БАГДА́НАЎ Уладзімір Сяргеевіч (н. 10.12.1927, в. Каралі Віцебскага р-на),
бел. гісторык. Д-ргіст.н. (1984), праф. (1985). Скончыў БДУ (1953), Акадэмію грамадскіх навук пры ЦККПСС (1964). У Вял.Айч. вайну партызан у Віцебскай вобл. З 1944 пам. машыніста, з 1949 на прафс., камсамольскай і парт. рабоце ў Віцебску. З 1964 кіраўнік лектарскай групы, у 1969—74 сакратар Мінскага абкома КПБ. У 1965—69 выкладчык, дэкан завочнага ф-та, у 1974—91 прарэктарБДУ. Даследаваў праблемы гісторыі КПСС. Адзін з аўтараў «Курса лекцый па гісторыі КПСС» (ч. 1—2, 1971).
Тв.:
Партийные организации Белоруссии в борьбе за укрепление дисциплины труда в промышленности. Мн., 1976;
Партийное руководство внедрением передового опыта в промышленности (1959—63 гг.) // Из практики партийного руководства хозяйством. М., 1964;
Укрепление социалистической дисциплины труда // Деятельность партийных организаций Белоруссии по идейно-политическому воспитанию трудящихся. Мн., 1973.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САМАХВА́Л Віктар Васілевіч (н. 2.10.1942, в. Заполле Клецкага р-на Мінскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (2001). Скончыў БДУ (1964), дзе і працуе (у 1973—85 нам. дэкана ф-та, у 1991—2003 нач. упраўлення навуч. і навук.-метадычнай работы, з 2004 прарэктар). Навук. працы па фіз. хіміі цвёрдага цела. Распрацаваў эл.-хім. метад даследавання тэрмадынамікі ўтварэння сплаваў алюмінію з пераходиымі элементамі, а таксама новыя катыённыя цвёрдыя электраліты для стварэння эл.-хім. датчыкаў вільготнасці. Даследаваў эл.-хім. ўласцівасці шэрагу кіслародправодных цвёрдых электралітаў і праваднікоў са змешанай іоннай і электроннай праводнасцю.
Тв.:
Термодинамические свойства твердых сплавов Al-Mn (разам з А.А.Вечарам) // Изв. АНСССР. Сер. Металлы. 1971. № 2. Методы исследования переноса заряженных частиц в оксидных материалах. Мн., 1994 (у сааўт.);
Свойства фторида кальция как твердого электролита гальванического элемента // Вестн. БГУ. Сер. 2. 2000. № 3.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЕСНІКО́ВІЧ Анатоль Іванавіч (н. 3.4.1941, в. Рачкавічы Слуцкага р-на Мінскай вобл.),
бел. фізікахімік. Акад.Нац.АН Беларусі (1996, чл.-кар. 1994), д-рхім.н. (1987), праф. (1989). Скончыў БДУ (1965), дзе і працаваў. З 1978 у НДІфіз.-хім. праблем пры БДУ, з 1990 прарэктарБДУ. З 1996 першы нам. старшыні Вышэйшага атэстацыйнага камітэта Беларусі. Навук. працы па вывучэнні энерганасычаных і высокадысперсных рэчываў і матэрыялаў на іх аснове. Распрацаваў метад рашэння адваротнай задачы неізатэрмічнай кінетыкі для простых і некат. складаных рэакцый кандэнсаваных рэчываў. Даследаваў з’яву вадкаполымнага гарэння і механізм тэрмахім. раскладання тэтразолу і яго вытворных. Выявіў размерны эфект у рэгуляванні скорасці гарэння каталізатарамі і інгібітарамі гарэння. Атрымаў новыя рэгулятары гарэння для розных гаручых сістэм, новыя матэрыялы на аснове ультрадысперсных металаў і аксідаў.
Тв.:
Корреляции в современной химии. Мн., 1989 (разам з С.У.Леўчыкам);
Развитие исследований по химии гетерогенных конденсированных систем // Вестн. БГУ. Сер. 2. 1996. № 3;
Явление жидкопламенного горения // Весці НАН Беларусі. Сер. хім.навук. 1998. № 4.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПУ́ЗІКАЎ Віктар Мітрафанавіч (н. 7.9.1928, в. Балотнікі Шумілінскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф і культуролаг. Канд.філас.н. (1958), праф. (1978). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1975). Скончыў БДУ (1953). З 1957 у Бел. ін-це нар. гаспадаркі (у 1960—72 і ў 1987—96 заг. кафедры, у 1968—79 прарэктар). У 1979—87 рэктар Мінскага ін-та культуры. З 1987 у Бел.эканам. ун-це (у 1987—96 заг. кафедры). Навук. працы па гісторыі філасофіі і сацыялогіі, асветы і культуры Беларусі.
