наза́днареч., в разн. знач. наза́д; (на прежнее место или в прежнее положение — ещё) обра́тно; (о движении — ещё) вспять;
азірну́цца н. — огляну́ться наза́д;
вярну́цца н. — верну́ться наза́д (обра́тно);
закла́сці ру́кі н. — заложи́ть ру́ки наза́д;
ты́дзень (таму́) н. — неде́лю (тому́) наза́д;
павярну́ць н. — поверну́ть наза́д (вспять);
◊ павярну́ць ко́ла гісто́рыі н. — поверну́ть колесо́ исто́рии вспять;
браць — сло́ва н. брать сло́во обра́тно (наза́д);
крок напе́рад, два кро́кі н. — шаг вперёд, два ша́га наза́д
Беларуска-рускі слоўнік, 4-е выданне (2012, актуальны правапіс)
перасі́ліць, ‑лю, ‑ліш, ‑ліць; зак.
1.каго-што. Перамагчы сілай у барацьбе; узяць верх. Лерасіліць таварыша і паваліць. Плыўцы перасілілі цячэнне. □ Не думае класціся і ляснік. Быццам згаварыліся хлопчыкі з ім: хто каго перасіліць, хто першы засне.Паўлаў.//што. Атрымаць верх, праявіцца, адчуцца з большай сілай. Міхал ніколі не стане панскім слугой да канца, службовы абавязак не перасіліць у ім чалавека.Навуменка.//што. Заглушыць які‑н. гук, шум больш моцным гукам, шумам. Вася паставіў на дол чамаданчык, сунуў у рот два пальцы і зычна свіснуў, стараючыся перасіліць шум рухавіка.Краўчанка.
2.перан.; каго-што. Пераадолець, заглушыць якое‑н. пачуццё, адчуванне, жаданне і пад. Перасіліць боль. Перасіліць нянавісць. Перасіліць страх. □ Чалавек сам павінен перасіліць гора. Старонняя спагада часам толькі сыпле соль на раны.Сапрыка.Арсеню Андрэевічу захацелася адразу ж вярнуцца, але ён перасіліў сябе, пайшоў далей.Марціновіч.
день клони́лся к ве́черу дзень хілі́ўся (схіля́ўся) к ве́чару;
де́ло клони́лось к развя́зке спра́ва набліжа́лася (ішла́) да развя́зкі;
его́ предложе́ние клони́лось к тому́, что́бы… яго́ прапано́ва была́ скірава́на да таго́, каб…
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
вы́раўняцца, ‑яюся, ‑яешся, ‑яецца; зак.
1.(1і2ас.неўжыв.). Тое, што і выраўнавацца. Маршчына не сыходзіла з ілба. Яна толькі выраўнялася і стала глыбейшая.Чорны.
2. Разагнуцца, выпрастацца. Ганна добра відна была.. Рукі былі сашчэплены так, што здалося — не разарве ніхто. Навек. І сама сядзела так, бы не выраўняецца век.Мележ.
3. Размясціцца па прамой лініі; параўняцца. Рабочыя выраўняліся, самкнуўшыся ў стройную калону.Пестрак.//перан. Даганяючы, зраўняцца з іншымі. Колькі летась давялося пахадзіць, паабіваць парогі, каб прыслалі спецыяліста, а цяпер, калі праўленне вылезла з прарыву, выраўнялася, забіраюць работніка з самага цяжкага ўчастка. Сапрыка.
4.Вярнуцца з нахіленага ў гарызантальнае ці вертыкальнае становішча. Самалёт выраўняўся і ўзяў курс на поўнач.Шахавец.[Насця] паклала руку на другі рычаг — машына выраўнялася і, плаўна пагойдваючыся, пайшла па асветленым фарамі прагале.Хадкевіч.
5.перан. Развіваючыся, павялічваючыся, зрабіць непрыкметнай розніцу паміж чым‑н. Рунь паступова выраўнялася. Хлапец выраўняўся і пастрайнеў.// Пазбавіўшыся ад недахопаў, стаць роўным, паслядоўным; ураўнаважыцца. Настрой паступова выраўняўся.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
звярну́цца, звярнуся, звернешся, звернецца; зак.
