РА́ЙЦЫ,

вёска ў Талачынскім с/с Талачынскага р-на Віцебскай вобл., на р. Друць. Цэнтр племзавода «Рэканструктар». За 3 км на ПнЗ ад горада і 7 км ад чыг. ст. Талачын, 110 км ад Віцебска. 755 ж., 286 двароў (2001). Пач. школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Магіла ахвяр фашызму.

т. 13, с. 273

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РА́КАЎЦЫ,

вёска ў Крэўскім с/с Смаргонскага р-на Гродзенскай вобл., каля аўтадарогі Мінск-Ашмяны. Цэнтр калгаса. За 26 км ад горада і чыг. ст. Смаргонь, 226 км ад Гродна. 426 ж., 149 двароў (2001). Базавая школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 280

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЕ́Ж,

вёска ў Рубежскім с/с Круглянскага р-на Магілёўскай вобл. Цэнтр саўгаса. За 13 км на З ад г.п. Круглае, 78 км ад Магілёва, 15 км ад чыг. ст. Слаўнае. 216 ж., 83 двары (2001). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 13, с. 418

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУБЭ́ (Roubaix),

горад на Пн Францыі, у дэпартаменце Нор. Каля 120 тыс. ж. (2001). Разам з суседнімі гарадамі ўтварае адзіную агламерацыю з нас. каля 1 млн. ж. Трансп. вузел, рачны порт на канале Рубэ. Стараж. цэнтр шарсцяной, баваўнянай і трыкатажнай прам-сці. Швейныя ф-кі, вытв-сць карункаў. Тэкст. машынабудаванне.

т. 13, с. 425

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

РУ́ХУ ПАРУШЭ́ННІ ў чалавека,

парушэнні рухальных функцый ад хвароб цэнтр. і перыферычнай нерв. сістэмы, хвароб касцей, суставаў і інш. Да Р.п. адносяцца атаксія, гіперкінезы, сутаргі, апраксія (парушэнні мэтанакіраваных рухаў). Мех. Р.п. бываюць ад хвароб мышцаў, суставаў, касцей. Гл. таксама Паралічы. У жывёл атаксія — сімптом многіх хвароб, напр., хваробы Аўескі, цэнурозу.

т. 13, с. 477

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САМСУ́Н (Samsun),

горад на Пн Турцыі, на ўзбярэжжы Чорнага м. Адм. ц. іля Самсун. Засн. ў 6 ст. да н.э. Каля 350 тыс. ж. (2000). Марскі порт. Вузел аўтадарог. Аэрапорт. Гандл.-трансп. цэнтр раёна тытуняводства. Прам-сць: харч., тытунёвая, хім.; вытв-сць мінер. угнаенняў, медзеплавільны з-д. Рыбалоўства. Ун-т.

т. 14, с. 141

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-КРЫСТО́БАЛЬ (San Cristóbal),

горад на З Венесуэлы, каля граніцы з Калумбіяй. Адм. ц. штата Тачыра. Засн. ў 1561. Каля 400 тыс. ж. (2000). На адгалінаванні Панамерыканскай шашы, вузел аўтадарог. Аэрапорт. Цэнтр с.-г. раёна, найважнейшага ў краіне па зборы кавы. Прам-сць: цэм., тэкст., гарбарна-абутковая, харчасмакавая. 2 ун-ты.

т. 14, с. 151

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САН-МІГЕ́ЛЬ (San Miguel),

горад на У Сальвадора, каля падножжа вулкана Сан-Мігель, на Панамерыканскай шашы. Адм. ц. аднайменнага дэпартамента. Засн. ў 1530. Каля 200 тыс. ж. (2000). Прам-сць: алейная, тэкст., гарбарная. Цэнтр с.-г. раёна (кава, цукр. трыснёг, бавоўнік, хенекен; жывёлагадоўля). Сабор і касцёлы (18 ст.). Паблізу здабыча серабра.

т. 14, с. 157

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

САРО́КА,

руская назва скарастрэльнай мнагаствольнай гарматы ў 16 — пач. 17 ст. Складалася з аднатыпных пісталетных, ружэйных або пішчальных ствалоў, змацаваных на адным лафеце. Запальныя адтуліны ствалоў кожнага рада злучаліся агульным жолабам з порахам для адначасовага загарання зарадаў. Страляла залпамі. У Зах. і Цэнтр. Еўропе С. наз. арганам.

Сарока барабаннага тыпу.

т. 14, с. 184

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)

СВЕТЛАСЕ́ЛЬСКАЯ,

вёска ў Шумілінскім р-не Віцебскай вобл., каля аўтадарогі Віцебск—Шуміліна. Цэнтр сельсавета і калгаса. За 2 км на У ад гар. пасёлка і чыг. ст. Шуміліна, 43 км ад Віцебска. 589 ж., 192 двары (2001). Б-ка, раённая бальніца, паліклініка. Касцёл. Помнік землякам, якія загінулі ў Вял. Айч. вайну.

т. 14, с. 254

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)