Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
абру́шыць, ‑шу, ‑шыш, ‑шыць; зак.
З сілай апусціць, зрынуць што‑н. на каго‑, што‑н.; скінуць. Раптам, як таран, Гарыдавец абрушыў на ўсіх Вясельны стол, нож бліснуў у руках.Танк.//перан. Накіраваць на каго‑н. усю сілу пачуццяў, клопатаў і пад. Нашыя душы і целы даўно прагнулі абрушыць лютасць на ворага.Карпюк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
самака́т, ‑а, М ‑каце, м.
1.Уст. Назва веласіпеда, матацыкла, аўтамабіля.
2. Прыстасаванне па колцах або роліках, на якім катаюцца дзеці пры адштурхоўванні ад зямлі нагой. Па тратуарах грукацелі на самакатах хлапчукі — мурзатыя, у падраных на каленях портачках.Савіцкі.
3. Механічнае рухальнае прыстасаванне. Па самакату Бервяно Ідзе пад нож Варштата.А. Александровіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чы́каць, ‑аю, ‑аеш, ‑ае; незак.
1. Утвараць кароткія, рытмічныя гукі, якія перыядычна паўтараюцца (звычайна пра механізмы). На руцэ Міхася чыкаў мой гадзіннік.Савіцкі.
2.што і без дап.Разм. Хутка, з рэзкім, кароткім гукам рэзаць, сячы і пад. «Чы-чы-чы, чы-чы-чы!» — лёгка, з тугім картавым трэскам чыкае.. [Зінін] быстры нож.Кудравец.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
sprężynowy
спружынны;
materac sprężynowy — спружынны сяннік (матрац);
nóż sprężynowy — аўтаматычны (спружынны) ножык; нож з выкідным лязом
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
дэсе́ртны Dessert- [-´sɛ:r і -´sɛ:rt];
дэсе́ртны відэ́лец Dessértgabel f -, -n;
дэсе́ртная лы́жка Dessértlöffel m -s, -;
дэсе́ртны нож Dessértmesser n -s, -;
дэсе́ртная тале́рка Dessértteller m -s, -;
дэсе́ртнае віно́ Dessértwein m -s, -e
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
Кірпе́лік ’зламаны ножык’ (Мат. Гом.). Гл. кірпа. Суфіксальная частка складаецца з двух суфіксаў: ‑ель, ‑ік. Зыходным пввінсн быць незафіксаваны дзеяслоў *кірпець (< літ.kirpti, гл. кірпа), ад якога ўтварыўся *кірпель ’зламаны нож’. Калі гаворка ідзе аб малым нажы (ножыку), дадаецца дэмінутыўны суфікс ‑ік. Тады *кірпець > *кірпельЖірпелік (аб словаўтварэнні гл. Сцяцко, Афікс. наз., 38).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
ГРЭ́ЙДЭР (англ. grader ад grade нівеліраваць),
землярыйная дарожна-буд. машына. Рабочы орган грэйдара — адвал з нажом, якім зразаюць і разраўноўваюць грунт ці сыпкі буд. матэрыял (пры стварэнні землянога палатна, планіроўцы адкосаў насыпаў і выемак, рамонце гравійных і грунтавых дарог і інш.). Прадукцыйнасць да 45 м³/гадз. Разнавіднасць грэйдара — грэйдэр-элеватар.
Падзяляюцца на прычапныя і самаходныя (аўтагрэйдэры). Прычапныя грэйдары бываюць лёгкія (з нажом даўж. 2,5—3 м) і цяжкія (3,5—4,5 м). Аўтагрэйдэры больш прадукцыйныя і манеўраныя, дадаткова могуць аснашчацца кіркоўшчыкам, плужным снегаачышчальнікам, бульдозерным адвалам, навясным скрэперам і інш. Бываюць лёгкія (нож 2,5—3 м, магутнасць рухавіка да 55—67 кВт), сярэднія (3—3,6 м, 74—110 кВт) і цяжкія (3,6—3,8 м, больш як 150 кВт). Кіраванне рабочым органам грэйдара мех. або гідраўл. прыводам.
І.І.Леановіч.
Грэйдэры: а — прычапны (1 — механізм пад’ёму і апускання адвалу; 2, 3 — асноўная і цягавая рамы; 4 — адвал з нажом); б — аўтагрэйдэр (1 — кіркоўшчык; 2 — рулявы прывод; 3 — цягавая рама з паваротным кругам і адвалам; 4 — рухавік з механізмамі кіравання).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
вы́шчарблены, ‑ая, ‑ае.
1.Дзеепрым.зал.пр.ад вышчарбіць.
2.узнач.прым. Са шчарбінамі на лязе (пра нож, сякеру і пад.). Узяў кошык, акраец хлеба і жаўтлявы, мяккаваты шматок сала, вышчарблены братаў складанчык на шнурку.М. Стральцоў.// З пашкоджанай паверхняй чаго‑н., з выламаным краем. За мостам відаць былі сляды вайны: руіны нейкай царквы, вышчарбленая сцяна.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
вы́каваць, ‑кую, ‑куеш, ‑куе; зак., што.
1. Куючы, зрабіць што‑н. Выкаваць серп. □ Нарэшце ён [бацька] выкаваў у кузні востры нож-кінжал і .. падаўся ў маёнтак пана Мазурскага.Якімовіч.
2.перан. Цярпліва стварыць, выхаваць што‑н. Выкаваць кадравую армію. □ Ты ў нас выкаваў мужнасць, Якая жалеза скрышыла; Ты ў нас выкаваў веру: Нам праца любая пад сілу.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)