1. З’ездзіўшы, схадзіўшы куды‑н., вярнуцца назад. Вазакі звярнуліся за дзень па тры разы. □ — Віцька хутка звернецца, — расцягваючы словы, загаварыў вадалаз. — Ён на матацыкле, як на самім чорце.Чыгрынаў.
2. Накіраваць сваю дзейнасць на што‑н., узяцца за што‑н. Звярнуцца да вывучэння старажытных помнікаў. □ Узброены багатым папярэднім вопытам работы ў галіне сатыры, К. Крапіва звярнуўся да сатырычнай камедыі.«ЛіМ».// Накіраваць паўторна сваю ўвагу на каго‑, што‑н. Звернемся зноў да твораў Купалы і Багдановіча, у прыватнасці да вершаў «У піліпаўку» і «Ян і маці».Бярозкін.Прайшлі моўчкі. А потым Лясніцкі зноў звярнуўся да перарванай гутаркі.Шамякін.
3. Накіраваць свае словы, просьбу і пад. каму‑, чаму‑н., адрасавацца да каго‑н. з якімі‑н. словамі, просьбай і пад. — Хто мае яшчэ пытанні? — звярнулася Ліда да студэнтаў.Карпюк.[Букрэй] горача прывітаў партызан і асабліва дзеда Талаша з першым баявым хрышчэннем і звярнуўся да іх з заклікам не кідаць так удала пачатай справы змагання з гвалтаўнікамі-акупантамі.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
слу́жбав разн. знач. слу́жба, -бы ж.;
во́инская слу́жба во́інская слу́жба;
слу́жба свя́зи слу́жба су́вязі;
поступи́ть на слу́жбу паступі́ць на слу́жбу;
верну́ться со слу́жбывярну́цца са слу́жбы;
◊
не в слу́жбу, а в дру́жбупогов. не па слу́жбе, а па дру́жбе;
солда́т спит — слу́жба идётпогов. ку́хар спіць, а булён кіпі́ць; ба́бка спіць, а гусе́й пасе́;
Руска-беларускі слоўнік НАН Беларусі, 10-е выданне (2012, актуальны правапіс)
адкі́нуцца, ‑нуся, ‑нешся, ‑нецца; зак.
1. Адхіліцца, адваліцца назад (пра чалавека, пра часткі яго цела). Ільіч весела засмяяўся, аж неяк адкінуўся назад, а потым пасуравеў і нахмурыў бровы, якія сышліся на пераноссі.Гурскі.Максім сядзеў спіной да акна, адкінуўшыся назад, на пачарнелы дубовы падаконнік.Кудравец.// Адваліцца, легчы на спіну. Палкоўнік, злосны і зняможаны, адкінуўся на падушку, з пакутніцкім выглядам заплюшчыў вочы.Чорны.// Хутка перамясціцца, аддаліцца ад чаго‑н. Інстынктыўна, як сядзеў, [Ігнат] адкінуўся яшчэ далей у глыб вагона.Галавач.[Сцяпан:] — Добра, што ў.. [чалавека] якраз граблі на возе былі, то ён стаўпцом.. [сабаку] па лбе стукнуў, дык той адкінуўся, а то парваў бы, з воза б сцягнуў.Крапіва.
2. Раптоўна адчыніцца, адваліцца, адпасці. Рэзка адкінуліся брызентавыя дзверцы ў кузаве. У вочы ўдарыў свет дня.Арабей.// Падняцца, апусціцца, адсунуцца ўбок (пра тое, што закрывае, захінае). Адкінуліся шторы — і ў акне з’явілася постаць.
3.Вярнуцца зноў, аднавіцца (пра хваробу). [Маці:] — З хваробай не жартуй: яшчэ другім наваратам адкінецца.Якімовіч.
4.перан. Перастаць цікавіцца, аддаліцца. І вось Тоня датанцавалася: адкінуўся Косцік, адкінуўся ў найвялікшым сумненні.Ракітны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1.Вярнуцца да жыцця; зноў стаць жывым, аджыць. І вось зараз, каб так давялося І бабулька мая ажыла, Дык пачула б, што ў нашую вёску Песня зноў з Украіны прыйшла.Чарнышэвіч.
