a jumble of thoughts and feelings блытані́на ду́мак і пачу́ццяў
3.BrE стары́я або́ непатрэ́бныя рэ́чы (якія збіраюць для бедных)
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
адсвяжы́ць, ‑жу, ‑жыш, ‑жыць; зак.
Вярнуць ранейшую сілу якіх‑н. пачуццяў, уяўленняў; аднавіць у памяці. [Дзядзька:] — Хвароба Ніны нібы прабудзіла ва мне, адсвяжыла, сабрала ў адно ўсю любоў да дзяцей, да ўсіх, вядома, не толькі нашых.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́дзвіг, ‑у, м.
Гераічны, самаадданы ўчынак; важнае па свайму значэнню дзеянне. Працоўны подзвіг. □ Хто не разумее гэтых пачуццяў моладзі — змагацца, ісці на подзвігі, рызыкаваць жыццём?..Васілевіч.Жыццё Веры Харужай — гэта подзвіг, яркі прыклад служэння Айчыне.«Маладосць».
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
узнёсласць, ‑і, ж.
Уласцівасць узнёслага. Узнёсласць стылю. Узнёсласць думак. Узнёсласць пачуццяў. □ [Паходня] практык, але не пазбаўлены размаху і ўзнёсласці ў марах пра будучыню.Хадкевіч.Я спяшалася дамоў і несла ў сэрцы незвычайную, як бы прасветленую ўзнёсласць.Савіцкі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
эмпіры́я
(гр. empeiria = вопыт)
1) чалавечы вопыт, успрыманне знешняга свету органамі пачуццяў, 2) назіранне ў натуральных умовах у адрозненне ад эксперыменту.
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
пара́ліч, ‑у, м.
1. Хвароба, пры якой асобныя органы або частка цела трацяць здольнасць да адвольных рухаў. Параліч ног.//перан. Пра стан анямення, поўнай нерухомасці (ад якіх‑н. пачуццяў).
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
ГАТА́ЛЬСКІ Міхаіл Аляксеевіч (н. 15.3.1952, в. Вылева Добрушскага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыў Мінскае маст. вучылішча (1977). Працаваў на Добрушскім фарфоравым з-дзе (1979—92). Сярод твораў: дэкар. блюды «Спадчына» (1978), «Незнаёмка» (1985); медаль «Мой родны кут» (1981); сервізы «Народны» (1981), «Раманс» (1990); наборы чайнікаў «Кірмаш» (1984), для нац. страў «Беларускі» (1986), кубкаў «Гербы» (1988), дзіцячы «НЛА» (1989), чайны «Купалле» (1991), ваз «Фантазія» (1994), «У пушчах Палесся» (1995); серыі блюд «Кветкі майго дзяцінства» (1983) і інш.Маст. манера вызначаецца аптымістычнай стыхіяй пачуццяў і неўтаймоўнай фантазіяй.
Т.Р.Ермаковіч.
М.Гатальскі. Лось. Серыя «У пушчах Палесся». 1995.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЫ́ЛІЧ Канстанцін Фёдаравіч (1906, г. Івангорад Кінгісепскага р-на Ленінградскай вобл. — 27.9.1944),
бел. акцёр. Засл. арт. Беларусі (1935). З 1925 у Бел. трэцім дзярж.драм. т-ры, з 1937 у БДТ-1 (т-р імя Я.Купалы). Яго мастацтва адметнае рамантычнай узнёсласцю, шчырасцю пачуццяў, тэмпераментам. Сярод роляў: Андрэй, Мастак, Паромшчык («Плытагоны», «Пінская мадонна», «Ганка» У.Галубка), Кастусь Каліноўскі (аднайм. п’еса Е.Міровіча), Мікола («Кацярына Жарнасек» М.Клімковіча), пан Ендрыхоўскі («Партызаны» К.Крапівы), сяржант Дроб (аднайм. п’еса Э.Самуйлёнка), Дон Жуан («Каменны госць» А.Пушкіна), Фердынанд («Каварства і каханне» Ф.Шылера). Як мастак аформіў спектаклі «Кастусь Каліноўскі» (1928), «Правакатар» М.Ірчана (1931). Загінуў у чыгуначнай катастрофе.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДО́ГЕЛЬ Аляксандр Станіслававіч (27.1.1852, г. Паневяжыс, Літва — 19.11.1922),
расійскі гістолаг. Чл.-кар. Пецярбургскай АН (1894). Скончыў Казанскі ун-т (1879). З 1888 праф. Томскага, з 1895 — Пецярбургскага ун-таў. Навук. працы па гісталогіі нерв. сістэмы і органаў пачуццяў. Апісаў 10 тыпаў нерв. клетак у чуллівых нерв. вузлах, 3 тыпы нейронаў (клеткі Догеля) у вегетатыўных нерв. вузлах, вывучаў сінапсы ў аўтаномнай нерв. сістэме. Распрацаваў метад прыжыццёвай афарбоўкі нерв. элементаў. Заснаваў час. «Русский архив анатомии, гистологии и эмбриологии» (1915).
Тв.:
Концевые нервные аппараты в коже человека. СПб., 1903;
Кровь как основа жизни человека и животных. Пг., 1922;