Наблі́жай ’бліжэй’, ’прыстойней, лепш’ (Нас.). Утворана пры дапамозе прэфікса на-, які мае градуальнае лексічнае значэнне ў адрозненне ад граматычных сродкаў выражэння градуальнасці (г. зн. ступеняў параўнання). Гл. наі.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Куку́ць ’гліняная свісцёлка’ (Жд. 2). Структура словабалтыйская. Літ.kukutis у ліку іншых мае значэнне ’ўдод, Upupa epops’. Цікава, што іншая назва гэтай птушкі dudutis, якое суадносіцца з ’дудка’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Жывасо́л ’сок з салёнага мяса, сала’ (Шат.). Складанае слова паводле той самай мадэлі, што разнасол, дзе жывы‑ ў знач. ’што мае адносіны да жывёл’ (жывая прырода, жывы куток).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Пасрэ́дны ’невысокі па якасці, звычайны’ (ТСБМ). Калька з рус.посредственный пры ад’ідэацыі польск.pośredni ’ускосны’, ’сярэдні’, ’дапаможны’. Мае кніжны характар. Параўн., аднак, серб.-харв.по̀средан ’пасрэдны’, ’сярэдні’, ’ускосны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Про́ставар ’вакса’ (Касп.). Утварэнне ад кораня прост‑ (гл. просты) і вар, якое, мусіць, як і ў рус.вар, мае тут значэнне ’шавецкая смала’. Просты, магчыма, меў значэнне ’самаробны’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Рагаце́нька ’абрадавая кветка (вясельная), якая складаецца з жытняга каравайныка, трохзубай рагаценькі і чырвонай хусткі’ (Федар.). Ад рог1 (гл.), паколькі кветка мае ў сваім складзе вострыя — “рагатыя” элементы.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
БЕНГА́ЛЬСКІ АГО́НЬ (ад назвы гіст.вобл. Бенгалія ў Індыі),
піратэхнічная сумесь рэчываў, гарэнне якой адбываецца з раскідваннем зіхатлівых іскраў. Мае ў сабе нітрат барыю (акісляльнік), парашок алюмінію ці магнію, жал. ці стальныя апілкі (гаручае) і дэкстрын ці крухмал (цэментавальнік). Звычайна наносяць на метал. дрот.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АКТА́ЭДР (ад грэч. oktō восем + hedra грань, мяжа), адзін з 5 правільных мнагаграннікаў. Мае 8 трохвугольных граняў, 12 рэбраў і 6 вяршыняў, у кожнай з якіх збягаюцца па 4 рабры. Аб’ём актаэдра
, дзе a — даўжыня рабра.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ААСПО́РА (ад аа... + спора),
спора некаторых ніжэйшых раслін (ааміцэтаў), што знаходзіцца ў спакоі. Утвараецца пры апладненні яйцаклеткі; мае значны запас пажыўных рэчываў і тоўстую шматслойную абалонку, якая ахоўвае ад неспрыяльных умоў (перасыханне вадаёма, холад і інш.). Пасля працяглага перыяду спакою прарастае зародкавым спарангіем або міцэліем.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНАТАЛІ́ЙСКАЕ АГЕ́НЦТВА (Anadolu Ajansi; АА),
інфармацыйнае агенцтва ў Турцыі. Засн. ў г. Анкара ў 1920. Т-ва акцыянернае, большасць акцый належыць ураду. Мае сувязі з найбуйнейшымі агенцтвамі свету, шырокую карэспандэнцкую сетку ў краіне і за яе межамі. Выпускае штодзённы бюлетэнь у Анкары і Стамбуле.