2. Абудзіцца з надыходам вясны, аджыць, зазелянець. У выніку многіх турбот дубок ажыў і наступнаю вясною добра разбіўся.Лужанін.//Разм. Зноў набыць адчувальнасць, здольнасць дзейнічаць (пра часткі цела). // Пажвавець, акрыяць духам.
3.перан. Зноў стаць бадзёрым, жыццярадасным; ажывіцца, павесялець. Чалавек ажыў, забыўся на свае ранейшыя сумныя трывогі.Чорны.
4.перан. Праявіцца з новай сілай; адрадзіцца (пра думкі, пачуцці, уяўленні і пад.). У чалавека ажыла прага да ратунку. І тое, што ў ратунак ён не верыў, яшчэ больш павялічвала яго імкненне.Чорны.І адразу ў піянераў Ажыла размовы плынь: Як патрэбна жыць, каб змераць Свет завоблачных вышынь?Кірэенка.
5. Напоўніцца жыццём, рухам, дзейнасцю. Страсянула старая званком — і ў адзін момант усё ў школе ажыло, загуло, як у раістым вуллі.Кулакоўскі.Дарогі раптам ажылі. Абозы раненых і бежанцаў пайшлі, Як хвалі, бурай гнаныя, на ўсход.Танк.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
БЕЛАРУСІЗА́ЦЫЯ,
палітыка нац.-дзярж. і нац.-культ. будаўніцтва ў БССР у 1920-я г. Яе вытокі ў бел.вызв. руху, у ідэях бел.нац. адраджэння. У БССР беларусізацыя праводзілася пад кіраўніцтвам КП(б)Б як адзінай уладнай партыі. Выпрацоўка нац. праграмы Камуніст. партыі праходзіла складана і супярэчліва, у жорсткай унутрыпарт. барацьбе. Ва ўмовах пераходу ад грамадзянскай вайны да грамадзянскага міру, станаўлення новай эканам. палітыкі (нэпа), пошуку формаў саюзу сав. рэспублік, пад націскам прадстаўнікоў нац. кампартый верх узяла лінія прыхільнікаў федэратыўнага аб’яднання, абнаўлення нац. палітыкі. Ініцыятарамі і аўтарамі палітыкі беларусізацыі былі дзеячы бел.нац.-вызв. руху, якія ў час Кастр. рэвалюцыі і грамадз. вайны свядома прыйшлі да бальшавікоў, звязалі з сав. уладай свае надзеі на нац.-дзярж. самавызначэнне бел. народа, яго сац. і нац. адраджэнне. Многія з іх увайшлі ў склад кіруючых парт. і сав. органаў (А.Р.Чарвякоў, З.Х.Жылуновіч, У.М.Ігнатоўскі, А.Л.Бурбіс, А.В.Баліцкі, П.В.Ільючонак і інш.). Нягледзячы на шэраг супярэчнасцяў, ініцыятыва была падтрымана кіраўніцтвам КП(б)Б, у т. л. сакратарамі ЦК В.Г.Кнорыным, В.А.Багуцкім, А.М.Асаткіным-Уладзімірскім, А.І.Крыніцкім. Першыя крокі ў ажыццяўленні беларусізацыі зроблены ў 1919—20 (дзяржаўнасць мовы, стварэнне бел. школ, перавод справаводства на бел. мову). Пры Наркамаце асветы БССР адкрыліся курсы беларусазнаўства для падрыхтоўкі настаўнікаў (кіраўнік Я.Лёсік). У лют. 1921 ЦВКБССР прыняў шэраг пастаноў, што прадвызначылі ўвесь наступны ход беларусізацыі. Быў пацверджаны дэкрэт урада Літ.