парафі́раваць

(фр. parapher)

падпісваць міжнародны дагавор ініцыяламі ўпаўнаважаных асоб кожнага з дагаворных бакоў для пацвярджэння папярэдняй дамоўленасці, да афіцыйнага падпісання.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

ГІСТАЛАГІ́ЧНАЯ НАМЕНКЛАТУ́РА,

міжнародны класіфікаваны пералік тэрмінаў, якія выкарыстоўваюць у гісталогіі. Прынята на 9-м міжнар. кангрэсе анатамаў у г. Ленінград (1970) на лац., англ. і рус. мовах. Кожнай краіне дадзена права ствараць гісталагічную наменклатуру на нац. мове з улікам перакладу лац. тэрмінаў. Праект Бел. гісталагічнай наменклатуры падрыхтаваны ў 1991 паводле сістэматычнага прынцыпу на бел., лац. і рус. мовах і ўключае 2846 тэрмінаў па цыталогіі, агульнай і прыватнай гісталогіі. Зацверджаны на 2-м з’ездзе анатамаў, гістолагаў і эмбрыёлагаў Беларусі (1991).

т. 5, с. 265

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЭФЕМЕРЫ́ДЫ [ад грэч. ephēmeris (ephēmeridos) дзённік],

табліцы або зборнікі, якія змяшчаюць астр. звесткі (каардынаты планет, ШСЗ і інш.), вылічаныя для рада паслядоўных момантаў часу.

Прыклад Э. — астр. штогоднікі. Асобныя Э. спецыяльна прыстасаваны да практ. патрэб (напр., да мараплаўства). Складанне такіх Э. каардынуе Міжнародны астранамічны саюз. Паколькі Э. вылічваюцца на аснове матэм. тэорый руху нябесных цел. змешчаныя ў іх звесткі адносяцца да момантаў раўнамернага бягучага часу, што наз. эфемерыдным часам. Выкарыстоўваюцца для арганізацыі астр. назіранняў.

т. 18, кн. 1, с. 190

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

трыбуна́л

(лац. tribunal = судзілішча)

надзвычайны судовы орган (напр. ваенны т., міжнародны т.).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

kartel, ~u

м. картэль;

kartel międzynarodowy — міжнародны картэль;

kartel naftowy — нафтавы картэль

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

koncern, ~u

м. канцэрн;

koncern bankowy — банкаўскі канцэрн;

koncern międzynarodowy — міжнародны канцэрн

Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)

КЕ́ЛАГА—БРЫЯ́НА ПАКТ 1928,

міжнародны дагавор аб забароне вайны як сродку ажыццяўлення нац. палітыкі дзяржавамі. Названы паводле імя яго ініцыятараў — міністра замежных спраў Францыі А.Брыяна і дзярж. сакратара ЗША Ф.​Б.​Келага. Падпісаны 27.8.1928 у Парыжы прадстаўнікамі 15 краін, у т. л. ЗША, Францыі, Вялікабрытаніі, Германіі, Італіі, Канады, Японіі. ЗША адрасавалі запрашэнне 48 інш. дзяржавам, у т. л. СССР, далучыцца да пакта (пазней яны далучыліся). 29.8.1928 СССР першы ратыфікаваў дагавор і ініцыіраваў падпісанне Маскоўскага пратакола 1929 аб датэрміновым увядзенні ў дзеянне пакта (набыў сілу 24.7.1929).

т. 8, с. 222

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫСТА́ЎКА, прэфікс (лац. praefixum прымацаваны спераду),

адзін з відаў афікса, службовая марфема, якая размяшчаецца перад коранем. Служыць для ўтварэння новых лексем («біць — адбіць, забіць, перабіць», «лес — узлесак, «Палессе», «народны — міжнародны, прынародна») або надання слову пэўнага грамат. значэння: відавога («казаць — сказаць»), ступені параўнання («лепшы — найлепшы») і інш. Дзеяслоўныя П. маюць яшчэ назву прэвербаў (ад лац. prae уперадзе і verbum слова). П. могуць спалучацца ў адным слове («папавыносіць», «напавынаходзіць»). У старых утварэннях і запазычаных словах П. могуць вылучацца толькі гістарычна [воблака—(в)об-влако].

Літ.:

Беларуская граматыка. Ч. 1. Мн., 1985.

А.​Я.​Міхневіч.

т. 13, с. 83

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СКВОШ (англ. squash), ракетбол,

спартыўная гульня з гумавым мячом (дыям. каля 4 см) і ракеткамі на прамавугольнай пляцоўцы (корце), абмежаванай сценкамі. Гуляюць двое або чацвёра (парамі). Мэта — падтрымліваць мяч у гульні і пры гэтым перашкаджаць дзеянням саперніка.

Узнік у сярэдзіне 19 ст. ў Вялікабрытаніі. Першыя клубы арганізаваны ў 1890-х г. Спаборніцтвы праводзяцца з 1920, чэмпіянаты свету — з 1930. Існуюць варыянты гульні: т.зв. «брытанскі» («мяккі», або «міжнародны») і «амерыканскі» («жорсткі», або хардбол). Найб. пашыраны ў некат. краінах Еўропы, Паўн. Амерыкі, Паўд.-Усх. Азіі, Афрыкі і інш.

т. 14, с. 453

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

Пакт 1 ’міжнародны дагавор, пагадненне, які мае звычайна вялікае палітычнае значэнне’ (ТСБМ). З рус. пакт ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), дзе праз еўрапейскія мовы (параўн. ням. Pakt) з лац. pactum ’дагавор’.

Пакт 2 ’арэндны гандаль малочнай гаспадаркай’ (Мядзв.), ’малочная гаспадарка’ (Яруш.), ’малачарня’ (Сл. ПЗБ), пакта́р ’арандатар памешчыцкай скаціны для гандлю малочнымі прадуктамі’ (Шн. 2). З ням. Pacht, Pächter ’тс’ праз польскае пасрэдніцтва (гл. Шн. 2, 288). Ням. з лац. pactum (гл. пакт 1) (Брукнер, 391).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)