1. На адной лініі, вышыні, глыбіні і пад. Вада кіпела ўпоравень з бартамі.Арабей.Хвілін праз пяць.. [Раман] падняў упоравень з грудзьмі ляшча і гукнуў: — Во!!!Ляўданскі.[Хатка] такая маленькая і нізкая, што мальвы і сланечнік, якія абступілі яе вакол прызбы, цвітуць упоравень са страхой.Васілевіч.// На аднолькавым узроўні, у роўным становішчы. Літаратура наша вырасла да такой ступені, што зрабілася фактам не толькі нацыянальна-беларускім, а выйшла на ўсесаюзную арэну, стаўшы ўпоравень з лепшымі творамі шматнацыянальных літаратур.Скрыган.
2. Аднолькава, на роўных умовах, правах і пад. [Алена Данілаўна] адчула сябе ўпоравень з усімі, з вядомымі ў краіне партыйнымі кіраўнікамі, з наватарамі вытворчасці.Сабаленка.Мне хацелася зрабіць нешта асаблівае, выключнае, што ўзвысіла б мяне ў вачах дзяўчыны, дазволіла стаць упоравень з ёй.Навуменка.
3. Поруч, побач. У падраным кажушку бяжыць упоравень з санкамі мужычок — грэецца.Мурашка.Ганна Макараўна ішла ўпоравень з вагонамі.Марціновіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
1. Уперціся ў што‑н. для апоры, адштурхоўвання, супраціўлення. Не здольны ўжо разважаць,.. [Яўхім], як стаяў, упяўся лапцямі ў разору, закрычаў: — Не пушчу!!!Мележ.Тады Ігналь пабег у парог, зняў з вешалкі кажух і апрануў; сунуў босыя ногі ў валёнкі, упяўся ў дзверы.Лупсякоў.// Моцна ўхапіцца, учапіцца за што‑н. — А-а! — Славік завыў, як дзікун. Але волі хапіла не перакінуць нагі з педалі газу на педаль тормаза. Упяўся да болю ў баранку.Шамякін.
2. Напружыць свае сілы, напяцца. Гняды аж упяўся крыху, пакуль з месца крануў, але нічога, павёз.Чарнышэвіч.
3.перан.Разм. Уперціся, не захацець згадзіцца з чым‑н. — Не, браце, ты мне дай не кабылу, а жаробку.. — Хведар пасунуўся следам за Варывонам і ўсё шаптаў сам сабе разважліва: — Такі, мусіць, жаробкі не дасць. От як упяўся.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
чаму́1, прысл.
1.пытальнае. З якой прычыны? І мне зноў успомніўся Галас. Чаму ён не згадзіўся ісці са мною праз лес?Колас.
2.адноснае. Ужываецца ў якасці злучальнага слова ў дапаўняльных сказах і адпавядае словам: па якой прычыне. Калі Марыя даведалася, чаму брат адмовіўся ад выгаднага месца, дык залямантавала.С. Александровіч.
3.узнач.злучн. Далучае сказы са значэннем выніку і адпавядае словам: таму, у выніку гэтага. І я ў захапленні, радасны і горды За свой край, народ, Убіраю ў сэрца дзіўныя акорды, Творчай сілы ўзлёт... Вось чаму я сёння не тужу па леце, Па сваёй вясне.Колас.На чым толькі мог [Даніла] ашчаджаўся, не траціў лішняе капейкі.. Вось чаму, калі часам дзеці ці жонка прасілі купіць селядца да бульбы ці алею да шаткаванай капусты, Даніла заўсёды знаходзіў што сказаць.Пальчэўскі.
чаму́2,
гл. што 1 (у 1, 8 і 9 знач.).
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шта́тны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да штату 2 (у 1 знач.); які вызначаецца згодна са штатам. Штатны спіс. □ Самуйлёнак быў залічаны на штатную пасаду літаратурнага работніка газеты.«Маладосць».Бацька працаваў падзённа на чыгунцы, пасля яго прынялі на штатную пасаду рамонтным рабочым пад Магілёвам.С. Александровіч.
2. Які ўваходзіць у штат, знаходзіцца ў штаце 2 (у 2 знач.). Зроду не даводзілася мне Быць экскурсаводам штатным.Калачынскі.І не ведае Пятроўна, Што зрабілася яна Хоць не штатным, ды цудоўным Агітатарам у нас.Панчанка.//узнач.наз.шта́тны, ‑ага, м. Асоба, якая ўваходзіць у штат 2 (у 2 знач.). А назаўтра ўсе ў калгасе загулі, загаманілі: Курловіч узяўся за штатных...Дуброўскі.[Старшыня:] — Ноч во становіцца вялікая, дык калі качагара падменіш, калі манцёра. Будзеш там штатным. — Я ж працую, — Алег глянуў на свайго брыгадзіра.Ермаловіч.
•••
Штатны раскладгл. расклад.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шумлі́вы1, ‑ая, ‑ае.
1. Які ўтварае шум (у 1 знач.). Горы падпіраюць небасхілы, І шумлівых вадаспадаў мчыцца рой.Хведаровіч.Тоненькія, далікатныя, у модных шумлівых плашчыках — абедзвюм год па семнаццаць.Ракітны.Андрэй крыху памаўчаў, задумліва пазіраючы на шумлівую збажыну.Краўчанка.
2. Які любіць шумець, многа, гучна гаварыць, крычаць; шумны 1 (у 2 знач.). І стол тым часам накрываюць, Гасцей шумлівых запрашаюць.Колас.Шчырыя, шумлівыя, шчасліва дзеці смехам гэткім заліліся, што пачуўся на далёкіх нівах ветлы шолах маладога лісця.Вялюгін.Ганна была дзяўчына шумлівая і сварлівая.Шамякін.
3. Які суправаджаецца шумам, ажыўленнем, мітуснёй. Шумлівая гульня. □ Зазвіняць галасістым гармонікам, прагрукочуць бубнамі ды стукам капытоў шумлівыя вясковыя вяселлі.Ваданосаў.// Напоўнены шумам, мітуснёй. Шумлівая вуліца. □ Чэрвеньскі рынак быў шумлівым, бойкім месцам.Грамовіч.[Зыбін:] — Усё-ткі падабаецца ён мне, Мінск. Жвавы, шумлівы, заклапочаны.Мележ.
шумлі́вы2, ‑ая, ‑ае.
Які дае пену; пеністы. Шумлівы напітак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
blink
[blɪŋk]1.
v.i.
1) мо́ргаць, мірга́ць
We blink every few seconds — Мы мірга́ем ко́жныя не́калькі сэку́ндаў
2) плю́шчыць во́чы, жму́рыцца
to blink at the sudden light — зажмуры́цца ад нечака́нага сьвятла́