на ПдУ Польшчы. Пл. 3397 км², нас. 740 тыс.чал., гарадскога каля 42% (1993). Адм. ц. — г.Жэшаў. Найб. гарады: Мелец, Ланцут, Лежайск. Размешчана ў міжрэччы Віслы і Сана на Кальбушоўскім пласкагор’і і перадгор’ях Карпат. Клімат умераны. Сярэдняя т-растудз. -3 °C, ліп. 19 °C, ападкаў 700 мм за год. Гал. рэкі — Віслока (прыток Віслы) і Віслак (прыток Сана). Глебы на Пн малаўрадлівыя, падзолістыя, у цэнтр.ч. ўрадлівыя, утвораныя на лёсах, на Пд — горныя. Пад лесам 24% тэрыторыі. Гаспадарка прамысл.-аграрная. Прам-сць: трансп. сродкаў (авіяц., аўтамаб.), машынабудаванне (авіяц. рухавікі, станкі), металаапрацоўка (прадметы хатняй гаспадаркі, вырабы з серабра), харчасмакавая (кансервавая, піваварная, тытунёвая, цукр.), мэблевая, хім., буд. матэрыялаў. Здабыча прыроднага газу. Вырошчваюць пшаніцу, жыта, сланечнік, бульбу, кармавыя культуры, авёс. Гадуюць буйн. раг. жывёлу (малочнага кірунку), коней, птушак.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
крупе́ц Незамярзаючы кароткі прыток у басейне Дняпра (Галубоўскі, 1895, 5, Макс. 1876, 205).
□в. Крупец Добруш., в. Новы Крупец Карм.вол. (1886), в. Закру́пец Слаўг., р. Крупец (1560) Слаўг.
Беларускія геаграфічныя назвы. Тапаграфія. Гідралогія. (І. Яшкін, 1971, правапіс да 2008 г.)
БРО́ЖА, Продзвінка, Брожка,
рака ў Беларусі, у Бабруйскім р-не Магілёўскай вобл., правы прыток Бярэзіны (бас. Дняпра). Даўж. 28 км. Пл. вадазбору 390 км². Пачынаецца паміж вёскамі Мачулкі і Мартынаўка, вусце за 1,5 км на У ад в. Продзвіна. У верхнім цячэнні 10 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДЗА́ЛА (Odzala),
нацыянальны парк у Конга. Засн. ў 1935 (да 1940 запаведнік) у вярхоўях р. Мамбілі (прытокр. Ліквала). Пл. 110 тыс.га. Біясферны рэзерват. Захоўваюцца вільготны трапічны лес і саванна. У фауне звычайныя афрыканскі слон, буйвал, карлікавы буйвал, бонга, кустовая свіння, леапард, залаты кот і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯЛІ́КІ ІРГІ́З,
рака ў Заволжы, у Расіі, левы прыток Волгі. Даўж. 675 км, пл.бас. 24 тыс.км². Пачынаецца ў адгор’ях Агульнага Сырта, цячэ ў шырокай даліне, упадае ў Валгаградскае вадасховішча. Жыўленне пераважна снегавое. Сярэдні расход вады ў нізоўі каля 23 м³/с. Выкарыстоўваецца для арашэння.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГАЛУ́БА,
рака ў Краснапольскім і Слаўгарадскім р-нах Магілёўскай вобл., левы прытокр. Сож (бас. Дняпра). Даўж. 23 км. Пл. вадазбору 84 км². Пачынаецца за 2 км на ПдУ ад в. Асінаўка Краснапольскага р-на. Вадазбор на Чачорскай раўніне. Рэчышча каналізаванае на працягу 9 км ад вытоку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДАБРЫ́ЦА,
рака ў Чэрвеньскім і Бярэзінскім р-нах Мінскай вобл., правы прытокр. Бярэзіна (бас. Дняпра). Даўж. 25 км. Пл. вадазбору 130 км². Пачынаецца за 1 км на ПнЗ ад в. Мар’ямполь Чэрвеньскага р-на. Цячэ ў межах Цэнтральнабярэзінскай раўніны. Ад вытоку 5 км рэчышча каналізавана.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВУЖА́НКА,
рака ў Капыльскім і Слуцкім р-нах Мінскай вобл., правы прыток Лакнеі (бас. Прыпяці). Даўж. 21 км. Пл. вадазбору 92 км². Пачынаецца на У ад в. Грозаў Капыльскага р-на, цячэ па раўніне, якая абкружае Капыльскую граду, 14 км рэчышча каналізавана. На рацэ 2 сажалкі.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЯ́ЗЕНСКАЯ, Вязынь, Разанка,
рака ў Дзяржынскім р-не Мінскай вобл., левы прыток Усы (бас. Нёмана). Даўж. 20 км. Пл. вадазбору 81 км². Пачынаецца за 1,5 км на ПнЗ ад в. Арэхаўская Мінскага р-на, працякае па паўд.-зах. схілах Мінскага ўзвышша. На працягу 10 км каналізаваная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЛО́НКА,
рака ў Свіслацкім р-не Гродзенскай вобл. і Польшчы, правы прытокр. Нараў (бас.р.Зах. Буг). Даўж. 34 км (у т. л. ў межах Беларусі 29 км). Пл. вадазбору 247 км². Пачынаецца каля в. Сакольнікі. Каналізавана каля 17 км рэчышча. У ніжнім цячэнні наз. Калона.