Пасулі́ць ’ацаніць’, ’запрапанаваць (паесці)’, ’паабяцаць’ (Др.-Падб.; КЭС, лаг.; Касп., Сл. ПЗБ), пасу́лка ’прапанаванне цаны за купляемы тавар’ (Нас.). Укр. сули́ти (у Фасмера, 3, 801), рус. посули́ть, посуля́ть, посу́ловать, посу́ливать ’абяцаць, прапанаваць падарунак, паслугу, не выконваючы абяцання да пэўнага часу’, посул(ка) ’сумніўнае абяцанне’, посулы ’гасцінцы, хабар’; польск. posuła, posuł ’хабар’ з укр. мовы (Варш. сл., 4, 773). Усх.-славянскае. Узыходзіць да ст.-слав. соулѣи ’лепш’ (Фасмер, 3, 800).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пашало́хіваць ’шалясцець’ (Нас.), пашаляхцець ’патрэсці’ (шчуч., Сл. ПЗБ). Да шалахцець ’мітусіцца, сноўдаць’ (паст., там жа), шалясцець ’шастаць, шамацець, шапацець’, шаласту‑ ны, шалястунэ, шэлестуны ’шамкі’ (Сл. ПЗБ) — (гл.). Усе — гукапераймальныя ўтварэнні, як укр. шелестіти, рус. шелестеть, шелестить, польск. szelest, szeleścić, чэш. šelestiti, славац. šelestiť і да т. п., а таксама ўкр. шерестіти, рус. шорох. Гэта інтэнсівы з суфіксам ‑st‑ ад гукапераймання, якое перадае ’шамаценне, шастанне’ (Міклашыч, 337; Махэк₂, 604; Фасмер, 4, 423).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Перац1 ’расліна Capsicum annuum L.’ (ТСБМ, Кіс., Яруш., ТС, Шат.; мін., Шн.), перац лугавы ’дзікі перац’ (чэрв., Сл. ПЗБ). З стараж.-рус. пьпьрь ’тс’ (1193 г.) < *pьpьrь (дакладней з яе формы пьпьрьць у выніку гаплалогіі пьпь > пь), якое з лац. piper < ст.-грэч. πέπερι < ст.-інд. poppalī ’тс’ (Фасмер, 3. 241).

Перац2 ’майнік двухлісты, Majanthemum bifolium (L.) Fr.’ (гродз., Кіс.). Да перац1 (гл.). Названы паводле падабенства лістоў.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плака́т ’каляровы насценны малюнак з агітацыйным тэкстам’ (ТСБМ). З рус. плака́т ’тс’ (якое з пач. XVIII ст.) ці з польск. plakat (з 1861 г.), якія праз нова-в.-ням. plakat, с.-нідэр. plackaert, гал. plakaat ’афіша, прыбітая да сцяны’ прыйшлі з франц. placard < ст.-франц. plaquir ’прыклейваць’ > новафранц. plaquer ’пакрываць ахоўным слоем, аббіваць дошкамі’ < ст.-нідэр. placken ’тс’ (Фасмер, 3, 272; Банькоўскі, 2, 596; Варш. сл., 4, 219).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Плюш ’тканіна з ворсам, вышэйшым, як у аксаміце’ (ТСБМ; в.-дзв., Сл. ПЗБ), плю́шаўка ’плюшавы жакет’ (Жд. 1; Сцяшк. Сл.), плюшаві́к ’тс’ (в.-дзв., Сл. ПЗБ; Сл. Брэс.). Новае (з пач. XX ст.) запазычанне з рус. плюш, якое з ням. Plüsch (з XVII ст.) < франц. pluche, peluche (XVI ст.) < (se) pelucher ’калмаціць’ < італ.-лац. pilūccāre < лац. pilus ’волас’ (Фасмер, 3, 290; Банькоўскі, 2, 613). Параўн. таксама больш старое запазычанне пліс (гл.).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Ліхтан, ст.-бел. лихтанъ (XVI ст.) ’невялікае, дапаможнае грузавое судна’ запазычана са ст.-польск. lichtan ’баржа’ (Булыка, Лекс. запазыч., 120), якое з ням. прус. licht(er)kahn, lidgan (Слаўскі, 4, 232–233). У сучаснай бел. мове заменена словам ліхтэр < рус. ли́хтер ’тс’ (Крукоўскі, Уплыў, 83), запазычанае ў пачатку XVIII ст. з гал. ці н.-ням. lichter, новав.-ням. Leichter ’пласкадоннае судна, якое аблягчае вялікае судна’ (Фасмер, 2, 506).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Матра́ц, матра́с ’мяккая тоўстая ватовая або валасяная подсцілка на ложак’, ’сяннік, мех, напханы саломай’ (ТСБМ, Тарн.; пруж., Сл. ПЗБ), матэрас ’тс’ (Нас.), ст.-бел. матерацъ, матарацъ ’тс’ (XVI ст.), запазычаны са ст.-польск. materac, дзе са ст.-франц. materas < італ. materasso < араб. al maṭraḥ ’падушка’, ’пасцель’. Не выключана магчымасць паўторнага запазычання праз рус. мову, у якой з новав.-ням. Matratze (Булыка, Лекс. запазыч., 109; Бернекер, 2, 27; Фасмер, 2, 582–583).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мніх ’манах’ (ТСБМ), рус. мних, ст.-рус. мнихъ, мьнихъ, ст.-слав. мънихъ ’тс’. Укр. харк. мни́ха ’вялы, непаваротлівы чалавек’, польск., в.-луж., чэш. mnich, н.-луж. mich, славац. mních, славен. mnìh, mɘníh ’манах’, серб.-харв. mnih, якія са ст.-в.-ням. munih < нар.-лац. monicus < с.-грэч. μοναχός < ст.-грэч. μοναχῇ, μοναχοῡ ’у адным толькі месцы’ (Фасмер, 2, 633; Брукнер, 341; Махэк₂, 370; Бязлай, 2, 177; ЕСУМ, 3, 490).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

*Мурава́ты, мурова́ты ’цёмна-шэры’ (ТС), му́ры ’светла-карычневай масці’ (мазыр., З нар. сл.), ’цёмна-сівы’ (лельч., Нар. лекс.), ’смуглы, светла-карычневы’ (ТС), рус. мурый ’цёмна-карычневы’, укр. му́рий ’цёмна-шэры з плямамі (аб масці)’, ’смуглы’, чэш. mourovatý ’пачарнелы, цемнаваты’, moura ’шэрая (бурая) карова’. Да прасл. murъ, і.-е. адпаведнікамі якога з’яўляюцца: ст.-грэч. ἀμαυρός ’цёмны’, аркадск. μαῦρος, с.-грэч. μαῦρος ’цёмны, чорны’ (Цупіца, BB, 25, 101; Фасмер, 3, 15; Махэк₂, 377).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Му́чыць, драг. му́чытэ ’прычыняць пакуты, мукі; непакоіць’ (ТСБМ, Яруш., Сл. ПЗБ, ТС, КЭС). Укр. му́чити, рус. му́чить, польск. męczyć, н.-луж. mucyś, чэш. mučiti, славац. mučiť, славен. múčiti, серб.-харв. му̏чити, макед. мачи, балг. мъча, ст.-слав. мѫчити. Прасл. mǫčiti. Роднаснымі да яго з’яўляюцца літ. mánkyti ’ціснуць’, ’мучыць’, ст.-сакс. mengian ’перашкаджаць’, ст.-грэч. μάσσω ’мяшу (цеста)’ (Бернекер, 2, 42; Траўтман, 184; Фасмер, 3, 20; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)