машына цэнтрабежнага дзеяння для выдалення пчалінага мёду з сотаў. Складаецца з бака, ротара, касет, у якія ўстаўляюцца рамкі з сотамі, рэдуктара. Вярчэнне ротара — ад электрарухавіка або ручное.
Пры вярчэнні касет з рамкамі пад уздзеяннем цэнтрабежнай сілы мёд выдаляецца з сотаў, па сценках бака сцякае на дно і выпускаецца праз кран у пасудзіну. Бываюць хардыяльныя, у якіх мёд выдаляецца спачатку з аднаго боку сотаў, а пасля іх паварочвання — з другога, і радыяльныя, у якіх рамкі размешчаны рабром да сценкі і мёд выкідваецца адразу з абодвух бакоў.
Медагонкі: 1 — хардыяльная з касетамі; 2 — радыяльная з фільтрам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАДПАЛКО́ЎНІК,
воінскае званне старшага афіцэрскага саставу ў шэрагу дзяржаў, у т. л. ва Узбр. Сілах Беларусі. У ЗША, Вялікабрытаніі і Францыі званню П. адпавядае lieutenant colonel, у ФРГ — Oberstleutnant. Уведзена ў Еўропе ў 17 ст.; у Расіі спачатку як пасада, потым як званне (чын) пам.палкоўніка (камандзіра палка). У казацкіх войсках у 1885—1917 званню П. адпавядаў чын вайсковага старшыны. У СССР уведзена ў 1939. У ВМФ званню П. адпавядае званне капітана 2-га рангу. У Рэспубліцы Беларусь званне П. існуе і для асоб, якія знаходзяцца на службе ў КДБ, МУС і інш. сілавых структурах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГЕНЕ́З [ад грэч. pais (paidos) дзіця + ...генез],
форма партэнагенезу, пры якой неаплодненыя яйцаклеткі, што даюць пачатак новаму пакаленню, развіваюцца яшчэ ў целе лічынак. Уласцівы некат. беспазваночным жывёлам (жукі, мухі, марскія ракападобныя і інш.). Напр., у галіц лічынкі, якія ўтвараюцца ў целе мацярынскай лічынкі, спачатку жывяцца яе тканкамі як эндапаразіты, потым разрываюць кутыкулу і пераходзяць да свабоднага жыцця. Пасля некалькіх пакаленняў педагенет. лічынак паяўляюцца лічынкі, што даюць дарослых самцоў і самак, з аплодненых яец якіх зноў развіваецца першае пакаленне педагенет. лічынак. П. — прыстасаванне, якое кампенсуе недастаткова высокую пладавітасць дарослых форм, што рассяляюцца пасіўна.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́О-САЛА́ДА (Río Salado),
рака ў Аргенціне, правы прыток р.Парана. У верхнім цячэнні наз.спачатку Гуачыпас, потым Хурамента, або Рыо-дэ-Пасахе. Даўж. каля 1,3 тыс.км, пл. басейна каля 160 тыс.км². Пачынаецца на ўсх. схілах Цэнтр. Андаў, цячэ па раўніне Гран-Чака, дзе падзяляецца на рукавы. У час засухі (май—вер.) на асобных участках перасыхае і ператвараецца ў сістэму салёных азёр і балот. Сярэдні расход вады ў верхнім цячэнні каля 40 м³/с, у ніжнім — каля 15 м³/с (вынік страты на інфільтрацыю і выпарэнне). Суднаходная ў перыяд дажджоў. У вусці ракі — г. Санта-Фе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭЛАКСА́ЦЫЯ (ад лац. relaxatio аслабленне, змяншэнне) у фізіцы, працэс устанаўлення раўнавагі тэрмадынамічнай у макраскапічных фіз. сістэмах (газах, вадкасцях, цвёрдых целах). Залежыць ад характару ўзаемадзеяння часціц сістэмы і з’яўляецца нераўнаважным працэсам, пры якім адбываецца дысіпацыя энергіі і нарастае энтрапія (у замкнутых сістэмах).
З’яўляецца шматступенным працэсам, паколькі не ўсе фіз. параметры сістэмы (размеркаванне часціц па каардынатах і імпульсах, т-ра, ціск і інш.) імкнуцца да раўнавагі з аднолькавай скорасцю. Спачатку ўстанаўліваецца раўнавага па якім-н. адным параметры (частковая раўнавага), што таксама наз. Р. Час устанаўлення раўнавагі (частковай ці поўнай) у сістэме наз. часам Р.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
алімпі́йскі, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да Алімпа. Алімпійскія багі.
2. Урачыста-спакойны, непарушны. Лемяшэвіч цярпліва чакаў у настаўніцкай, спачатку абураючыся, потым — з алімпійскім спакоем: сядзеў і перачытваў школьныя праграмы.Шамякін.
•••
Алімпійскія гульнігл. гульня.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
мару́да, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.; ДМ ‑дзе, Т ‑ай (‑аю), ж.
Разм. Чалавек, які вельмі павольна ўсё робіць. — Узарві спачатку масты, пасля — вадакачку і стрэлкі. Толькі хутчэй, а то вы маруды!Шамякін.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пато́ркаць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; зак.
Разм. Торкаць некаторы час; торкнуць некалькі разоў у што‑н. Асцярожная, нават і пашча, .. [плотка] спачатку паторкае крошку, нібы заігрываючы з рыбаком.Брыль.Паглядзела [Мілечка], паторкала пальчыкам у кольца валасоў на лбе.Пянкрат.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самаадво́д, ‑у, М ‑дзе, м.
Матываванае адхіленне сваёй кандыдатуры ад вылучэння на якую‑н. выбарную пасаду. Калі на сходзе назвалі яго [Барашкіна] прозвішча для ўнясення ў спісы для тайнага галасавання, ён спачатку разгубіўся, паспрабаваў даць самаадвод.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпе́невы, ‑ая, ‑ае.
Спец. Які мае адносіны да шпяня (у 1 знач.). У шпеневым аддзяленні чыгуналіцейнага цэха, куды спачатку зайшлі піянеры, было крыху цішэй, чым у кузні.Рунец.// У склад якога ўваходзіць шпень (шпяні). Шпеневы трансфарматар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)