міжнаро́дны

прыметнік, адносны

адз. мн.
м. ж. н. -
Н. міжнаро́дны міжнаро́дная міжнаро́днае міжнаро́дныя
Р. міжнаро́днага міжнаро́днай
міжнаро́днае
міжнаро́днага міжнаро́дных
Д. міжнаро́днаму міжнаро́днай міжнаро́днаму міжнаро́дным
В. міжнаро́дны (неадуш.)
міжнаро́днага (адуш.)
міжнаро́дную міжнаро́днае міжнаро́дныя (неадуш.)
міжнаро́дных (адуш.)
Т. міжнаро́дным міжнаро́днай
міжнаро́днаю
міжнаро́дным міжнаро́днымі
М. міжнаро́дным міжнаро́днай міжнаро́дным міжнаро́дных

Крыніцы: krapivabr2012, piskunou2012, prym2009, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

міжнаро́дны, -ая, -ае.

1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі.

М. агляд.

2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы, інтэрнацыянальны.

Міжнародная арганізацыя.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

міжнаро́дны в разн. знач. междунаро́дный

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

міжнаро́дны, ‑ая, ‑ае.

1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі. Міжнароднае становішча. Міжнароднае права. □ Адна з асаблівасцей нашага часу — усё большае выкарыстанне міжнароднага падзелу працы для развіцця кожнай краіны, незалежна ад яе багацця і дасягнутага ёю эканамічнага ўзроўню. Брэжнеў. Усе міжнародныя праблемы, спрэчкі і рознагалоссі могуць быць вырашаны шляхам перагавораў паміж зацікаўленымі краінамі. «Звязда».

2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы; інтэрнацыянальны. Міжнародная канферэнцыя. Міжнародны фестываль моладзі. Міжнароднае свята працоўных.

•••

Міжнародны сервітут гл. сервітут.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

міжнаро́дны internationál;

міжнаро́дныя су́вязі internationále Bezíehungen;

міжнаро́дны агля́д internationále Úmschau;

міжнаро́днае пра́ва Völkerrecht n -(e)s, internationáles Recht;

міжнаро́днае аге́нцтва па а́тамнай эне́ргіі (скар. МАГАTЭ) Internationále ÁtomenergieAgentúr (скар. IAEA)

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Міжнародны арбітраж, гл. Арбітраж міжнародны

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Арбітраж міжнародны 1/412

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Міжнародны гросмайстар 4/543

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Міжнародны крэдыт, гл. Крэдыт

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Міжнародны турызм 12/679

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)