бел. актрыса. Нар.арт. Беларусі (1990). Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1957, курс К.Саннікава). Працуе ў Нац.акад. т-ры імя Я.Купалы. Выканаўца характарных роляў. Творчасць Т. адметная паглыбленым псіхалагізмам, дэталёвай распрацоўкай знешняга малюнка ролі, яркай тэатр. формай. Ролі ў бел. рэпертуары: Інга, Лена («Выклік багам», «Начное дзяжурства» А.Дзялендзіка), Зося («Сэрца на далоні» паводле І.Шамякіна), Маці («Зацюканы апостал» А.Макаёнка). Шэраг яркіх вобразаў стварыла ў сучасным рэпертуары: Кэт («Чацвёрты» К.Сіманава), Наташа («Яшчэ раз пра каханне» Э.Радзінскага), Ніна («Гросмайстарскі бал» паводле І.Штэмлера), Ліза Хрэнава («Традыцыйны збор» В.Розава), Марыя («Святая святых» І.Друцэ). Сярод інш. роляў: Ірына, Гурмыжская («Апошняя ахвяра», «Лес» А.Астроўскага), Насця («На дне» М.Горкага), Ганна Андрэеўна («Рэвізор» М.Гогаля), Амелія («Смерць ваяводы» Ю.Славацкага), Дзяўчына, Зехра («Забыты ўсімі», «Дзівак» Назыма Хікмета), Голда («Памінальная малітва» Р.Горына), Мелі («Ліса і вінаград» Г.Фігейрэду), Жанчына («Тая, якая сама па сабе блукае» паводле Р.Кіплінга), Элеанора («Месье Амількар, альбо Чалавек, які плаціць» І.Жаміяка), Эліда («Жанчына з мора» Г.Ібсена), Івона («Жудасныя бацькі» Ж.Както). Яна («Апошні закаханы» Н.Саймана).
Літ.:
Чаркас І. Каб сказаць сваё, запаветнае // Тэатр. Мінск. 1984. № 1.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭСХАТАЛО́ГІЯ (ад грэч. eschatos апошні, канцавы + ...логія),
у рэлігійных светапоглядных сістэмах вучэнне аб канчатковым лёсе свету, чалавецтва і чалавека. Адрозніваюць індывідуальную Э. — вучэнне аб пасмяротным лёсе адзінкавай чалавечай душы і універсальную, сусветную Э. — вучэнне аб мэце і прызначэнні касм. і чалавечай гісторыі, аб канцы і аб тым, што пасля гэтага будзе. Асаблівая роля ў распрацоўцы традыцыі індывід. Э. належыць стараж. Егіпту (трактоўка замагільнага жыцця як станоўчага быцця), а ў станаўленні сусв. Э. — стараж. Ізраілю, потым іудаізму (асэнсаванне ўсяленскай гісторыі як разумнага працэсу, які накіроўваецца воляй асабістага Бога). Э. фарміруецца толькі там, дзе адбываецца абгрунтаванне магчымасці пазітыўнага рашэння асабістых і ўсяленскіх лёсаў у нейкай абсалютнай перспектыве, дзе рух з мінулага ў будучыню разглядаецца як набліжэнне да канчатковай мэты светабудовы, да сканчэння часу і зліцця яго з вечнасцю. Вучэнні, якія зыходзілі з цыклічнай канцэпцыі сусв. працэсаў (напр., брахманісцкія і піфагарэйска-стаічныя дактрыны вечнага вяртання і сусв. года), не маглі стварыць Э. ў сапраўдным яе значэнні. Сама ідэя кругавароту выключае нешта канечнае: бо ў светабудовы няма ні мэты, ні абсалютнага канца. Эсхаталагічныя матывы можна выявіць у шэрагу свецкіх ідэалагічных праектыўных пабудоў новага і найноўшага часу: амер.пурытанізму, утапічнага і марксісцкага камунізму, нацысцкай міфалагемы «тысячагадовага рэйха» і да т.п.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
праўдалю́б, ‑а, м.
Той, хто любіць праўду, дамагаецца справядлівасці. Сама ж яснасць грамадскіх ідэалаў здымае канфліктаў развіцця, суровасці і бязлітаснасці дыялектыкі. Забываць гэта — забываць аб прыродзе жыцця ўвогуле, аб традыцыях вялікага праўдалюба Багдановіча ў прыватнасці.Лойка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
simplicity[sɪmˈplɪsəti]n.
1. прастата́, несклада́насць
2. прастаду́шнасць; няхі́трасць;
the simplicity of character прастаду́шнасць, няхі́трасць;
simplicities of cottage life ці́хія ра́дасці вяско́вага жыцця́;
for the sake of simplicity дзе́ля прастаты́; каб было́ прасце́й;
She is simplicity itself. Яна сама наіўнасць.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
Ipsi testudines edite, qui cepistis
Вы злавілі чарапах, самі іх і ешце.
Вы поймали черепах, сами их и ешьте.
бел.Сама наварыла ‒ сама з’ела. Сам заварыў кашу, сам і расхлёбвай..
рус. Кто заварил кашу, пусть её и расхлёбывает. Кто на крошил, тот и выхлёбывай. Сами заварили, сами и расхлёбывайте. Как заварил кашу, так и выхлёбывай.
фр. Qui casse les verres les paie (Кто разбивает/бьёт стаканы, тот и оплачивает их).
англ. As you brew, so must you drink (Как заварил, так и пей).
нем. Wer den Brei gekocht hat, der esse ihn (Кто сварил кашу, тот должен её съесть).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
здаўна́, прысл.
З даўніх часоў, з даўняй пары. На стыку Нёмана і Лошы Цагляны млын стаяў здаўна.Астрэйка.Маладая сама хадзіла да суседзяў — такі ўжо вядзецца здаўна ў беларускіх вёсках парадак, — запрашала да сябе на вяселле.Васілевіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нелега́льны, ‑ая, ‑ае.
Не дазволены законам; падпольны. Нелегальны гурток. Нелегальны часопіс. □ Нам стала цесна ў рамках нашай першапачатковай нелегальнай сувязі, яна ўжо тармазіла рух наперад.Казлоў.Неўзабаве і сама Цётка вымушана была перайсці на нелегальнае становішча.Клімковіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пратаргава́цца, ‑гуюся, ‑гуешся, ‑гуецца; зак.
1. Панесці страты, займаючыся гандлем, продажам чаго‑н. — Я, Волечка, і сама не раз так думала, з людзьмі гаварыла: ён жа ў магазіне працуе, пратаргуецца, прап’е ўсё.Ваданосаў.
2. Таргавацца некаторы час.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шпіцру́тэны, ‑аў; адз. шпіцрутэн, ‑а, м.
Гіст. Доўгія гнуткія дубцы або палкі, якімі білі салдат, злачынцаў у дарэвалюцыйнай Расіі, праганяючы іх праз строй. А гэта была сама тая пара, калі свіст шпіцрутэна зліваўся са звонам кайданаў.Лужанін.
[Ням. Spießrute.]
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
szczyt, ~u
м. верх, вяршыня; верхавіна;
szczyt góry — горная вяршыня;
szczyt dachu — вільчак;
godzina ~u — сама розрух; самы рух; гадзіна пік
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)