Гіе́на ’гіена’ (БРС). Рус. гие́на, укр. гіє́на. Запазычана ў рус. мове ў XVIII ст. з лац. hyaena або ням. Hyäne (раней у XI ст. было і непасрэднае запазычанне з грэч. мовы — уена). Бел. і ўкр. у новыя часы, відаць, з рус. Параўн. Шанскі, 1, Г, 71–72. Гл. яшчэ Фасмер, 1, 405.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Дзед ’дзед’. Рус. дед, укр. дід, польск. dziad, чэш. děd, серб.-харв. дје̏д, балг. дя́до, ст.-слав. дѣдъ. Прасл. *dědъ — форма з рэдуплікацыяй (якая назіраецца і ў словах *baba, *tata), але з пэўнымі асаблівасцямі (экспрэсіўнасць утварэння). Фасмер, 1, 494; Трубачоў, Эт. сл., 4, 227–228. Параўн. ст.-грэч. τήθη ’бабуля’ (< і.-е. *dhēdhā).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ма́льва1 ’мальва кучаравая, Malva crispa L.’, ’мальва лясная, Malva silvestris L.’ (гродз., Кіс., Яруш.). Новае кніжнае запазычанне з польск. malwa ’тс’ ці з рус. мальва, якія з ням. Malve або непасрэдна з лац. malva < ст.-грэч. μαλάχη ’тс’.

Ма́льва2 ’шток-ружа, Alcea rosea L.’ (брэсц., Кіс.; Сцяшк.). З польск. malwa ’тс’.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мугава ’кадола — вяроўка (каля 250 м), якая прыводзіць невад у рух’ (лепел., Браім). Польск. muga ’тс’, славен. múga паласа, смуга, лінія’. Роднаснае да смуга (гл.). Параўн. лат. smaugs ’тонкі, стройны’, літ. susmáugti ’зацягнуць, зацягваць, сцягваць’, ст.-ісл. smeygja ’прыціскаць, нацягваць’, ст.-грэч. μυχός ’самае аддаленае месца (заліва)’ (Фрэнкель, 841; Бязлай, 2, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Мусоліцца ’забруджвацца ад неахайнага карыстання, зашмальцоўвацца’, мусоліць ’часта дакранацца насліненымі або бруднымі пальцамі’ (ТСБМ). Не зусім яснае слова. Рус. муслить, мусолить, муслякать ’тс’. Магчыма, генетычна звязаны са ст.-грэч. μύδος ’вільгаць, гніллё’, μύζω, μυζάω ’смакчу’, ст.-інд. mudirás ’хмара’, с.-ірл. muad ’тс’, новав.-ням. Schmutz ’гразь, бруд’ (Фасмер, 3, 16–17).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Зо́на. Рус., укр. зо́на, польск. zona. З франц. zone (< лац. zona < грэч. ζώνη ’пас’) ці з лац. праз рус. (ці польск.). У рус. з XVII ст., у бел., верагодна, у XX ст. Шанскі, 2, З, 107; Фасмер, 2, 104; Блок–Вартбург, 651. Ням. пасрэдніцтва менш верагодна: іншае вымаўленне пачатковага зычнага (Біржакава, Очерки, 362).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Ка́ктус ’расліна сям. Cactaceace’ (БРС, ТСБМ). У ТСБМ недакладная дэфініцыя: ’паўднёвая расліна з бязлістым мясіста-сакавітым сцяблом, укрытым калючкамі’. Па-першае, кактусы сустракаюцца ад Канады да Патагоніі, а па-другое, ёсць расліны з нармальна развітым лісцем (род Peireskia). Запазычанне кніжнага характару з ням. Kaktus або англ. cactus, якія ўзыходзяць да грэч. κακτός.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Палі́тыка ’грамадская дзейнасць, барацьба, у якой адлюстроўваюцца карэнныя інтарэсы класаў і іх узаемаадносіны; дзейнасць дзяржавы ў галіне ўнутранага жыцця і міжнародных адносін’ (ТСБМ). З рус. поли́тика (Крукоўскі, Уплыў, 78), або хутчэй праз польск. polityka, якое з’яўляецца і крыніцай рус. слова, з лац. (ars) politika, грэч. πολιτική ад πόλις ’горад’ (гл. Фасмер, 3, 310).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пара́бала ’лінія перасячэння круглага конуса плоскасцю, паралельнай якой-небудзь датычнай плоскасці гэтага корпуса’ (ТСБМ). Ст.-бел. парабола ’прытча, алегорыя’, 1517 г. < ст.-польск. parabola < сяр.-лац. parabola ад грэч. παραβολή (Булыка, Лекс. запазыч., 163). Сучаснае бел. слова з рус. пара́бола (Крукоўскі, Уплыў, 90), якое ўзыходзіць да той жа лац. крыніцы (Фасмер, 3, 203).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

Пара́фія ’акруга, тэрыторыя, якая адносіцца да аднаго касцёла і падпарадкоўваецца аднаму ксяндзу; прыход’ (ТСБМ), пара́хвия ’тс’ (Нас.). Таксама як рус. пара́фия, народн. пара́фея, пара́хвия, укр. пара́хвія з польск. parafia ’тс’ (Фасмер, 3, 205). Польск. з лац. parochia ад грэч. παροιχία (Міклашыч, 232; Брукнер, 395; Фасмер, Этюды, 143 і наст., Фасмер, 3, 205).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)