старажытнагрэчаская філас. школа. Засн. Платонам каля 387 да н.э. каля Афін. Існавала да 529 н.э. Сцвярджала традыцыю аб’ектыўнага ідэалізму. У гісторыі акадэміі платонаўскай вылучаюць: Стараж. Акадэмію (Платон, Спеўсіп, Ксенакрат), якая падтрымлівала піфагарэізм і распрацоўвала праблемы матэматыкі, натурфіласофіі, дыялектыкі; Сярэднюю (Аркесілай, Лакід) і Новую (Карнеад) акадэміі, якія з пазіцый скептыцызму выступалі супраць вучэння стоікаў; т.зв. 4-ю і 5-ю акадэміі, якія эклектычна злучалі платонаўскі ідэалізм са стаіцызмам, піфагарэізмам, арыстацелізмам. З 4 ст. акадэмія платонаўская развівала вучэнне неаплатанізму. У эпоху Адраджэння акадэмія платонаўская адноўлена ў Фларэнцыі (1459—1521; М.Фічына, Піка дэла Мірандала). Ідэі акадэміі платонаўскай на Беларусі знайшлі адлюстраванне ў поглядах Ф.Скарыны, С.Буднага і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́ЛЬМКВІСТ (Almquist) Карл Юнас Лове (28.11.1793, Стакгольм — 26.9.1866),
шведскі пісьменнік. Скончыў Упсальскі ун-т (1815). У 1851—65 у эміграцыі ў ЗША Літ. дзейнасць пачаў як рамантык. У эпіка-драм. паэме «Амарына» (1822) паказаў распад паўфеад. грамадства. Рэаліст.адлюстраванне рэчаіснасці пераважае ў творах, сабраных пад назвай «Кніга шыпшыны» (т. 1—14, 1832—51). Аўтар раманаў «Паляўнічы замак» (1832), «Капліца», «Палац», «Шэльнурскі млын» (усе 1838), «Можна» (1839), «Габрыэль Мімансо» (1841—42), «Тры пані Смолана» (1842—43; не пазбаўлены рэліг. містыцызму); зб. вершаў «Песні» (1849). Пад уплывам ідэй утапічнага сацыялізму напісаны «Асновы еўрапейскай незадаволенасці» (1838), «Паэзія і палітыка» (1839).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДРО́БАВА-ЛІНЕ́ЙНАЯ ФУ́НКЦЫЯ,
дзель двух лінейных функцый. Выражаецца формулай
, дзе a, b, c, d — пастаянныя і ad − bc ≠ 0; самая простая сярод рацыянальных функцый. Пры рэчаісных значэннях x і c ≠ 0, графікам Д.л. ф. будзе роўнабаковая гіпербала з асімптотамі y = a/c і x = −d/c і цэнтрам у пункце (−d/c, a/c).
Калі x прымае адвольныя камплексныя значэнні (a, b, c, d — камплексныя лікі), Д.л.ф. ажыццяўляе ўзаемна адназначнае і канформнае адлюстраванне камплекснай плоскасці (разам з пунктам ∞) на сябе, якое наз. дробава-лінейным адлюстраваннем. Напр., Д.-л.ф. пераводзіць прамыя і акружнасці зноў у прамыя і акружнасці, верхнюю паўплоскасць — на круг.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ІМАЖЫ́ЗМ (англ. imagism ад image вобраз),
школа ў англамоўнай паэзіі 1910-х г., якая аб’ядноўвала англ. (Т.Э.Х’юм, Ф.М.Флінт, Р.Олдынгтан) і амер. (Э.Паўнд, Т.С.Эліят, Х.Дулітл, У.К.Уільямс, Э.Лоўэл) пісьменнікаў. Тэарэтыкі І. (Паўнд, Х’юм) проціпастаўлялі суб’ектыўнаму перажыванню рамантыкаў дакладнае «неакласічнае» адлюстраванне. Змяняючы рэальнасць да асацыятыўнага вобраза, пераважна зрокавага, у якім часам спалучаліся далёкія адзін ад аднаго паняцці і прадметы, імажысты імкнуліся да ўзбагачэння форм англ. верша. З І. звязана ўзнікненне урбаністычных матываў, адмаўленне ад традыц. метрыкі і шырокае распаўсюджанне верлібра, спробы змяніць рыфму. Зрабіў значны ўплыў на развіццё англамоўнай паэзіі 20 ст.
Літ.:
Ионкис Г.Э. Эстетические искания поэтов Англии (1910—1930). Кишинев, 1979.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
«КАЛЕВІПО́ЭГ»,
эстонскі нацыянальны эпас. Складзены і выд. ў 1857—61 эст. пісьменнікам Ф.Крэйцвальдам на аснове нар. казанняў пра волата-велікана Калевіпоэга. Уключае 20 песень, вершаваны памер якіх блізкі да памеру «Калевалы», з яго запазычаны таксама некат. сюжэты і персанажы.
