частковае ці поўнае выдаленне парасткаў і галін; прыём догляду пладова-ягадных і дэкар. раслін. Дапамагае сфарміраваць крону, павялічвае прадукцыйны перыяд плоданашэння, стымулюе штогадовае ўзнікненне вял. колькасці парасткаў і маладых пладовых утварэнняў.
Фарміравальную абрэзку робяць у маладым садзе, пры абрэзцы загушчаных крон і ўтварэнні новых галін з ваўчкоў, а таксама пасля перапрышчэплівання дрэў. Абрэзку, якая рэгулюе плоданашэнне, робяць у дарослых пладаносных дрэў, каб стварыць умовы для абнаўлення пладовай драўніны, павысіць ураджайнасць. Амаладжальную абрэзку старых дрэў і кустоў робяць, каб аднавіць рост і збалансаваць плоданашэнне. Звычайна ўсе віды абрэзкі раслін праводзяць адначасова ў розных спалучэннях. Асн. прыёмы — пакарочванне (падрэзка) і выразка галін (прарэджванне). Абрэзка раслін дзеля стварэння «жывых агароджаў» і аб’ёмных кампазіцый наз. стрыжкай.
Кудрявец Р.П. Формирование и обрезка плодовых деревьев: [Альбом]. М., 1976.
Да арт.Абрэзка раслін. А. Асноўныя прыёмы абрэзкі пладовых дрэў: 1 — пакарочванне; 2 — прарэджванне. Б. Абрэзка з мэтай змены напрамку росту галін: 1 — на галіну, якая расце ўверх; 2 — на галіну, якая расце да перыферыі кроны; 3 — на вонкавую галіну ў наступным годзе; 4 — тая самая галіна на трэці год. В. Абрэзка пры фарміраванні разрэджана-яруснай кроны: 1—4 — гады пасля пасадкі; злева — да абрэзкі, справа — пасля абрэзкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАЛКАЧО́ВА Галіна Сямёнаўна (н. 3.3.1934, Мінск),
бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както). Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ.:
Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
галада́ючы,
1.‑ая, ‑ае. Дзеепрым.незал.цяпер.ад галадаць.
2.узнач.наз.галада́ючы, ‑ага, м.; галада́ючая, ‑ай, ж. Той (тая), хто галадае. Спектакль ставіўся ў фонд дапамогі галадаючым.Вітка.
3.Дзеепрысл.незак.ад галадаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
выхваля́ка, ‑і, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑ляцы, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Той (тая), хто любіць выхваляцца; хвалько. Так ненатуральна прагучала гэтае слова, што партызаны маглі палічыць Лявонку за выхваляку.Жычка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зжу́хнуць, ‑не; зак.
Страціць яркасць, пацямнець, стаць жухлым (пра колеры, фарбы). // Страціць свежасць, пасохнуць (пра лісце, траву). Травы няма: тая, што сям-там узрасла — ..зжухла і зжоўкла. Яно і не дзіва — лета было сухое.Сачанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
зняво́лены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад зняволіць.
2.узнач.наз.зняво́лены, ‑ага, м.; зняво́леная, ‑ай, ж. Той (тая), хто пазбаўлены волі і знаходзіцца ў турме. Усе пабеглі да турмы вызваляць зняволеных.Лынькоў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
прылга́ць, ‑лгу, ‑лжэш, ‑лжэ; ‑лжом, ‑лжаце; зак.
Сказаць няпраўду; прыманіць. Размове б і канец, але раптоўна збоку Нячысцік тут прынёс Сароку. А тая ж збрэша уваччу, У сто разоў прылжэ к таму, што чула.Корбан.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
дамінава́ць, ‑нуе; незак.
Пераважаць, панаваць, быць асноўным. Пачуццё дружбы і тая самая непрымірымасць к панам, якая заўважалася і ў Захара Зубца, дамінавала над усім у Савы.Пестрак.// Панаваць, узвышацца над акаляючаю мясцовасцю. Гара дамінуе над горадам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пасу́днік, ‑а, м.
1. Паліца, шафа для пасуды. Помніцца, тая [жанчына] таксама нешта казала і пра Германію, пакуль бразгала ў пасудніку і кроіла хлеб.Быкаў.
2. Рабочы, які мые посуд у сталовай, рэстаране і пад. Працаваць пасуднікам.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)