СУШЧО́ВА,

вёска ў Мазалаўскім с/с Віцебскага р-на, каля р. Лужасянка. Цэнтр калгаса. За 26 км на Пн ад Віцебска, 17 км ад чыг. ст. Лужасна. 362 ж., 125 двароў (2002). Сярэдняя школа, Дом культуры, б-ка, аддз. сувязі. Брацкая магіла сав. воінаў і партызан.

т. 15, с. 300

Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)