апаві́цца, апаўюся, апаўешся, апаўецца; апаўёмся, апаўяцеся; зак.

1. Апавіць сябе чым‑н. Апавіцца шалікам.

2. перан. Пакрыцца з усіх бакоў, ахутацца; заслацца (дымам, туманам). На сцяне партрэт Янкі Купалы ўжо апавіўся змрокам. Пестрак.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

залі́пнуць, ‑ну, ‑неш, ‑не; пр. заліп, ‑ла; зак.

1. Пакрыцца чым‑н. ліпкім; абліпнуць. Шыбы заліплі мокрым снегам.

2. Разм. Шчыльна прыстаць, прыліпнуць. Дубовыя цяжкія дзверы брамкі, засыпаныя снегам, заліплі ў вушаках. Лупсякоў.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заружаве́ць, ‑ею, ‑ееш, ‑ее; зак.

Стаць ружовым, паружавець. На ўсходзе заружавела неба: канчалася кароткая летняя ноч. Шамякін. // Пакрыцца румянцам. — Разумею, Васіль Цімафеевіч, — збянтэжана адказала жанчына, мімаволі ўстаючы. Маленькія вушы яе крыху заружавелі. Мележ.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

затапі́цца, ‑таплюся, ‑топішся, ‑топіцца; зак.

1. (1 і 2 ас. не ўжыв.). Апынуцца пад вадой, пакрыцца вадой. Я адна па вадзе ішла. Лугавіна ўся затапілася. Бічэль-Загнетава.

2. Разм. Утапіцца, заліцца (пра чалавека).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

zafalować

zafalowa|ć

зак.

1. захвалявацца; пакрыцца хвалямі; закалыхацца;

morze ~ło — мора захвалявалася

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

Сценя́ціцца, сціня́ціццапакрыцца тонкім лядком, замерзнуць’ (Сл. ПЗБ). Відаць, да сціна́цца ’замярзаць, зацягвацца лядком’, гл. сцінаць2. Аднак не выключае, што гэта адаптаваны балтызм, параўн. літ. tenė̃ti ’сцягвацца, застываць’, sutenė́ti ’сціснуцца, застыць, загусцець’, або паралельнае ўтварэнне ад це́нято ’сетка’, параўн. літ. tenióti ’блытаць’ пры лат. tina, tine ’від сеткі’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

падзірване́ць, ‑ее; зак.

Зарасці травой, пакрыцца дзірваном (у 1 знач.). Каб пераскочыць цераз .. [акоп], трэба было паставіць каня насупроць аднаго з выступаў, якія калісьці былі выразаны ў жвірыстай зямлі, а цяпер паабсыпаліся і падзірванелі. Чорны.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

пазапяка́цца, ‑аецца; зак.

1. Запячыся, пакрыцца скарынкай — пра ўсё, многае. Пазапякаўся хлеб у печы.

2. Засохнуць — пра кроў, раны. Свежыя раны пазапякаліся крывёю. Гурскі.

3. Перасохнуць, патрэскацца ад смагі — пра ўсё, многае. Вусны пазапякаліся.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

запылі́цца 1, ‑пылюся, ‑пылішся, ‑пыліцца; зак.

Пакрыцца пылам. [Дзядзька] нават башлык адвёў на шапку, каб .. не запылілася. Баранавых. — Каля мукі ходзячы, вядома, што запылішся, — сказаў нехта з завознікаў. Сабаленка.

запылі́цца 2, ‑ліцца; зак.

Пачаць пыліцца.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

заснава́цца, ‑снуецца; зак.

1. Узнікнуць, утварыцца. На месцы былой дрыгвы заснаваўся і з небывалай сілай пачаў расці сацыялістычны горад. Кудраўцаў.

2. Пакрыцца, зацягнуцца (павуціннем, смугой і пад.). Лес туманам заснаваўся, Луг расой акрыўся. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)