Тв.:
Очерки истории философской и социологической мысли Белоруссии (до 1917 г.). Мн., 1973 (у сааўт.);
Асвета і педагагічная думка ў Беларусі: Са старажытных часоў да 1917 г.Мн., 1985 (у сааўт.);
Гісторыя культуры Беларусі. Мн., 1993 (разам з У.У.Качаноўскім);
Кароткі філасофскі слоўнік. Мн., 1994 (у сааўт.);
Философия: Курс лекций. Мн., 1995 (у сааўт.);
Методологические и методические аспекты философской подготовки магистров. Мн., 1998.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЫ́ЎЛІН Езекііль Ісакавіч (1.12.1901, г. Віцебск — 7.5.1978),
бел. гісторык, педагог. Акад.Бел.АН (1931), праф. (1931). Скончыў Камуніст.ун-т імя Я.М.Свярдлова (1923) і Ін-тчырв. прафесуры (1927) у Маскве. З 1927 дацэнт кафедры гісторыі Захаду, з 1928 прарэктарБДУ. З 1929 нам. наркома асветы БССР. У 1931—33 заг. сектара навукі і культуры ЦККП(б)Б, дырэктар Ін-та аспірантуры Бел.АН, выкладчык Камуніст. ун-та Беларусі і інш. У 1933 арыштаваны за «антысав. прапаганду і трацкізм», сасланы ў Казахстан. У 1933—57 выкладаў у Кзыл-Ардынскім настаўніцкім ін-це. У 1956 рэабілітаваны. З 1958 заг. кафедры методыкі выкладання рус. мовы і л-ры, у 1963—71 выкладчык Каз.пед. ін-та (Алма-Ата). Даследаваў гісторыю герм.с.-д. руху, методыку выкладання рус. мовы і л-ры ў каз.нац. школах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СМО́ЛІК Аляксандр Іванавіч (н. 24.10.1944, в. Каловічы Вілейскага р-на Мінскай вобл.),
бел. культуролаг і гісторык. Д-р культуралогіі (2000), канд.гіст.н. (1973), праф. (1999). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1968) і працаваў у ім з 1968 (у 1972—92 дэкан ф-та). З 1992 прарэктарБел. ун-та культуры. Навук. працы па гісторыі Беларусі, тэорыі культуры, праблемах развіцця сусв. і айч. культуры і яе ўзаемадзеянняў з сац.-паліт. ін-тамі грамадства. Распрацаваў канцэпцыю рэабілітацыйна-катарсіснага ўздзеяння мастацтва на дэзадаптаваную асобу посткатастрофнага соцыуму, новыя метадалагічныя падыходы ў вывучэнні сацыядынамікі культуры; вызначыў сутнасць, змест і дзейнасць сац. ін-таў у посткатастрофным грамадстве.
Тв.:
Гісторыя Беларусі XVI—XIX стст. Мн., 1997;
Культура Беларусі XI—XIX стст. Мн., 1998;
Дзейнасць устаноў культуры па мінімізацыі наступстваў чарнобыльскай трагедыі. Мн., 1999 (у сааўт.);
Сацыядынаміка культуры ў посткатастрофным соцыуме. Мн., 1999;
Сацыяльна-культурная дзейнасць у постчарнобыльскім соцыуме. Мн., 1999;
Гісторыя і культура беларускіх татар. Мн., 2000 (разам з І.Б.Канапацкім).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЦЕПАНЕ́НКА Аляксандр Васілевіч (н. 5.10.1938, г. Орша Віцебскай вобл.),
бел. вучоны ў галіне апрацоўкі металаў. Акад.Нац.АН Беларусі (1986, чл.-кар. 1980), д-ртэхн.н. (1974), праф. (1977). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1988). Скончыў БПІ (1961) і з 1963 працаваў у ім (з 1976 прарэктар, адначасова з 1975 заг. кафедры). З 1987 віцэ-прэзідэнт АН Беларусі, з 1992 у Фізіка-тэхн. ін-це Нац.АН Беларусі (заг. аддзялення). Навук. працы па праблемах інтэнсіфікацыі працэсаў апрацоўкі металаў ціскам пры выкарыстанні ультрагуку, рэсурсазберагальных працэсах апрацоўкі матэрыялаў. Распрацаваў спосабы і абсталяванне для бесперапыннага фармавання метал. парашкоў і гранул, спосабы апрацоўкі металаў ціскам з выкарыстаннем актыўных сіл трэння і вібрацыйнага нагружэння, атрымання вырабаў пераменнага сячэння, высокаскараснога валачэння профіляў. Дзярж. прэмія Беларусі 1984.
