машына для здрабнення (памолу) розных матэрыялаў. Ад драбілак адрозніваецца больш тонкім памолам (да часцінак менш за 5 мм, часам да 0,001 мм). Выкарыстоўваюцца ў горнай, хім., металургічнай, фармацэўтычнай і харч. прам-сці, у вытв-сці буд. матэрыялаў і інш.
У М. матэрыялы трапляюць пад удары рухомых рабочых органаў або здрабняльных цел, пераціраюцца, расціскаюцца, саўдараюцца. Паводле формы і віду рабочага органа адрозніваюць М.: барабанныя (шаравыя, стрыжнёвыя, галечныя, самаздрабнення); ролікавыя, валковыя, кальцавыя, фрыкцыйна-шаравыя і бегуны; малатковыя, пальцавыя (дэзінтэгратары); вібрацыйныя з хістальным корпусам; струменныя і аэрадынамічныя (без здрабняльных цел). Пры неабходнасці барабанныя М. аб’ядноўваюць з класіфікатарамі або з паветр.сепаратарамі. Найб. пашыраны барабанныя М. значных памераў (дыяметрам да 5 м і больш, даўж. да 15 м). Гл. таксама Мукамольны млын.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
перфарава́ць, перфары́раваць
(лац. perforare = свідраваць)
1) прабіваць скразныя адтуліны на папяровай, кардоннай картцы (перфакарце), на фота- або кінастужцы;
2) рабіць шчыліну ў горнай пародзе, аддзяляючы яе частку ад агульнага масіву (напр. п. пласт калійнай солі).
Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)
ДРАБІ́ЛКА,
машына для драблення кускавых матэрыялаў, пераважна мінер. сыравіны. Бываюць буйнога (для кавалкаў 1500—500 мм), сярэдняга (500—100 мм) і дробнага (100—40 мм) драблення; шчокавыя, конусныя, валковыя, ударныя і стрыжнёвыя (дэзінтэгратары).
У шчокавых Д. матэрыял здрабняецца паміж 2 прамавугольнымі плітамі (шчокамі), адна з якіх хістаецца, а другая нерухомая, у конусных — паміж нерухомай чашай і конусам, што хістаецца і адначасова верціцца, у валковых — паміж 2 цыліндрычнымі валкамі (гладкімі або зубчастымі), якія верцяцца адзін насустрач аднаму, ва ўдарных — ад удараў малаткоў, што замацаваны на ротары шарнірна (у малатковых Д.) або нерухома (у ротарных). Выкарыстоўваюцца ў горнай, хім. і харч. прам-сці, металургіі, буд-ве, у сельскай гаспадарцы (гл.Здрабняльнік кармоў).
І.І.Леановіч.
Схема драбілак: а — шчокавая (1, 2 — рухомая і нерухомая шчокі); б — конусная (3, 4 — нерухомы і рухомы конусы); в — валковая зубчастая (5 — валкі); г — малатковая (6 — малаток, 7 — ротар); д — ротарная.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЖВІР, гравій,
рыхлая буйнаабломкавая (псефітавая) асадкавая парода, складзеная з абкатаных абломкаў горных парод і мінералаў памерамі 1—10 мм (у горнай справе вылучаюць Ж. памерамі 5—70 мм). Адрозніваюць Ж. буйны (5—10 мм), сярэдні (2,5—5 мм) і дробны (1—2,5 мм). Генетычныя тыпы Ж.: рачны (гл.Алювій) азёрны, марскі і ледавіковы. Сцэментаваны Ж. — гравеліт. Якасць Ж. залежыць ад наяўнасці шкодных прымесей (акатышы глін, пыл, пірыт, гіпс, растваральныя ў шчолачах абломкі і інш.), трываласці, сціральнасці, марозаўстойлівасці і г.д. На Беларусі пясчана-жвірова-галечны матэрыял пашыраны ў антрапагенавых адкладах і сканцэнтраваны пераважна ў межах Беларускай ірады і Паазер’я, Разведана 136 радовішчаў пясчана-жвіровых матэрыялаў з агульнымі запасамі 704,4 млн.м³, з іх распрацоўваюцца 82 радовішчы з гадавой здабычай 23—24 млн.м³, Форма пакладаў лінзападобная, зрэдку пластавая. Здабываецца Ж. адкрытым спосабам; частка яго абагачаецца на драбільна-сартавальных заводах. Выкарыстоўваецца для вытв-сці бетону, буд-ва чыгунак, аўтадарог, фільтрацыйных пабудоў і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«ЗБОР ЗАКО́НАЎ РАСІ́ЙСКАЙ ІМПЕ́РЫІ» («Свод законов Российской империи»). Выд. ў 1832. Падрыхтаваны пад кіраўніцтвам М.М.Спяранскага ў сувязі з кадыфікацыяй права на падставе «Поўнага збору законаў Расійскай імперыі». Ухвалены Дзяржсаветам 31.1.1833, уведзены ў дзеянне з 13.1.1835. Складаецца з 16 тамоў. У т. 1 змешчаны гал. законы імперыі, якія акрэслівалі прэрагатывы вышэйшых дзярж. устаноў, т. 2 — правілы губернскіх (мясцовых) устаноў, т. 3 — статуты грамадзянскай службы, т. 4 — акты аб павіннасцях, т. 5 — аб падатках, пошлінах, т. 6 — аб мытнях, т. 7 — аб манеце, горнай справе, солі, т. 8 — аб лясах, арэндзе і аброку, т. 9 — аб саслоўях, т. 10 — аб сям’і і межаванні, т. 11 — аб крэдыце, т. 12 — аб шляхах зносін, т. 13 — аб сацыяльным даглядзе, т. 14 — аб пашпартах, уцёках, т. 15 — законы крымінальныя (аб пакараннях), т. 16 (выд. ў 1892) — аб судовых установах. Штогод да 1859 выдаваўся працяг, пазней наз. «Зводны працяг». Збор — адзіная крыніца права да кастр. 1917.