-Бел. ССР (1919) пра раўнапраўе ў якасці дзяржаўных бел., рус., яўр. і польскай моў, намечаны меры па стварэнні сістэмы дашкольнага выхавання і школьнай адукацыі, прафесійна-тэхн. вучылішчаў і тэхнікумаў. Для падрыхтоўкі кадраў стваралася шырокая сетка курсаў беларусазнаўства. У 1921 распачаў дзейнасць БДУ, у 1922 — Ін-тбел. культуры. Згуртаванню ўсіх творчых сіл народа садзейнічала абвешчаная ў ліп. 1923 сумесным дэкрэтам ЦВКСССР і ЦВКБССР амністыя ўсім радавым удзельнікам і кіраўнікам антысав. нац. фарміраванняў і арг-цый 1918—20. VII з’езд КП(б)Б (сак. 1923) падвёў папярэднія вынікі вырашэння нац. пытання на Беларусі, сфармуляваў прынцыпы палітыкі беларусізацыі. Пашыраны пленум ЦБКП(б)Б (ліп. 1923) вызначыў комплекс мер па гасп. адраджэнні краю, тэр. самавызначэнні бел. народа, развіцці бел. мовы і нац. культуры, вылучэнні і выхаванні кадраў. Гэта праграма неаднаразова ўдакладнялася і дапаўнялася на пленумах ЦККП(б)Б (1925). 2-я сесія ЦВКБССР (15.7.1924) прыняла пастанову «Аб практычных мерапрыемствах па правядзенню нацыянальнай палітыкі», у выніку якой беларусізацыя стала афіцыйнай дзярж. палітыкай. Прэзідыум ЦВКБССР утварыў спец. камісію па ажыццяўленні нац. палітыкі на чале з А.І.Хацкевічам. Аналагічныя камісіі былі створаны пры акр. выканкомах. У 2-й пал. 1920-х г. беларусізацыя мела цэласны канцэптуальны характар і была ўзнята да ўзроўню парт. і дзярж. палітыкі. Узбуйненне БССР у 1924 і 1926 дабратворна паўплывала на паліт., эканам. і культ. развіццё рэспублікі. Асноўны змест нац. палітыкі вызначалі пытанні развіцця бел. мовы і культуры (пры безумоўным забеспячэнні правоў і магчымасцяў свабоднага развіцця нац. меншасцяў). Выключная ўвага звярталася на навук. даследаванні праблем бел. мовы, яе гісторыі, нарматыўнасць, распрацоўку навук. тэрміналогіі. У 1920-я г.бел. мова набыла ўсе гал. прыкметы, уласцівыя кожнай нац. літаратурнай мове. Выдаваліся працы па актуальных праблемах гісторыі, мастацтва, л-ры, грамадскай думкі і эканомікі Беларусі. Шырокае развіццё атрымала краязнаўства. У 1928 каля 80% школ было пераведзена на бел. мову навучання; адкрываліся школы і класы для прадстаўнікоў нац. меншасцяў; выкладанне вялося на 8 нац. мовах. Да канца 1920-х г. амаль цалкам пераведзена на бел. мову справаводства ў дзярж. і парт. органах. Адным з цэнтр. кірункаў беларусізацыі з’яўлялася т.зв. каранізацыя — вылучэнне і выхаванне кадраў з карэннага насельніцтва на парт., сав., праф. і грамадскую работу. Палітыка беларусізацыі зрабіла значны ўплыў на нар. масы Зах. Беларусі, узмацніла іх арыентацыю на БССР; многія дзеячы бел. эміграцыі прынялі запрашэнне ўрада БССРвярнуцца на Беларусь для нац.-культ. працы. З канца 1920-х г., ва ўмовах стварэння аўтарытарна-бюракратычнай сістэмы і разгортвання кампаніі супраць т.зв. нацыянал-дэмакратызму, пачаўся паварот да фактычнай контрбеларусізацыі, разгрому нац. інтэлігенцыі. Апагеем гэтай кампаніі стала сфальсіфікаваная справа т.зв. «Саюза вызвалення Беларусі», за прыналежнасць да якога было засуджана 90 чал., пераважна дзеячы навукі і культуры, кіраўнікі шэрагу наркаматаў рэспублікі. У 1930-я г. сам тэрмін «беларусізацыя» амаль на паўстагоддзе знікае з ужытку.
