КЭ́РЫ ((Carey) Генры Чарлз) (15.12.1793—13.10.1879),
амерыканскі эканаміст, адзін з аўтараў гармоніі інтарэсаў тэорыі. Выступаў супраць эканам. лібералізму, абгрунтоўваў неабходнасць ажыццяўлення палітыкі пратэкцыянізму, якая забяспечвае магчымасць кожнай краіне дасягнуць эканам. самадастатковасці. Лічыў, што законы прыроды ў стане забяспечваць пастаянны эканам. прагрэс і што паліт. эканомія павінна вывучаць адносіны чалавека да прыроды. Адмаўляў тэорыю вартасці і тэорыю рэнты Д.Рыкарда, атаясамліваў рэнту з працэнтамі на ўкладзены капітал. Асн. працы: «Прынцыпы палітычнай эканоміі» (т. 1—3, 1837—40), «Гармонія інтарэсаў...» (1851).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
КРУКО́ЎСКІ (Мікалай Ігнатавіч) (н. 16.11.1923, в. Машкова Аршанскага р-на Віцебскай вобл.),
бел. філосаф. Д-рфілас.н. (1986), праф. (1988). Скончыў БДУ (1950). З 1963 у БДУ. З 1994 у Бел. ун-це культуры. Навук. працы па праблемах філасофіі, тэарэт. эстэтыкі, культуралогіі, станаўлення нац. самасвядомасці, узаемаадносін культуры і суверэнітэту народа.
Тв.:
Логика красоты. Мн., 1965;
Основные эстетические категории: Опыт систематизации. Мн., 1974;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛІЦЫ́НІЙ СТАЛО́Н (Гай) (Gaius Licinius Stolo; 4 ст. да н. э.),
старажытнарымскі народны трыбун у 376—367 да н. э., у 364 і 361 да н.э. консул. Выступаў за наданне плебеям роўных з патрыцыямі паліт. правоў. Правёў 3 законы, паводле якіх аднаго консула належала выбіраць з плебеяў, забаранялася мець больш за 500 югераў зямлі, даўгі пагашаліся на выгадных для даўжнікоў умовах. У 357 да н.э. асуджаны патрыцыямі, якія абвінавацілі Л.С. ў парушэнні праведзенага ім агр. закону.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЛЮ БАН (247? — 195 да н.э.),
адзін з кіраўнікоў паўстання 209—206 да н.э. ў Кітаі, заснавальнік дынастыі Хань. Паходзіў з сялян. У 209 далучыўся да паўстання супраць дынастыі Цынь, якое ўзначаліў Чэнь Шэн, пасля яго гібелі (208) камандуючы паўстанцкай арміяй. У 207 заняў сталіцу імперыі г. Сяньян. У 206—202 змагаўся з другім кіраўніком паўстанцаў — Сян Юем. У 202 абвясціў сябе імператарам Гаацзу. Скасаваў жорсткія законыЦынь Шыхуандзі, паменшыў падаткі. Аднавіў практыку раздачы зямель сваім сваякам і паплечнікам.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Novus rex, nova lex
Новы цар ‒ новы закон.
Новый царь ‒ новый закон.
бел. Новы поп ‒ новае і маленне. За новым каралём ‒ дагары камлём. Новы венік чыста мяце.
рус. Новая метла по-новому метёт.
фр. C’est le balai neuf (Это ‒ новая метла).
англ. New kings make new laws (Новые короли творят новые законы).
нем. Neue Besen kehren gut (Новые мётлы метут хорошо).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
testimony
[ˈtestəmoʊni]
n., pl. -nies
1) сьве́дчаньне n.
give testimony — сьве́дчыць, пацьвярджа́ць
2) азна́ка, до́каз -у m.
in testimony of our respect — у до́каз на́шае паша́ны
3) testimonies — Бо́жыя зако́ны, Бо́жыя нака́зы
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
сваво́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; незак.
1. Гарэзаваць, дурэць. [Брат Зосі] куляўся па пасцелі, сваволіў.Чорны.Хацелася бегаць, сваволіць, але першы дзень заняткаў заўсёды прымушаў вучняў трымацца, як у гасцях.Колас.//перан. Бушаваць (пра стыхію). Хто спявае ў чыстым полі, Між аўсяных ніў, далін? Гэта вецер там сваволіць, Ліст страсаючы з калін.Пушча.Сваволіць стане Сож радзей, Заўважыўшы ў здзіўленні Агні сігнальныя раней, Чым першыя лілеі...Грачанікаў.
2. Рабіць у адпаведнасці са сваёй воляй, не зважаючы ні на што. У воласці Магілёўскай сваволіла шляхта, у горадзе ад яе не адставалі паны бурмістры.Шынклер.// Выступаць супраць каго‑, чаго‑н. Не з тых ён [Сомік] быў, каб сваволіць, каб выступаць супраць пэўнага парадку.Лынькоў.[Казацкі афіцэр:] — Крамольнікі! Бунтаўшчыкі! Для вас ужо царскія законы — не законы?! Сваволіць? Бунтаваць?Колас.
3. Весці сябе несур’ёзна, легкадумна; бушаваць, буяніць. [Пятрусь да Таісы:] — Ты навучылася жыць лёгка. Ты ўмееш кружыцца, сваволіць, не ведаць ніякіх турбот — як птушка.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
фундамента́льны
(лац. fundamentalis)
1) вялікі, трывалы, моцны (напр. ф. будынак);
2) асноўны, галоўны (напр. ф-ыя законы фізікі);
3) грунтоўны, салідны (напр. ф-ыя веды, ф. твор).
Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)
во́ўчы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ваўка, належыць ваўку. Воўчыя зубы. Воўчае логава.// Уласцівы ваўку. Воўчая хітрасць. Воўчая хада.// Зроблены са скуры ваўка. Воўчае футра.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
дына́міка, ‑і, ДМ ‑міцы, ж.
1. Раздзел механікі, які вывучае рух цел, выкліканы ўздзеяннем на іх знешніх сіл. Законы дынамікі.
2. Стан руху, ход развіцця, змянення чаго‑н. Дынаміка гістарычных падзей. Дынаміка росту прадукцыйнасці працы.//перан. Рух, дзеянне. Багацце дынамікі ў драматычным творы. □ Маці аладкі пячэ. Бабка кароўку доіць. Тата хамут ладзіць. Цюцька брэша. Поўная дынаміка жыцця.Бядуля.
3. У музыцы — сіла гучання.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)