 25 км². Схілы катлавіны выш. да 2 м, спадзістыя, пад хмызняком, часткова разараныя. Дно сапрапелістае. Упадае некалькі меліярацыйных канаў, сцёк па канаве ў р. Ачоса.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СВІ́ТКА,
возера ў Пастаўскім р-не Віцебскай вобл., у бас.р. Мядзелка, за 7 км на Пд ад г. Паставы. Пл. 0,23 км², даўж. 870 м, найб.шыр. 500 м, даўж. берагавой лініі 2 км. Пл. вадазбору 23,5 км². Катлавіна тэрмакарставага тыпу. Схілы выш. да 8 м, на ПдЗ да 13 м, пераважна спадзістыя, часткова разараныя. Злучана ручаём з воз. Світа; выцякае р. Спорыца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕ́ЛЫ,
старажытнабалтыйскі племянны саюз, які займаў да пач. 13 ст.тэр. па левым беразе р. Даўгава, на Пд — сучасную Латвію і часткова сумежны раён на ПнУ сучаснай Літвы. Паліт. і ваен. цэнтр С. — умацаванае гарадзішча (з 6 ст.н.э.) і пасад Селпілс на беразе Даўгавы. С. вялі барацьбу з нямецкімі крыжакамі, але ў 1208 трапілі ў залежнасць ад іх. С. ўвайшлі ў склад латышскай народнасці.