Літ.:
Практычнае вырашэнне нацыянальнага пытання ў БССР. Ч. 1. Беларусізацыя. Мн., 1928;
Кароль А. Беларусізацыя — палітыка нацыянальнага адраджэння // Крыжовы шлях. Мн., 1993.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЭКРАНІЗА́ЦЫЯ,
інтэрпрэтацыя сродкамі кіно твораў інш. роду або віду мастацтва — прозы, драмы, паэзіі, тэатра, оперы, балета. Э. складае вял.ч. вытворчасці кіна- і тэлефільмаў.
Да Э. кінематограф звярнуўся з першых гадоў існавання. Спачатку гэта былі кінаілюстрацыі, «жывыя. карціны» («Фауст і Мефістофель», 1896, рэж. Ж.Мельес; «Панізовая вольніца». 1908, рэж. В.Ганчароў). У 1900 экранізавана трагедыя У.Шэкспіра «Гамлет». Паводле твораў А.Пушкіна ў першы год кінавытворчасці ў Расіі знята каля 50 фільмаў. Пазней адносіны паміж кіно і л-рай становяцца больш глыбокімі і сур’ёзнымі. Паступова склаліся 2 падыходы да Э.: інтэрпрэтацыя вобразаў л-ры (нароўні з вобразамі фальклору, сюжэтамі гісторыі) нават з перанясеннем месца і часу дзеяння («Ідыёт», 1951, рэж. А.Курасава; «Белыя ночы», 1957, рэж. Л.Вісконці; «Пакорлівая», 1969, рэж. Р.Брэсон — усе паводле твораў Ф.Дастаеўскага; «Імя Кармэн», 1983, рэж. Ж.Л.Гадар, паводле П.Мерымэ; «Чэхаўскія матывы», 2002, рэж. К.Муратава, паводле А.Чэхава, і інш.) і амаль «парадковае» прачытанне (найперш у шматсерыйных тэлеэкранізацыях: «Гордасць і забабоны», 1995, рэж. С.Лэнгтан, паводле Дж.Осцін; «Ідыёт», 2003, рэж. У.Бортка, паводле Дастаеўскага, і інш.). Кінематаграфісты розных краін звярталіся да Э. нац. класікі: «Адвержаныя» паводле В.Гюго (1925, рэж. А.Фекур), «Маці» паводле М.Горкага (1926, рэж. У.Пудоўкін), «Генрых V» паводле Шэкспіра (1944, рэж. Л.Аліўе), «Вайна і мір» паводле Л.Талстога (1966—67, рэж. С.Бандарчук), «Дэкамерон» паводле Дж.Бакачыо (1970, рэж. П.П.Пазаліні), «Няскончаная п’еса для механічнага піяніна» паводле твораў Чэхава (1977, рэж. М.Міхалкоў), «Каралева Марго» паводле А.Дзюма (1994, рэж. П.Шэро) і інш. Інтэрпрэтаваліся і замежныя творы: «Гамлет» (1964, рэж. Р.Козінцаў), «Салярыс» паводле С.Лема (1972, рэж. А.Таркоўскі), «Чатыры ночы летуценніка» паводле аповесці Дастаеўскага «Белыя ночы» (1972, рэж. Брэсон), «Кветка тысячы і адной ночы» паводле казак з «Тысячы і адной ночы» (1973, рэж. Пазаліні), «Дэрсу Узала» паводле У.Арсеньева (1976, рэж. Курасава) і інш. Сярод лепшых кінафільмаў таксама Э. твораў: «Макціг» Ф.Норыса («Прагнасць», 1924, рэж. Э.Штрогейм), «Чапаеў» Дз.Фурманава (1934, рэж. Г. і С. Васільевы), «Браты Карамазавы» Дастаеўскага (1969, рэж. І.Пыр’еў), «Сотнікаў» В.Быкава («Узыходжанне», 1977, рэж. Л.Шапіцька) і інш.
