ФАРТАЛЕ́ЗА (Fortaleza),

горад на ПнУ Бразіліі, на беразе Атлантычнага ак. Адм. ц. штата Сеара. Засн. ў 1609. Каля 1,8 млн. ж. (2000). Трансп. вузел. Міжнар. аэрапорт. Порт. Важны гандл.-прамысл. цэнтр. Прам-сць: алейная, цукр., гарбарна-абутковая, тэкст., бавоўнаачышчальная. 2 ун-ты, 6 музеяў, 5 тэатраў.

т. 16, с. 327

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)