міжнародны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да знешняй палітыкі, да зносін паміж народамі і краінамі. Міжнароднае становішча. Міжнароднае права. ▪ Адна з асаблівасцей нашага часу — усё большае выкарыстанне міжнароднага падзелу працы для развіцця кожнай краіны, незалежна ад яе багацця і дасягнутага ёю эканамічнага ўзроўню. Брэжнеў. Усе міжнародныя праблемы, спрэчкі і рознагалоссі могуць быць вырашаны шляхам перагавораў паміж зацікаўленымі краінамі. «Звязда».
2. Які існуе паміж народамі, распаўсюджваецца на многія народы; інтэрнацыянальны. Міжнародная канферэнцыя. Міжнародны фестываль моладзі. Міжнароднае свята працоўных.
•••
Міжнародны сервітут гл. сервітут.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)