Рэлякса́цыя ’паступовае вяртанне ў стан раўнавагі фізічнай або фізіка-хімічнай сістэмы, якая была ў неўраўнаважаным стане пад уздзеяннем знешніх сіл’ (Булыка, СІС). Ст.-бел. реляксация ’палёгка; звальненне ад чаго-небудзь’ < ст.-польск. relaksacyja ’тс’ < лац. rělaxātio ’аслабленне; адпачынак’ < rělaxao ’аслабляю; адпачываю’ (Булыка, Лекс. запазыч., 77).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

communication [kəˌmju:nɪˈkeɪʃn] n.

1. су́вязь, камуніка́цыя

2. pl. communications сро́дкі су́вязі, сістэ́мы перада́чы інфарма́цыі

3. fml паведамле́нне

4. comput камуніка́цыя, абме́н інфарма́цыяй

Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)

бязла́дны

1. (без ніякага парадку, хаатычна) nordentlich, lederlich; ngeordnet, chatisch [kɑ-];

2. (без пэўнай сістэмы) systmlos;

3. (без пэўнай арганізаванасці, планамернасці) rgellos

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

кровазваро́т, ‑у, М ‑роце, м.

Бесперапынны рух крыві па сасудах крывяноснай сістэмы ў целе чалавека або жывёліны.

•••

Круг кровазвароту гл. круг.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тро́фіка, ‑і, ДМ ‑фіцы, ж.

Спец. Уплыў нервовай сістэмы на харчаванне арганізмаў і тканак, на абмен рэчываў і жыццядзейнасць арганізма.

[Ад грэч. trophē — ежа, харчаванне.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тэтані́я, ‑і, ж.

Захворванне, якое характарызуецца павышанай узбуджальнасцю, сутаргавымі прыпадкамі і расстройствамі нервовай сістэмы, звязанымі з нізкім утрыманнем кальцыю ў крыві.

[Ад грэч. tétanos — напружанне, сутарга.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

апліка́та, ‑ы, М ‑каце, ж.

У геаметрыі — назва аднаго з трох лікаў, які вызначае становішча пункта ў прасторы адносна прамавугольнай сістэмы каардынатаў.

[Лац. applicata — прыкладзеная.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

калары́фер, ‑а, м.

Абагравальны прыбор у выглядзе сістэмы труб, па якіх ідзе гарачая вада, пара або нагрэтае паветра. Паравы каларыфер. Вадзяны каларыфер.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

паўбутэ́лька, ‑і, ДМ ‑льцы; Р мн. ‑лек; ж.

Разм. Руская мера вадкасцей, роўная 0,3 л, якой карысталіся да ўвядзення метрычнай сістэмы.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

нейракіберне́тыка, ‑і, ДМ ‑тыцы, ж.

Кірунак біялагічнай кібернетыкі, які вывучае арганізацыю элементаў, аддзелаў аналізатараў, аналізатарскіх сістэм і ўсёй нервовай сістэмы арганізма.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)