вести́ к подры́ву чего́-л. ве́сці да падры́ву чаго́-не́будзь.
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
мацава́ць, мацую, мацуеш, мацуе; незак., што.
1. Трывала прымацоўваць. Чалавек шэсць грузчыкаў завіхаліся на платформах, мацавалі станкі сталёвымі тросамі.Асіпенка.// Змацоўваць элементы машын, канструкцый.
2. У горнай справе — устанаўліваць крапеж. Аглядалі [крапеж] ў забоях дбайна, Як мацуюць шахцёры столь.Аўрамчык.
3. У марской і авіяцыйнай справе — моцна прывязваць, замацоўваць. Мацаваць трос.
4.перан. Рабіць моцным, узмацняць. Мацаваць дружбу. □ — Вам шлях у заўтра, ленінцы, Смялей мацуйце строй!Кірэенка.
5.Разм. Прабаваць моц чаго‑н. [Наўмыснік] паднімаўся кожны дзень на ўзровень сцяны і кожны раз перад тым, як стаць мураваць, мацаваў нагой дошку пад нагамі.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
пласт, ‑а, М ‑сце, м.
1. Шчыльны слой чаго‑н. Тоўстым пластом лёг на саламяных стрэхах снег.Колас.Цёпла ўхутанае тоўстым пластом моху, гэтае балота замярзала як след толькі ў самыя суровыя зімы.Паслядовіч.
2. Гарызантальны слой асадачнай горнай пароды. Вось ужо ў другім ствале пачалі сустракацца пласты каштоўных выкапняў.Кулакоўскі.
3.перан.; чаго або які. Аднародная ў якіх‑н. адносінах частка чаго‑н. Лексічны пласт. Фразеалагічны пласт. □ Гістарычна апраўдана і сама спрэчка паміж Ліпскім і Пратасавіцкім: засцянковая шляхта, як дваранскі пласт, была невядома для Расіі.«Полымя».
•••
Ляжаць як пласт (пластом)гл. ляжаць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
про́жылак, ‑лка, м.
1. Вузкая палоска чаго‑н., вузкі прамежкавы слой (у камені, дрэве і пад.). Мармуровыя прожылкі. □ Па чырванаватаму прожылку прыгнутай травінкі мурашка цягне ў дзесяць разоў большае за сябе яйцо.Кулакоўскі.
2. Жылка, якая свіціцца праз скуру. — Ну, што ж, — стары фатограф падаў сухенькую з сінімі прожылкамі руку. — Вельмі рады з вамі сустрэцца.Мехаў.
3. Адгалінаванне ніткападобнага патаўшчэння на лістах і кветках раслін. На алешніку лісце ўжо вялікае, але ліпкае, з чырванаватымі прожылкамі.Кулакоўскі.
4.Спец. Вузкая трэшчына ў зямной кары, запоўненая горнай пародай, адгалінаванне жылы.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
АПО́ЎЗЕНЬ,
адрыў і слізготнае зрушэнне масы горнай пароды ўніз па схіле пад дзеяннем сілы цяжару. Найчасцей узнікаюць на горных схілах рачных далін, высокіх берагах мораў, азёраў, вадасховішчаў, складзеных з нахільных пластоў водатрывалых (гліністых) парод, якія чаргуюцца з ваданоснымі пародамі. Утвараюцца ў рыхлых адкладах і шчыльных пародах у выніку павелічэння стромкасці або падмывання асновы схілу, пераўвільгатнення грунтоў талымі і дажджавымі водамі, сейсмічных штуршкоў, нерацыянальнай гасп. дзейнасці чалавека. Буйныя апоўзні маюць працягласць уздоўж схілу на дзесяткі і сотні метраў і захоўваюць ва ўнутр.ч. пэўную маналітнасць (пры таўшч. 10—20 м і больш); невялікія называюцца аплывінамі. Пры апоўзнях ўтвараюцца невял. формы рэльефу — тэрасы і ўзгоркі, а таксама спецыфічныя формы расліннасці (напр., «п’яны» лес). Апоўзні прычыняюць вял. шкоду нас. Пунктам, с.-г. угоддзям, прамысл. прадпрыемствам, гасп. інфраструктуры і інш. На Беларусі яны адзначаюцца каля стромкіх схілаў рачных далін, глыбокіх яроў. Каб прадухіліць апоўзні, умацоўваюць берагі, схілы, праводзяць дрэнажныя работы, лесапасадкі і інш.