РЭДО́Н (Redon) Адылон (20.4.1840, г. Бардо, Францыя —6.7.1916),
французскі графік і жывапісец. З 1855 вучыўся ў С.Гарына ў Бардо, з 1861 у Школе прыгожых мастацтваў у Парыжы ў Ж.Л.Жэрома. Зазнаў уплыў Р.Брэдэна, сімвалістаў, мастакоў групы «Набі». На аснове асацыяцый з прыроднымі формамі ствараў свет фантаст. істот, у які ўводзіў рэальныя дэталі, чым дамагаўся эфектаў змяшэння сну з рэчаіснасцю, з хваравіта-містычнымі недагаворкамі: серыі літаграфій «У свеце мары» (1879), «Эдгару По» (1882), «Пачаткі» (1883), «У гонар Гоі» (1885), «Ноч» (1886), «Густаву Флаберу», «Апакаліпсіс св. Іаана» (абедзве 1889), «Заплюшчаныя вочы» (1890) і інш. Пісаў дэкар. нацюрморты.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
РЭМА́РКА (ад франц. remarque памета),
1) заўвага аўтара тэксту (кнігі, рукапісу, пісьма), што ўдакладняе ці дапаўняе нейкія дэталі.
2) У драматургіі, тэатры — тлумачэнне, указанне драматурга для чытача, пастаноўшчыка, акцёра ў тэксце п’есы. Змяшчае кароткую характарыстыку абставін дзеяння, знешні выгляд, манеру вымаўлення, асаблівасці паводзін персанажаў. Мае важнае значэнне для разумення п’есы пры чытанні і пры пастаноўцы яе на сцэне. Р. называюць і паметы рэжысёра на рабочым экзэмпляры п’есы, адрасаваныя асістэнту рэжысёра, заг. пастановачнай часткі і інш. 3) У гравюры — накід у баку ад асн. выявы. З’явілася ў выніку выпрабавання інструментаў пры рабоце над гравюрнай дошкай, іншы раз мае і самаст.маст. значэнне.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ТАМБО́Ў,
горад, цэнтр Тамбоўскай вобл. Расіі, прыстань на р. Цна (бас.р. Волга). Размешчаны ў цэнтр.ч. Окска-Данской (Тамбоўскай) раўніны. Засн. ў 1636. 312 тыс.ж. (2000). Вузел. чыгунак і аўтадарог. Аэрапорт. Прамысл. цэнтр з развітым хім. машынабудаваннем (з-ды «Тамбоўпалімермаш», «Тамбоўапарат», ВА «Гальванатэхніка»), Машынабуд. прадпрыемствы выпускаюць электратэхн. прадукцыю, камплектуючыя, запасныя трактарныя і аўтамаб.дэталі, кавальска-прэсавае абсталяванне. Развіты хім. (ВА «Пігмент» — вытв-сць анілінавых фарбавальнікаў, з-ды хім., азбеставых і гумавых тэхн. вырабаў), харч., лёгкая прам-сць. Вытв-сцьбуд. матэрыялаў. 3 ВНУ, у т. л.ун-т. Тэатры: драм., лялек. Філармонія. Карцінная галерэя. Краязн. музей. Арх. помнікі 18—19 ст.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШАСІ́ (франц. chássis ад лац. capsa скрыня, умяшчальня),
рама або аснова розных машын, механізмаў, апаратаў.
Ш. аўтамабіля і трактара — сабраны камплект агрэгатаў трансмісіі, хадавой часткі і механізмаў кіравання. Рамныя Ш. рухаюцца на ўласных колах або гусеніцах (самаходныя шасі). Ш. самалёта — 2-і мнагаколавыя, палазковыя, лыжныя, паплаўковыя, гусенічныя, на паветранай падушцы. Служаць для ўзлёту і пасадкі самалёта, руху яго па зямлі, палубе карабля ці вадзе. Ш.-панэль — аснова з ліставога металу (напр., алюмінію) або ізаляцыйнага матэрыялу (напр., гетынаксу), на якой зманціраваны асн.дэталі радыёэлектроннай апаратуры (радыёпрыёмніка, тэлевізійнай устаноўкі, блока ЭВМ і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭЛЕКТРО́ННА-ПРАМЯНЁВАЕ НАНЯСЕ́ННЕ ПАКРЫ́ЦЦЯЎ,
выпарное асаджэнне ў вакууме на дэталі адна- і шматкампанентных пакрыццяў у выніку нагрэву і расплаўлення матэрыялаў патокам паскораных электронаў. Распыляюць металы, сплавы, аксіды, карбіды, селеніды, сульфіды, тэлурыды, хларыды, палімеры, шкло. Таўшчыня пакрыццяў — ад некалькіх мікраметраў да некалькіх міліметраў, скорасць іх нанясення (да 50—100 мм/мін) больш высокая ў параўнанні з інш. тэхналогіямі. Выкарыстоўваецца ў электроніцы, для нанясення пакрыццяў на рулонныя і ліставыя матэрыялы з паперы, пластыку, шкла, металаў і інш.
Літ.:
Шиллер З., Гайзиг У., Панцер З. Электронно-лучевая технология: Пер. с нем. М., 1980;
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Башлы́к ’башлык; тое, што надзяваюць на галаву паверх шапкі’ (БРС, Сцяшк. МГ, Сакал., Інстр. I, Сцяц. Нар., Шат.). Рус.башлы́к, укр.башли́к (з XVIII ст.). Запазычанне з цюрк. моў (параўн. цюрк.bašlyk, да baš ’галава’), Фасмер, 1, 139. Некаторыя новыя дэталі дадае Шанскі, 1, Б, 63.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Туно́к, мн. л. тунцы́ ‘глінянкі, грузілы на ніз сеткі’ (Ласт.). Відаць, праз польск.tunka ‘бочка’ (з ням.Tonne ‘тс’, Брукнер, 584) па форме дэталі, якая напамінае бочачку, або вытворнае ад ням.tunken ‘мачаць, акунаць’, магчыма, праз ідыш, гл. tunken ‘тс’, tun ‘бочка’ (Астравух, Ідыш-бел. сл., 808).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
адшліфава́ць, ‑фую, ‑фуеш, ‑фуе; зак., што.
1. Апрацаваць шляхам шліфавання. Адшліфаваць дэталь.// Зрабіць роўным, гладкім.
2.перан. Згладзіць шурпатасці мовы, стылю. Нічога, нічога, браце Брыль! — заспакойваў яго старшыня. — Дапамажы, браце, правесці нам работу ў асноўным, а ўжо дэталі адшліфуем мы самі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
до́пуск, -ку м., в разн. знач. до́пуск;
гэ́тыя дэта́лі зро́блены з неабхо́дным ~кам — э́ти дета́ли сде́ланы с необходи́мым до́пуском;
мець д. да хво́рага — име́ть до́пуск к больно́му
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
petty[ˈpeti]adj.
1. дро́бны; нязна́чны, малава́жны;
petty officials дро́бныя чыно́ўнікі;
He said he wasn’t interested in petty details. Ён сказаў, што яго не цікавяць дробныя дэталі.
2.derog. ву́зкі, лімітава́ны;
petty minds вузкало́быя
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)