прыві́цца, прыўецца; пр. прывіўся, ‑вілася, ‑лося; зак.
Замацавацца, укараніцца, стаць звычайным. Ні класіцызм, ні рамантызм, ні сентыменталізм як творчыя метады не прывіліся ў беларускай літаратуры.«Полымя».Вось недзе ў часе вандровак і прывілося роду Абрама прозвішча Плотка.Пестрак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
entspríeßen*vi(s)высок. (D)
1) выраста́ць
2) пахо́дзіць (з сям’і, з роду)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
=heitсуф. назоўнікаў жан. роду, утварае назвы якасцей, уласцівасцей, стану: Beschéidenheit f - сці́пласць
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
РАК РАСЛІ́Н,
група хвароб, якія характарызуюцца празмерным, няправільным разрастаннем асобных частак раслін, што прыводзіць да ўтварэння пухлін і нарастаў. Узбуджальнікі—грыбы, бактэрыі, вірусы. Пашыраны паўсюдна; на Беларусі найб. шкодныя: чорны рак пладовых дрэў, рак бульбы, канюшыны, бактэрыяльны рак памідораў і інш.
Чорны рак пладовых дрэў (узбуджальнік—грыб з роду сферопсіс), пашкоджвае лісце, кветкі, плады, ствалы яблыні і грушы. На кары паяўляюцца бура-фіялетавыя ўціснутыя плямы. Кара чарнее, растрэскваецца, ападае. Хворыя тканкі разрастаюцца, акальцоўваюць галіны, ствалы, якія ў выніку гінуць. Рак бульбы (узбуджальнік—грыб з роду сінхітрыум), каранцінная хвароба. Пашкоджвае таксама памідоры і інш. паслёнавыя. На клубнях, сталонах, сцёблах, радзей на лісці ўтвараюцца нарасці, спачатку белыя, потым цёмна-бурыя. Пашкоджаныя клубні загніваюць. Рак канюшыны (узбуджальнік—грыб з роду склерацынія) праяўляецца ўвосень у выглядзе павуціністага налёту на лісці. Вясною загнівае каранёвая шыйка — расліна лёгка адрываецца ад каранёў. Пры бактэрыяльным раку памідораў (узбуджальнік — бактэрыя з роду корынебактэрый) на сцёблах, галінах утвараюцца язвы, на пладах — дробныя плямы («птушыныя вочы»), расліна засыхае. Ступеньчаты рак лісцевых дрэў (узбуджальнік — грыб з роду нектрыя) часцей пашкоджвае клён, граб, ясень, яблыню. На ствалах і галінах дрэў адміраюць кара і камбій, фарміруецца адкрытая рана (язва), якая з кожным годам павялічваецца і набывае шматступеньчатую форму. Паступова язва акальцоўвае ствол, і дрэва адмірае. Смаляны рак (узбуджальнік — некат. ржаўныя грыбы) найб. часта пашкоджвае хвойныя дрэвы ў зрэджаных насаджэннях. Адміраюць камбій і драўніна, кара трэскаецца і ападае. У межах пашкоджвання выцякае смала, утвараючы на ствале жаўлакі і падцёкі. Дрэва адмірае ці становіцца сухаверхім.
Л.М.Прыступук.
Рак раслін: 1 — чорны рак яблыні (пашкоджаныя ліст, завязь і галіна); 2 — рак бульбы; 3 — рак канюшыны (пашкоджаныя расліна і сцёблы); 4 — ступеньчаты рак дрэў; 5 — смаляны рак хвоі (крона пашкоджанага дрэва і частка ствала).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ву́сень ’лічынка матылька’ (БРС, Шат., Сцяшк. МГ) ву́сень зборн. ’тс’ (КСТ), укр.ву́сень, гу́сень. Магчыма, утворана шляхам другаснай дэрывацыі ад ву́сеніца (гл.) як парная па роду форма тыпу лось — ласіца.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
дына́стыя
(фр. dynastie, ад гр. dynasteia = улада)
1) манархі з аднаго і таго ж роду, якія паслядоўна змянялі адзін аднаго на троне (напр. д. Раманавых);
2) перан. прадстаўнікі некалькіх пакаленняў аднаго роду, якія прысвяцілі сябе пэўнай галіне дзейнасці (напр. д. будаўнікоў).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
лабелі́н
(ад лабелія)
алкалоід, які змяшчаецца ў раслінах роду лабелія; выкарыстоўваецца ў медыцыне ў якасці стымулятара дыхання.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
атла́нтрап
(ад лац. Atlas = назва гор у Афрыцы + -антрап)
выкапнёвы чалавек, які вызначаецца як від родупітэкантрапаў.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
БЁЗЭ Петэр, скульптар і гравёр па медзі 18 ст. Працаваў у кн. Радзівілаў. З яго твораў на Беларусі вядома гравіраваная пліта «Генеалагічнае дрэва роду Радзівілаў».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛАБЕЛІ́Н,
алкалоід, што маюць у сабе расліны роду лабелія сям. званочкавых; вытворнае піперыдзіну, стымулятар дыхання. Гідрахларыд Л. выкарыстоўваецца ў медыцыне пры аслабленні і спыненні дыхання.