Э. адыгралі значную ролю ў станаўленні і развіцці бел. кіно. Першы бел. ігравы фільм «Лясная быль» (1926, рэж. Ю.Тарыч) быў Э. аповесці М.Чарота «Свінапас». У 1920—30-я г. на кінастудыі «Савецкая Беларусь» экранізаваліся творы З.Бядулі, А.Вольнага, Я.Коласа, Я.Маўра, Ю.Тынянава, Чэхава і інш. У першыя пасляваен. гады экранізавалі пераважна п’есы, т.зв. фільмы-спектаклі: «Канстанцін Заслонаў» А.Маўзона (1949, рэж. У.Корш-Саблін і А.Файнцымер), «Паўлінка» Я.Купалы (1952, рэж. А.Зархі), «Хто смяецца апошнім» К.Крапівы (1954, рэж. Корш-Саблін) і інш. З 2-й пал. 1950-х г. са станаўленнем «празаічнага» кіно створаны кіна- і тэлефільмы паводле твораў М.Лынькова «Міколка-паравоз» (1957, рэж. Л.Голуб), Я.Коласа «На ростанях» («Першыя выпрабаванні», 1960—61, рэж. Корш-Саблін), Быкава «Трэцяя ракета» (1963, рэж. Р.Віктараў), «Альпійская балада» (1966, рэж. Б.Сцяпанаў), «Доўгія вёрсты вайны» (1975, рэж. А.Карпаў), «Фруза» (1981, рэж. В.Нікіфараў), «Знак бяды» (1986, рэж. М.Пташук), «Пайсці і не вярнуцца» (1992, рэж. М.Князеў), А.Адамовіча «Вайна пад стрэхамі», «Сыны ідуць у бой» (абодва 1970, рэж. В.Тураў), «Хатынская аповесць» і «Карнікі» («Ідзі і глядзі», 1985, рэж. Э.Клімаў; з «Масфільмам»), У.Караткевіча «Дзікае паляванне караля Стаха» (1980, рэж. В.Рубінчык), «Маці Урагану» (1990, рэж. Ю.Марухін), І.Шамякіна «Шлюбная ноч» (1980, рэж. Карпаў), «Вазьму твой боль» (1981, рэж. Пташук), Я.Купалы «Раскіданае гняздо» (1982, рэж. Б.Луцэнка), «Тутэйшыя» (1993, рэж. В.Панамароў), І.Мележа «Людзі на балоце» (1982), «Подых навальніцы» (1983, рэж. абодвух Тураў), В.Адамчыка «Чужая бацькаўшчына» (1983, рэж. В.Рыбараў), «Ятрынская ведзьма» (1991, Б.Шадурскі), В.Казько «Суд у слабадзе» («Сведка», 1985, рэж. Рыбараў), «Чорны бусел» (1993, рэж. Тураў), Я.Баршчэўскага «Шляхціц Завальня» (1994, рэж. Тураў), а таксама П.Броўкі, Я.Брыля, С.Грахоўскага, А.Дударава, М.Зарэцкага, А.Кулакоўскага, А.Макаёнка, Г.Марчука, М.Матукоўскага, А.Петрашкевіча, І.Чыгрынава і інш. На кінастудыі «Беларусьфільм» экранізаваны многія творы рус. і замежнай класікі, у т. л. А.Астроўскага, І.Буніна, Дастаеўскага, І.Тургенева, Х.К.Андэрсена, Дж.Лондана, О.Уайльда і інш. Ставіліся фільмы паводле твораў сучасных рус. і замежных пісьменнікаў: У.Багамолава («У жніўні 44-га», 2000, рэж. Пташук), В.Бялова, М.Варфаламеева, Т.Габэ, В.Драгунскага, А.Ліханава, В.Шукшына, Э.С.Гарднера, Ж.Сіменона, Р.Уорэна і інш.
Літ.:
Погожева Л. Из книги в фильм. М., 1961;
Маневич И. Кино и литература. М., 1966;
Гуральник У. Фильмы, рожденные книгой. М., 1973;
Экран и книга за рубежом. М., 1988;
Классическое наследие и современный кинематограф. Л., 1988.
Л.М.Зайцава.
Да арт.Экранізацыя. Кадр з кінафільма «Трэцяя ракета».Да арт.Экранізацыя. Кадр з кінафільма «Дэрсу Узала».