тэрмадынамічная раўнавага ў сістэме, у якой адбываюцца толькі абарачальныя рэакцыі.
Макраскапічныя параметры стану сістэмы (т-ра, ціск, канцэнтрацыя рэчываў) пры Р.х. не залежаць ад часу. Устанаўліваецца, калі скорасці прамой і адваротнай рэакцый становяцца роўнымі (гл.Дзейных мас закон). Умова раўнавагі любой хім. рэакцыі паказваецца суадносінамі
(μi — хім. патэнцыял рэчываў, што ўдзельнічаюць у рэакцыі, νi — стэхіяметрычныя каэф. — дадатныя для зыходных рэчываў і адмоўныя для прадуктаў) і выводзіцца з любой умовы раўнавагі тэрмадынамічнай. Суадносіны паміж канцэнтрацыямі рэчываў у сістэме пры Р.х. вызначаюцца канстантай раўнавагі, якая залежыць ад прыроды рэчываў, што рэагуюць, і ад т-ры. Якасная залежнасць Р.х. ад знешніх умоў апісваецца Ле Шатэлье — Браўна прынцыпам. Гл. таксама Тэрмадынаміка хімічная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭДАКЦЫ́ЙНЫЯ КАМІ́СІІў Расійскай імперыі,
часовая ўстанова, створаная рас. ўрадам пры Галоўным камітэце па сялянскай справе ў сак. 1859 для абагульнення матэрыялаў дваранскіх губ. к-таў і складання агульнага праекта палажэння аб адмене прыгоннага права. Складаліся (усяго 31 чал.) з чыноўнікаў розных ведамстваў і членаў-экспертаў — прадстаўнікоў памеснага дваранства. Р.к. фармальна вырашылі захаваць за сялянамі існуючы надзел, аднак пры пэўных абставінах планавалася адразаць частку сял. надзельнай зямлі на карысць памешчыка. Выкуп ставіўся ў залежнасць ад добраахвотнай згоды землеўласнікаў. Р.к. працавалі да 22.10.1860. На заключным этапе іх дзейнасці праект адмены прыгону істотна зменены на карысць памеснага дваранства (памеры сял. надзелаў паменшаны, а павіннасцей — павялічаны з пераацэнкай іх праз 20 гадоў). Р.к. адыгралі важную ролю ў падрыхтоўцы сялянскай рэформы 1861.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГНЕТАЭЛА́СТЫК, фераэластык,
дыэлектрычны монакрышталь, асобныя вобласці якога (сегнетаэластычныя дамены), адрозніваюцца спантаннай (самаадвольнай) дэфармацыяй крышталічнай рашоткі. Такая дэфармацыя ўзнікае пры зніжэнні т-ры ў выніку фазавага пераходу з зыходнай (параэластычнай) фазы ў менш сіметрычную сегнетаэластычную фазу.
С. у сегнетаэластычнай фазе з’яўляецца мех. аналагам сегнетаэлектрыкаў і ферамагнетыкаў. крышталь разбіваецца на дамены з аднолькавай арыентацыяй спантаннай дэфармацыі; знешняе мех. напружанне можа зрушаць межы даменаў, пераводзіць крышталь з полідаменнага стану ў монадаменны, пераключаць крышталь з аднаго монадаменнага стану ў другі. Пры гэтым залежнасць дэфармацыі ад знешняга напружання мае выгляд пятлі гістэрззісу. Некат. С. адначасова з’яўляюцца сегнетаэлектрыкамі (напр., сегнетава соль, дыгідрафасфат калію). С. выкарыстоўваюцца пры стварэнні кіроўных ліній затрымкі, акустаэл. і акустааптычных прылад апрацоўкі, мадуляцыі і фільтрацыі сігналаў, а таксама ў розных пераўтваральніках і прыводах.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СЕГНЕТАЭЛЕКТРЫ́ЧНЫ ГІСТЭРЭ́ЗІС,
спецыфічная залежнасцьэл. палярызаванасці сегнетаэлектрыка ад напружанасці знешняга эл. поля.
