МЕТРАПО́ЛІЯ (грэч. mētropolis ад mētēr маці + polis горад),
1) у Стараж. Грэцыі горад-дзяржава (поліс) у адносінах да заснаваных ім паселішчаў (калоній) у інш. землях.
2) Ва урбаністыцы — гал. горад, цэнтр паліт., духоўнага і эканам. жыцця краіны; буйная гарадская агламерацыя.
3) Дзяржава, якая мае ўладанні (калоніі, пратэктараты і інш.).
т. 10, с. 314
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МІЖНАРО́ДНАЯ ФЕДЭРА́ЦЫЯ ПА ДАКУМЕНТА́ЦЫІ (МФД),
міжнароднае аб’яднанне навук. устаноў і міжнар. арг-цый, інфарм. службаў і спецыялістаў. Засн. ў 1895. Чл. МФД — спецыялісты больш 70 краін міжнар. урадавых і няўрадавых арг-цый. Мае кансультатыўны статус пры ЮНЕСКА і шэрагу міжнар. і рэгіянальных арг-цый. Месцазнаходжанне — г. Гаага (Нідэрланды).
т. 10, с. 341
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАВЕ́ТРАНАЙ СКО́РАСЦІ ПАКАЗА́ЛЬНІК,
прылада для вымярэння скорасці палёту лятальнага апарата адносна паветр. асяроддзя. Мае анероідную (гл. Анероід) і манаметрычную (гл. Манометр) каробкі, спалучаныя трубаправодам з прыёмнікам поўнага ціску і перадатачным механізмам — са стрэлкамі. У паказанні прылады аўтаматычна ўводзяцца папраўкі на змены параметраў паветр. асяроддзя ў залежнасці ад вышыні палёту.
т. 11, с. 467
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
азо́тны, ‑ая, ‑ае.
Які мае дачыненне да азоту. Азотная прамысловасць. Азотны завод. // Які мае ў сабе азот. Азотнае ўгнаенне. Азотная кіслага.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
анатамі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае дачыненне да анатоміі. Анатамічны атлас.
2. Які мае дачыненне да анатаміравання.
•••
Анатамічны тэатр гл. анатамічка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ізатэрмі́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да ізатэрмы. Ізатэрмічныя лініі.
2. Які захоўвае, мае аднолькавую тэмпературу. Ізатэрмічны склад. Ізатэрмічны вагон.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́пчаты, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае лапы з перапонкамі. Лапчатыя птушкі.
2. Які мае лапу, лапы (у 3 знач.). Лапчаты культыватар.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ла́тны 1, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да латы 2. Латны цвік.
ла́тны 2, ‑ая, ‑ае.
Які мае адносіны да латаў.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
гідраэнергеты́чны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да гідраэнергетыкі. Гідраэнергетычныя даследаванні.
2. Які мае адносіны да воднай энергіі. Гідраэнергетычныя рэсурсы краіны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
саматы́чны, ‑ая, ‑ае.
Спец.
1. Які мае адносіны да сомы. Саматычныя клеткі.
2. Які мае адносіны да цела; цялесны. Саматычная мускулатура.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)