НАТА́БЛІ (франц. notables ад лац. notabilis значны),
члены сходаў, якія склікаліся франц. каралём у 14—18 ст. для абмеркавання дзярж. пытанняў, пераважна фін. і адміністрацыйных. У адрозненне ад дэпутатаў Генеральных штатаў не выбіраліся саслоўямі, а прызначаліся каралём з прадстаўнікоў вышэйшага дваранства, духавенства, гар. вярхоў. Сходы Н. склікаліся нерэгулярна, мелі дарадчы характар, падмянялі сабою сходы Ген. штатаў. У 1787 Н. адхілілі падатковыя праекты ўрада, якія парушалі правы прывілеяваных саслоўяў. Апошні іх сход скліканы ў 1788.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
limitation
[,lɪmɪˈteɪʃən]
n.
1) абмежава́ньне n.
2) недахо́п -у m., зага́на, ва́да f.
to have one’s limitations — мець свае́ слабы́я бакі́
3) апо́шні тэ́рмін
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
датава́цца, ‑туецца; незак.
1. Абазначацца якой‑н. датай, адносіцца да якога‑н. часу. Рукапіс датуецца 17 стагоддзем. □ Апошні запіс датуецца 30 лістапада таго ж самага года — днём, калі курсанты здалі залікі і, атрымаўшы годнасць савецкіх афіцэраў, збіраюцца ісці на фронт.Арабей.
2.Зал.да датаваць.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сме́ртнік, ‑а, м.
Той, хто асуджаны на смерць. Кастусь Прыбыткоўскі ў гэты апошні момант меў адчуванне, падобнае да адчування смертніка, які ведае, што сваёю смерцю ён выратоўвае тых, хто яму даражэй за ўласнае жыццё.Чорны.На расстрэле.. [бацьку] паставілі ў сямі кроках ад смертнікаў.Скрыган.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шанц, ‑у, м.
Разм. Тое, што і шанс. Франтавое чуццё, праверанае ў многіх начных баях, падказвала — трэба паспрабаваць пайсці на рызыку! Нават такіх шанцаў заўтра не будзе.Мележ.— Старому хочацца ўхапіць свой апошні шанц, знайсці нешта незвычайнае перад вяртаннем, — не сунімаўся Ронг Гай.Шыцік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
tchnienie
н.
1. павеў, подых;
tchnienie wiatru — павеў (подых) ветру;
2. уздых;
ostatnie tchnienie — апошні ўздых
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
ultimate2[ˈʌltɪmət]adj.
1.апо́шні, канчатко́вы;
my ultimate aim мая́ канчатко́вая мэ́та
2. гало́ўны, пе́ршасны; грунто́ўны;
ultimate truth элемента́рная і́сціна, і́сціна ў апо́шняй інста́нцыі;
the ultimate cause першапрычы́на
3. найвышэ́йшы; найле́пшы; найго́ршы
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АШМЯ́НСКІ СТАДЫЯ́Л,
апошні на тэр. Беларусі стадыял дняпроўскага зледзянення. Адбыўся 140—230 тыс.г. назад у час распаду ледавіковага покрыва. Ледавіковы фронт займаў паўн. частку Беларускай грады, яму былі ўласцівы актыўныя асцыляцыі, што стварылі разнастайныя гляцыядыслакацыі. У час Ашмянскага стадыялу ўзніклі ледавікова-акумулятыўныя ўзвышшы паўн. галіны Беларускай грады (Ашмянскае, Докшыцкая галіна Мінскага узв. і інш.) і марэнна-водналедавіковы рэльеф каля яе падножжа. Некаторыя даследчыкі антрапагену Беларусі лічаць, што Ашмянскі стадыял адбыўся ў час сожскага зледзянення.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АЙЮБІ́ДЫ, Эйюбіды,
дынастыя султанаў, якая правіла на Б. Усходзе пасля падзення Фатымідаў халіфата. Засн. ў 1171 у Егіпце военачальнікам Салах-ад-дзінам (Саладзінам). Назву атрымала ад імя яго бацькі палкаводца Айюба. Айюбіды паспяхова змагаліся з крыжакамі. Пасля смерці Салах-ад-дзіна (1193) яго нашчадкі павялі барацьбу за султанат, у які ўваходзілі Егіпет, Сірыя, Хіджаз з Меккай і Медынай, ч. Месапатаміі. Міжусобіцы ўзмацнілі ролю гвардыі мамлюкаў, у выніку змовы якіх у 1250 быў скінуты апошні з Айюбінаў.