Пры ўключэнні эл. поля ўзнікае палярызаванасць, якая спачатку рэзка нарастае і дасягае насычэння. Пры змяншэнні напружанасці поля палярызаванасць адстае ад змены напружанасці і пры выключэнні поля набывае рэшткавае значэнне. Для памяншэння палярызаванасці да нуля неабходна прыкласці поле процілеглага напрамку (каэрцытыўнае поле). Пры далейшым павелічэнні адваротнага поля таксама дасягаецца насычэнне. Атрыманы графік залежнасці наз. пятлёй гістэрэзіса. У полідаменных крышталях форма пятлі больш плаўная, у монадаменных — блізкая да прамавугольнай. Форма пятлі С.г. залежыць таксама ад т-ры; пры т-рах, якія перавышаюць Кюры пункт, дзе сегнетаэлектрык страчвае свае спецыфічныя ўласцівасці, пятля пераўтвараецца ў прамую.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СУХАМЛІ́НАЎ Міхаіл Іванавіч (12.3.1828, г. Харкаў, Украіна — 21.7.1901),
рускі філолаг і гісторык літаратуры. Акад. Пецярбургскай АН (1872). Скончыў Харкаўскі ун-т (1848). Д-р славяна-рус. філалогіі (1856). З 1860 праф. Пецярбургскага ун-та. Выкарыстаў помнікі слав. пісьменнасці і л-ры як матэрыял для параўнальнага аналізу. Аўтар даследаванняў «Пра старажытны рускі летапіс як помнік літаратурны» (1856), «Пра творы Кірылы Тураўскага» (1858). Апублікаваў 20 «слоў» і прытчаў Кірылы Тураўскага, даследаваў яго паэт. майстэрства, стыль, маст. асаблівасці, высока ацэньваў яго ўклад у развіццё стараж.-рус. аратарскай прозы; выявіў у яго творчасці ўплывы Бібліі, Іаана Златавуста і фальклору, аднак перабольшваў залежнасць ад візант. л-ры. Выдаў «Матэрыялы для гісторыі імп. Акадэміі навук» (т. 1—10, 1885—1900), дзе сабрана больш за 8 тыс. архіўных дакументаў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФІ́ЗІКА-ХІМІ́ЧНАЯ МЕХА́НІКА,
раздзел фіз. і калоіднай хіміі, які вывучае залежнасць структурна-мех. уласцівасцей дысперсных сістэм і матэрыялаў ад фіз.-хім. з’яў на паверхні раздзелу фаз.
Узнікла ў 1930—40-я г., як самастойная навук. дысцыпліна аформілася ў 1950-я г. пасля работ П.А.Рэбіндэра. Асн. кірункі: вывучэнне ролі паверхневых з’яў пры ўтварэнні цвёрдых цел і дысперсных структур, даследаванне ўплыву асяроддзя на разбурэнне, дэфармацыю і дыспергаванне цвёрдых цел, аналіз счаплення цвёрдых паверхняў пры трэнні, мех. апрацоўцы і інш. уздзеяннях. Асн. аб’екты — прыродныя дысперсныя сістэмы (напр., горныя пароды і глебы, тканкі раслін і жывёл), дысперсныя сістэмы ў розных тэхнал. працэсах (напр., парашкі, пасты, суспензіі, эмульсіі, змазачна-ахаладжальныя вадкасці), а таксама розныя матэрыялы прамысл. і быт. прызначэння (напр., інструментальныя, буд., канструкцыйныя).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БЕ́ЛЬСКАЯ Рагнеда Іванаўна (н. 26.11.1928, г. Горкі Магілёўскай вобл.),
бел. хімік. Канд.хім.н. (1963). Дачка І.А.Кіслякова (гл. Дадатак). Скончыла БДУ (1952). У 1952—56 у Ін-це торфу, у 1959—87 у Ін-це фіз.-арган. хіміі АН Беларусі. Навук. працы па сінтэзе і даследаванні гетэрагенных каталітычных сістэм. Даследавала залежнасць уласцівасцей шматкампанентных каталітычных сістэм ад тыпу носьбіта, саставу і ўмоў сінтэзу ў рэакцыях дэгідратацыі і дэгідрыравання цыклічных спіртоў, ізамерызацыі цыкла гексанонаксіму ў капралактам. Дзярж. прэмія Беларусі 1980.