Тв.:
Обработка металлов давлением с ультразвуком. Мн., 1973 (разам з В.П.Севярдзенкам, У.У.Клубовічам);
Ультразвук и пластичность. Мн., 1976 (з імі ж);
Непрерывное формование металлических порошков и гранул. Мн., 1980 (разам з Л.А.Ісаевічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КАЦЭНБО́ГЕН Саламон Захаравіч (10.5.1889, Мінск — 1.9.1946),
бел. філосаф, сацыёлаг. Праф. (1921). Скончыў Кіеўскі камерцыйны ін-т (1914) і Пецярбургскі псіханеўралагічны ун-т (1917). У 1917—20 у Наркамаце сац. забеспячэння Літ.-Бел. ССР, нам.нар. камісара асветы БССР. З 1921 у БДУ: праф., нам. рэктара, дэкан ф-та грамадскіх навук. У 1924 у Германіі вывучаў навейшую філасофію і сацыялогію, працаваў у музеях першабытнай культуры. З 1925 у Саратаўскім ун-це (дэкан ф-та гаспадаркі і права, заг. кафедры, у 1928—32 рэктар). З 1932 прарэктар Свярдлоўскага пед. ун-та. Навук. даследаванні ў галіне дыялект. і гіст. матэрыялізму, сацыялогіі, гісторыі першабытнай культуры. Аўтар прац «Сялянскія войны ў Германіі» (1912), «Філасофскія і сацыялагічныя асновы марксізму» (1915), «Да пытання аб праблеме заканамернасці гістарычнага працэсу» (1925) і інш.
Тв.:
Белорусский государственный университет за 1922—23 академический год. Мн., 1923;
Спорные вопросы в учении о происхождении брака и семьи. Мн., 1923;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАБАКО́НЬ Мікалай Васілевіч (н. 24.4.1942, в. Шалашы Чэрвеньскага р-на Мінскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1999). Праф. (2003). Скончыў Мінскі пед.ін-т (1964). З 1966 у Бел.пед. ун-це імя М.Танка. У 1970—82 і 1988—96 у Бел.эканам. ун-це (у 1978—82 заг. кафедры). У 1982—88 нач. упраўлення Мін-ва вышэйшай і сярэдняй спец. адукацыі Беларусі. З 1996 у Акадэміі парламентарызму і прадпрымальніцтва (заг. кафедры, прарэктар). З 1998 у Мінскім ін-це кіравання. Навук. працы па праблемах сац. дэтэрмінацыі і матывацыі чалавечай дзейнасці. Гал. рэдактар і адзін з аўтараў «Курса лекцый па філасофіі» (ч. 1—2, 1994—96), манаграфіі «Камуністычнае выхаванне студэнтаў у працэсе выкладання грамадскіх навук» (1979). Аўтар дапаможнікаў для ВНУ, сааўтар «Кароткага філасофскага слоўніка» (1994).
Тв.:
Детерминация социального действия: Филос.-методол. анализ. Мн., 1992;
Саморегуляция поведения личности (мотивационносинергетический и экзистенциальный аспекты). Мн., 1998;
Социальная причина: сущность. механизм, формы проявления. Мн., 2000.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РАХМА́НАЎ Сяргей Кімавіч (н. 6.2.1952, г. Краснадар, Расія),
бел. вучоны ў галіне фіз. хіміі. Д-рхім.н. (1997). Засл. дз. нав. Беларусі (2001). Скончыў БДУ (1974), дзе і працуе (у 1978—97 у НДІфіз.-хім. праблем, у 1991—93 нам. дырэктара, у 1993—97 дырэктар; з 1997 прарэктарБДУ). Навук. працы па хіміі фатагр. працэсаў, хіміі цвёрдага цела. Выявіў і даследаваў працэсы фотаактывавання плёначных сістэм на аснове галагенідаў невысакародных металаў, а таксама працэсы структурнай рэарганізацыі часцінак серабра ў палімернай матрыцы ў ходзе акісляльна-аднаўляльных хім. рэакцый. Распрацаваў і ўкараніў у практыку комплекс тэхналогій дэфекталагічнага кантролю і мед. рэнтгенадыягностыкі.
Тв.:
Малые частицы металлов в фотографических процессах с химическим усилением на пленках иодида свинца // Химические проблемы создания новых материалов и технологий. Мн., 1998;
Формирование структур на основе нанодисперсных металлов в результате гетерогенных окислительно-восстановительных химических реакций (разам з В.В.Свірыдавым, Г.А.Браніцкім) // Там жа. Мн., 2003.