гірса́, ‑ы, ж.

Пустазелле сямейства злакавых. Сягоння не пазнаць Былых палос, разор, Дзе толькі рос палын Ды горкі хлеб з гірсою. Танк.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ваўнамы́йка, ‑і, ДМ ‑мыйцы; Р мн. ‑мыек; ж.

1. Машына для мыцця воўны.

2. Прадпрыемства або частка яго, дзе мыюць воўну.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вугляво́ды, ‑аў; адз. вуглявод, ‑у, М ‑дзе, м.

Група арганічных злучэнняў, у састаў якіх уваходзяць вуглярод, кісларод і вадарод (напр., крухмал, цукар).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

агітбрыга́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

Агітацыйная брыгада, якая вядзе агітацыйна-масавую прапаганду. Часта перад механізатарамі выступае агітбрыгада раённага дома культуры. «Звязда».

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кісларо́д, ‑у, М ‑дзе, м.

Хімічны элемент, празрысты бясколерны газ, які ўваходзіць у склад паветра і неабходны для дыхання, гарэння і пад.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кнігае́д, ‑а, М ‑дзе, м.

1. Насякомае, якое заводзіцца ў старой паперы, кнігах.

2. Іран. Тое, што і кніжнік (у 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

ко́да, ‑ы, ДМ ‑дзе, ж.

1. Заключная частка музычнага твора.

2. Дадатковы верш у санеце звыш устаноўленых для яго чатырнаццаці радкоў.

[Іт. coda — хвост.]

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кра́піна, ‑ы, ж.

Пляма другога колеру на чым‑н. Дзе-нідзе шлях быў крануты жоўтымі крапінамі, пажаўцелымі ліс[та]мі, апаўшымі з бяроз. Броўка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

каза́-дзераза́, казы-дзеразы, ж.

Фальклорная назва казы. — Дзе ж твая каза-дзераза: ваўкі з’елі, ці мо ў заячую хату схавалася? Кулакоўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

зе́нкі, ‑нак; адз. зенка, ‑і, ДМ ‑нцы, ж.

Разм. Вочы. [Зося:] — Ого, дзе ты аслепнеш. Такія зенкі, што і ўночы бачаць. Дуброўскі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)