Тв.:
Оптимизация состава медно-магниевого катализатора и условий процесса дегидрирования циклогексанола (у сааўт.) // Весці АНБССР. Сер. хім.навук. 1977. № 1;
Физико-химические основы регулирования и оптимизации пористой структуры соосажденных многокомпонентных медных катализаторов (у сааўт.) // Научные основы приготовления катализаторов. Новосибирск, 1983.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Кабала́ ’пэўная залежнасць ад каго-н., паднявольнае становішча; прыгнёт’ (БРС, ТСБМ, Мат. Маг., Яруш.), ’турбота, клопат, падман, дробязь, глупства’ (Нас.). Значэнні слова паказваюць на магчымыя змяшэнні двух запазычаных слоў. Адно з іх можа адносіцца да польск.kabala, якое ўзыходзіць да ст.-яўр.kabbālāh ’патаемная навука’ (гл. Слаўскі 2, 8). Адсюль значэнні ’падман, глупства’ і да т. п. Другое (значэнні ’турбота, клопат’) — да рус., укр.кабала ’завінавачанасць, няволя’, запазычаных з усходніх моў, гл. Фасмер, 2, 148.
Каба́ла ’гадальныя карты’ (Федар., 2), кабалы ’тс’ (Шат.). Параўн. у Федароўскага, 2, 113: «закінь ты мне кабалу…». Бел.кабала ў гэтым значэнні паходзіць з кабала ’варажба на картах’, крыніцай якога з’яўляецца польск.kabała ’варажба на картах; варажба ўвогуле’. Карскі (1904, 172) у якасці крыніцы для бел.каба́лы ’пасьянс’ называе ст.-яўр.kabbālāh.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БО́ЗЕ—ЭЙНШТЭ́ЙНА СТАТЫ́СТЫКА,
фізічная статыстыка, якая апісвае фіз. ўласцівасці сістэм тоесных часціц з нулявым і цэлалікавым спінам (базонаў); адна з квантавых статыстык. Прапанавана Ш.Бозе для светлавых квантаў (фатонаў) і развіта А.Эйнштэйнам для часціц ідэальнага газу (1924).
Аснова Бозе—Эйнштэйна статыстыкі — Бозе—Эйнштэйна размеркаванне. Паводле Бозе—Эйнштэйна статыстыкі ў кожным квантавым стане сістэмы можа знаходзіцца любая колькасць базонаў. На падставе Бозе—Эйнштэйна статыстыкі тлумачацца макраскапічныя квантавыя эфекты звышправоднасці і звышцякучасці, а таксама залежнасць цеплаёмістасці цвёрдага цела ад т-ры, законы выпрамянення абсалютна чорнага цела і інш.фіз. з’явы, якія не мелі тлумачэння ў межах законаў класічнай фізікі. Пры высокіх т-рах і малой канцэнтрацыі часціц, калі эфекты спінавага несілавога ўзаемадзеяння можна не ўлічваць, Бозе—Эйнштэйна статыстыка пераходзіць у Больцмана статыстыку. Гл. таксама Фермі—Дзірака статыстыка, Статыстычная фізіка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
БОЛЕПАТО́ЛЬНЫЯ СРО́ДКІ,
лекавыя сродкі, якія дзеяннем на ц. н. с. выбарачна аслабляюць ці здымаюць боль. Падзяляюцца на наркатычныя і ненаркатычныя. Наркатычныя болепатольныя сродкі (марфін, амнапон — раслінныя алкалоіды, іх прэпараты атрымліваюць з опіуму, прамедол, фентаніл, пентазацын — сінт. заменнікі марфіну) выкарыстоўваюцца пры рознага паходжання моцных болях. Яны дзейнічаюць на эмацыянальную сферу і выклікаюць эйфарыю; пры працяглым іх ужыванні развіваецца лек.залежнасць (наркаманія). У вял. дозах прыгнечваюць дыханне, выклікаюць кому. Ненаркатычныя болепатольныя сродкі (аспірын, анальгін, бутадыён, парацэтамол і інш.) саступаюць наркатычным, малаэфектыўныя пры інтэнсіўных болях. Іх ужываюць пры галаўным і зубным болю, пры запаленчых працэсах і траўматычных пашкоджаннях суставаў, шкілетных мускулаў, перыферычных нерваў і інш., яны маюць процізапаленчае і гарачкапаніжальнае ўздзеянне; лек. залежнасці не выклікаюць. Пабочнае дзеянне: раздражненне слізістай абалонкі страўнікава-кішачнага тракту і ўтварэнне язваў, прыгнечанне кроваўтварэння.