Асн. фалькл. сюжэты — перамога Калевіпоэга над нячыстай сілай, будаўніцтва гіганцкага моста і інш. — падпарадкаваны гал. тэме барацьбы героя з сіламі пекла і захопнікамі-крыжакамі («жалезнымі людзьмі»). Лёс героя — эпічнае адлюстраваннегіст. лёсу народа, а сам ён, прыкаваны да пякельнай брамы (так заканчваецца «К.»), сімвалізуе нязломную сілу і імкненні эст. народа да свабоды. Ідэі эпасу сталі вызначальнымі ў працэсе фарміравання нац.эст. л-ры і нац.-вызв. руху ўвогуле.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАКЕ́Т (франц. maquette ад італьян. macchietta накід) у архітэктуры, аб’ёмна-прасторавае адлюстраванне будынка, арх. ансамбля, горада, якія будуюцца ці праектуюцца. Выконваецца з паперы, кардону, дрэва, пластмасы, гіпсу і інш. матэрыялаў у розных маштабах. Узнаўляе арыгінал ва ўсіх дэталях (наз. мадэллю) або набліжаны да яго. Служыць для праверкі і ўдасканалення арх. кампазіцыі. М. як адзін з метадаў распрацоўкі арх. праекта вядомы са старажытнасці. На Беларусі пашыраны ў 18—19 ст. Выкарыстоўваецца пры праектаванні ці рэканструкцыі асобных жылых і грамадскіх будынкаў, забудовы вуліц, плошчаў, мікрараёнаў, генпланаў комплексаў, гарадоў. Макетны метад найб. пашыраны ў конкурсным праектаванні і ў навуч. працэсе пры падрыхтоўцы арх. кадраў. З’яўляецца таксама важным элементам экспазіцыі музеяў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НЕПАЧАЛО́ВІЧ Ала Іванаўна (н. 23.12.1951, г.п. Моніна Маскоўскай вобл.),
бел. мастак дэкар.-прыкладнога мастацтва. Скончыла Бел.тэатр.-маст.ін-т (1975). З 1996 выкладае ў Бел. ун-це культуры. У творчасці выкарыстоўвае традыцыі нар.маст. ткацтва. Сярод твораў батык «Кантрасты» (1976), серыя ручнікоў «Па матывах слуцкіх паясоў» (1978), габелены «Барысаў» (1980), «Адлюстраванне» (1984), пакрывала «Восень» (1982), серыі дэкар. тканін «Елачка», «Фактурная», «Святочная» (усе 1987), «Мажорны настрой» (1989), заслоны для палацаў культуры «Лясныя напевы» (1990) у г.п. Клічаў Магілёўскай вобл., «Экспромт» (1992) у г. Івацэвічы Брэсцкай вобл., «Залацісты» (1994) у г. Жодзіна Мінскай вобл., ручнікі «Кветкі», «Цецерукі», «Нацюрморт» (усе 1995), «Спадчына» (1996), «Золата Нясвіжа» (1997), дэкар. тканіна «Месячная дарога» (1998).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НО́ВАЯ (МАЛАДА́Я) ГІСТАРЫ́ЧНАЯ ШКО́ЛА,
кірунак эканам. тэорыі, які склаўся ў 1870—80-я г. і развіваўся пераважна ў Германіі да 1930-х. Непасрэдная пераемніца гістарычнай школы. Гал. аб’екты даследаванняў школы — праблемы гіст. вытокаў і лёсу капіталізму, рухаючых сіл і перыядызацыі гіст. працэсу. Прадстаўнікі школы Л.Брэнтана, В.Зомбарт, ням. эканамісты Г.Шмолер, К.Бюхер і інш. разглядалі сац.-эканам. развіццё асобных краін як адлюстраванне рознага ў розных народаў «нацыянальнага духу», што выключала магчымасць агульных для іх законаў, выступалі за «гісторыка-статыстычны» метад у эканам. тэорыі. Адно з асн. паняццяў школы — «сацыяльны арганізм» (ужывалася да грамадства, розных сац. груп і інш.). За адраджэнне канструкцый гэтай школы выступаў У.Ростаў у тэорыі «стадый эканамічнага росту».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́Т (Sarraute) Наталі (18.7.1900, г. Іванава, Расія — 19.10.1999),
французская пісьменніца; прадстаўніца «новага рамана». З 1908 жыла ў Францыі. Скончыла Парыжскі ун-т. Працавала адвакатам. Дэбютавала зб. мініяцюр «Трапізмы» (1938). У творах паказвала свет праз яго адлюстраванне ў падсвядомасці, у найтанчэйшых парываннях душы. У раманах «Партрэт невядомага» (1948), «Мартэро» (1953), «Планетарый» (1959), «Залатыя плады» (1963), «Паміж жыццём і смерцю» (1968), «Вы чуеце іх?» (1972), «Гавораць дурні» (1976), «Ты сябе не любіш» (1989) бессэнсоўнасць штодзённага жыцця, драматызм адзіноты, раз’яднанасць людзей і інш. калізіі сучаснага чалавека. Аўтар кн. аднаактовых п’ес «Тэатр» (1978), мемуараў «Дзяцінства» (1983), эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФАКТ (ад лац. factum зробленае, здзейсненае),
сапраўдная падзея, здарэнне ці з’ява; веды, праўдзівасць якіх даказана. Адрозніваюць Ф. аб’ектыўны і навуковы. Аб’ектыўны Ф. уяўляе сабой пэўную падзею ці з’яву, якія складаюць аб’ект чалавечай дзейнасці ці пазнання. Навуковы Ф. — адлюстраванне аб’ектыўнага Ф. ў чалавечай свядомасці пры дапамозе натуральнай ці штучнай мовы. У логіцы і метадалогіі навукі Ф. разглядаюцца як выказванні, якія фіксуюць эмпірычныя веды і проціпастаўляюцца тэарэт. ведам. У разуменні ролі Ф. ў навуцы склаліся 2 процілеглыя тэндэнцыі: фактуалізм (адстойвае аўтаномнасць Ф. адносна тэарэт. ведаў) і тэарэтызм (абгрунтоўвае залежнасць Ф. ад тэорыі). Тэорыя ўтварае канцэптуальную аснову Ф., фарміруе мову, на якой яны апісваюцца. Ф. адыгрываюць незаменную ролю ў працэсе верыфікацыі і фальсіфікацыі тэорый.