Пападдзя́ ’жонка папа’ (ТСБМ, Нас., Шат.). Рус.попадья́, укр.попадя́, ст.-рус.попадіꙗ, попадья. З грэч.παπαδια ’тс’ < παπᾶς ’свяшчэннік’ (Фасмер, 3, 327; там жа і інш. літ-ра). Ад пападдзя ўтворана пападзю́к ’паповіч, сын свяшчэнніка’ (Мал.).
My son is going through a difficult phase. Мой сын перажывае зараз цяжкі перыяд.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
банда́рка, ‑і, ДМ ‑рцы, ж.
Разм. Тое, што і бондарства. Ілья Раманавіч — сын бедняка. Узімку ходзіць з цэпам да багацеяў малаціць, а то займаецца бандаркай.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ві́дана,
У выразе: дзе (гэта) відана — пра што‑н. незвычайнае, якое выклікае здзіўленне або абурэнне. [Пракоп:] — Дзе гэта было відана, каб бядняцкі сын стаў гэтакім відным чалавекам.Сабаленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
змардава́цца, ‑дуюся, ‑дуешся, ‑дуецца; зак.
Разм. Змучыцца, знясіліцца. — Заснуць я, сын, тады не магла. Такая мітрэнга ў вёсцы. Бацька дык змардаваўся за дзень, з ног зваліўся.Пташнікаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
маладу́шнасць, ‑і, ж.
Уласцівасць маладушнага; нерашучасць, адсутнасць мужнасці. Усё гэта разумее сын, ён адчувае сябе няёмка: баіцца, каб у прыліве маладушнасці бацька не асудзіў яго.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
скро́баць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
Разм.
1. Скрэбці. Скробаць лапатай.
2. Рабіць шорхат трэннем; шаркаць. Скробаючы ботамі, у пакой увайшоў меншы сын Варанкевіча, хлопчык гадоў дзевяці.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
старэ́йшы, -ая, -ае.
1. Якому больш гадоў у параўнанні з кім-н.; самы дарослы сярод каго-н.
С. сын.
Старэйшая ў сям’і.
2.старэ́йшы, -ага, мн. -ыя, -ых, м. (у знач.наз.). Дарослы.
Старэйшых павінны слухаць меншыя.
3. Які даўно ўтварыўся, узнік.
Старэйшая школа горада.
4. Які стаіць вышэй за іншых па званні, пасадзе, службовым становішчы.
С. па званні.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
пані́чм.
1. (сынпана, маладыпан) уст. Júnker m -s, -; júnger Herr;
2.разм. (беларучка) árbeitsscheuer Mensch, Árbeitsscheue (sub) m -n, -n
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
О́СЦІКІ, Осцікавічы,
шляхецкі род герба «Трубы» («Тромбы») у ВКЛ. Найб. вядомыя:
Осцік (у каталіцтве Крысцін; ? — 1442 або 1443), родапачынальнік О. Паходзіў з заможнага баярскага роду з-пад Вільні. Да 1418 атрымаў пасаду кашталяна віленскага. Належаў да найб. уплывовых магнатаў ВКЛ. Меў некалькі сыноў, з якіх ад Станькі (Станіслава) пайшоў далейшы род О., ад Радзівіла — магнацкі род Радзівілаў. Рыгор Станькавіч (?—1519), унук Осціка, маршалак гаспадарскі ў 1492—94 і надворны ў 1494—1510, ваявода трокскі з 1510. Удзельнік вайны Маскоўскай дзяржавы з ВКЛ 1492—94. У бітве на Вядрошы 1500 трапіў у палон, вярнуўся ў 1509. Юрый Рыгоравіч (? — 1546 або 1547), сын Рыгора Станькавіча, маршалак гаспадарскі ў 1546. Станіслаў Рыгоравіч (?—1519), сын Рыгора Станькавіча, крайчы ВКЛ у 1517—19, ваявода полацкі ў 1519. Рыгор Рыгоравіч (мянушка Віршыла; ?—1557), сын Рыгора Станькавіча, крайчы ВКЛ у 1519—42, ваявода новагародскі ў 1542—44, кашталян віленскі з 1544. Юрый Юр’евіч (каля 1530—79), сын Юрыя Рыгоравіча, ваявода мсціслаўскі ў 1566—78 і смаленскі з 1578. Удзельнік Лівонскай вайны 1558—83. Рыгор Юр’евіч (каля 1535—18.6.1580), сын Юрыя Рыгоравіча, каралеўскі дваранін з 1569. У 1580 зняволены ў Вільні з-за падазроных кантактаў з рас. паслом, абвінавачаны ў дзярж. здрадзе, замаху на жыццё караля Стафана Баторыя і пакараны смерцю. На яго сыне Яне, суддзі земскім віленскім у 1606—09, род О. скончыўся.