зале́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. зале́жнасць
Р. зале́жнасці
Д. зале́жнасці
В. зале́жнасць
Т. зале́жнасцю
М. зале́жнасці

Крыніцы: krapivabr2012, nazounik2008, piskunou2012, sbm2012, tsblm1996, tsbm1984.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

зале́жнасць, -і, ж.

1. Адносіны адной з’явы да другой як выніку да прычыны.

З. рыначных цэн ад попыту.

У залежнасці ад абставін.

2. Падпарадкаванасць іншым, чужой уладзе, волі.

Прыгонная з.

Быць у залежнасці.

3. У граматыцы: фармальная падпарадкаванасць аднаго слова ці сказа другому.

З. даданага сказа ад галоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

зале́жнасць ж.

1. зави́симость;

2. грам. подчине́ние ср., подчинённость, страда́тельность

Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)

зале́жнасць, ‑і, ж.

1. Падпарадкаванасць чужой уладзе, волі. Прыгонная залежнасць. Быць у залежнасці. □ [Пілацееў] адчуў сваю залежнасць .. ад шматлікіх, непадуладных яму сіл, у прыватнасці і ад незнаёмага рыжага насільшчыка. Галавач.

2. Абумоўленасць чаго‑н. якімі‑н. абставінамі, прычынамі. [Дзядам] досыць пабачыць першы вырай журавоў, каб сказаць, які будзе авёс. У залежнасці ад вышыні лёту знаходзіўся і рост аўса: высока ляціць вырай — І высокі вырасце і авёс. Колас.

3. Спосаб злучэння слоў або сказаў, які выражае падпарадкаванасць аднаго слова ці сказа другому. Залежнасць прыметніка ад назоўніка. Залежнасць даданага сказа ад галоўнага.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зале́жнасць ж.

1. (падпарадкаванасць) bhängigkeit f -;

прыго́нная зале́жнасць гіст. Libeigenschaft f -;

службо́вая зале́жнасць denstliche bhängigkeit;

ста́віць у зале́жнасць bhängig mchen;

знахо́дзіцца [быць] у зале́жнасці bhängen* vi, bhängig sein (ад каго-н. von D);

у зале́жнасці ад абста́він je nach den mständen [Verhältnissen], je nachdm;

2. грам. nterordnung f -

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

інтэрнэ́т-зале́жнасць

назоўнік, агульны, неадушаўлёны, неасабовы, жаночы род, 3 скланенне

адз.
Н. інтэрнэ́т-зале́жнасць
Р. інтэрнэ́т-зале́жнасці
Д. інтэрнэ́т-зале́жнасці
В. інтэрнэ́т-зале́жнасць
Т. інтэрнэ́т-зале́жнасцю
М. інтэрнэ́т-зале́жнасці

Крыніцы: piskunou2012, sbm2012.

Граматычная база Інстытута мовазнаўства НАН Беларусі (2026/01, актуальны правапіс)

Прычынная залежнасць 5/104

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

Функцыянальная залежнасць 7/382, гл. Функцыя

Беларуская Савецкая Энцыклапедыя (1969—76, паказальнікі; правапіс да 2008 г., часткова)

ПРЫГО́ННАЯ ЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ,

асабістая залежнасць прыгоннага селяніна ад феад. землеўладальніка; гл. ў арт. Прыгоннае права, Прыгонная інтэлігенцыя, Прыгонны тэатр, Прыгонныя аркестры і капэлы.

т. 13, с. 62

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

ЛІНЕ́ЙНАЯ ЗАЛЕ́ЖНАСЦЬ,

найпрасцейшы від матэматычнай залежнасці; суадносіны віду C1u1 + C2u2 + ... + Cnun = 0 , дзе C1, C2, ..., Cn — лікі, з якіх хоць бы адзін не роўны нулю, а u1, u2, ..., unматэм. аб’екты, для якіх вызначаны аперацыі складання і множання на лік. Паняцце «Л.з.» выкарыстоўваецца ў многіх раздзелах матэматыкі. Напр., Л.з. можа мець месца паміж вектарамі, паміж функцыямі ад адной ці некалькіх пераменных, паміж элементамі лінейнай прасторы і інш.

т. 9, с. 267

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)