ШУКА́НАЎ Адам Сямёнавіч (н. 20.6.1929, в. Чамярное Лельчыцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел.вучоны ў галіне мікалогіі. Канд.біял.н. (1967), праф. (1990). Засл. работнік вышэйшай школы Беларусі (1982). Скончыў БДУ (1962), дзе і працаваў (у 1971—96 заг. кафедры, у 1980—96 дэкан). Навук. працы па праблемах фітапаталогіі с.-г. раслін.
Тв.:
Некаторыя асаблівасці прарастання канідый грыба Peronospora schleidenii unger // Весці АНБССР. Сер. біял.навук. 1974. № 4;
Да пытання аб дынаміцы развіцця ілжывай мучністай расы буракоў // Там жа. № 5;
Изменение содержания пигментов и фотохимической активности хлоропластов в растениях флоксов, пораженных мучнистой росой (разам з М.А.Лемязой. Г.П.Гулевіч) // Микология и фитопатология. 1980. Т. 14, № 2.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШУ́МІК Сяргей Васілевіч (5.7.1928, г. Харкаў; Украіна — 1.3.1994),
бел.вучоны ў галіне эксплуатацыі аўтамаб. транспарту. Д-ртэхн.н. (1981), праф. (1982). Скончыў Усесаюзны завочны політэхн.ін-т (Масква, 1954). З 1970 нач. кафедры Усурыйскага вышэйшага ваен.аўтамаб. вучылішча. З 1975 у БПА (у 1975—90 заг. кафедры). Навук. працы па праблемах эксплуатацыі і метадах дыягностыкі тэхн. стану аўтамабіляў. Аўтар навуч. дапаможнікаў для ВНУ.
Тв.:
Диагностирование и устранение неисправностей легковых автомобилей. Мн., 1987 (разам з Я.Л.Савічам, М.В.Вепрэнцавым);
Техническая эксплуатация автотранспортных средств: Курсовое и дипломное проектирование. Мн., 1988 (разам з М.М.Болбасам, Я.І.Петуховым);
Техническая эксплуатация автомобилей. Мн., 1996 (разам з Я.Л.Савічам).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБА́ТАЎ Аляксандр Рыгоравіч (1854—24.4.1915),
расійскі вучоны-эканаміст. Скончыў Маскоўскі ун-т. У 1892—1904 прэзідэнт Маскоўскага т-ва сельскай гаспадаркі. У сваіх працах разарэнне сял. гаспадарак Расіі тлумачыў іх агратэхн. адсталасцю; абшчыннае землеўладанне разглядаў як гал. апору рас.дзярж. ладу і самабытны інстытут, прыстасаваны да ўмоў і розных відаў нар. жыцця, як сродак выратавання краіны ад рэвалюцыі і сацыялізму («Упарадкаванне абшчыннага сялянскага землеўладання», 1902). Адзін з арганізатараў 1-га каап. з’езда Расіі, стварэння Маскоўскага нар. банка. Як праціўнік залатога монаметалізму выступаў супраць грашовай рэформы 1895—97, адстойваў папярова-грашовую сістэму з уласцівай ёй інфляцыяй («Пераўтварэнне дзяржаўнай грашовай гаспадаркі», 1906). Аўтар прац «Абноўленая Расія» (1908), «Дзяржаўна-народная гаспадарка Расіі ў найбліжэйшай будучыні» (1910) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ШЧАРБІ́НА Ада Эмануілаўна (н. 31.8.1932, г. Магілёў),
бел.вучоны ў галіне хіміі і тэрмадынамікі раствораў неэлектралітаў. Д-рхім.н. (1987), праф. (1988). Скончыла Маскоўскі ін-т нафты і газу імя І.М.Губкіна (1956). З 1966 у Бел.тэхнал. ун-це. Навук. працы па тэрмадынаміцы і фізікахіміі працэсаў раздзялення складаных вуглевадародных сумесей. Распрацавала перспектыўны навук. кірунак — тэрмадынамічныя прынцыпы выбару і выкарыстання змешаных растваральнікаў, укараніла на нафтаперапр. з-дах тэхналогію раздзялення і ачышчэння каталізатараў рыформінгу і масляных дыстылятараў.
Тв.:
Хроматографическое изучение межмолекулярных взаимодействий в системах углеводороды — растворители (разам з Р.М.Далінскай) // Прикладная хроматография. Нижний Новгород, 1990;
Органическая химия: Реакционная способность основных классов органич. соединений. Мн., 2000 (у сааўт.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЮРГЕЛЕ́ВІЧ Пётр Якаўлевіч (14.1.1894, в. Трабы Іўеўскага р-на Гродзенскай вобл. — 17.4.1973),
бел. мовазнавец. Скончыў БДУ (1925). З 1926 працаваў у клімавіцкай раённай газеце, у Белдзяржвыдавецтве ў Мінску, у 1930—35 вучоны сакратар Ін-та мовазнаўства АН Беларусі. У 1936 рэпрэсіраваны, да 1940 у папраўча-прац. лагеры. З 1940 у Гомельскім, у 1944—68 у Магілёўскім (у 1944—62 заг. кафедры) пед. ін-тах. Даследаваў сучасную бел.літ. мову, гісторыю бел. мовы і гаворак.
Тв.:
Нарыс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі: Фанетыка. арфаэпія, графіка і правапіс, лексіка і фразеалогія. 2 выд.Мн., 1961;
Курс сучаснай беларускай мовы з гістарычнымі каментарыямі. Мн., 1974.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЦАЎ Алег Анатолевіч (н. 23.7.1933, г. Балашоў Саратаўскай вобл., Расія),
бел.вучоны ў галіне радыётэхнікі. Д-ртэхн.н. (1977), праф. (1979). Засл. дз. нав. і тэхн. Беларусі (1981). Скончыў Мінскае вышэйшае інж. вучылішча ППА (1956). З 1952 ва Узбр. сілах СССР. З 1986 у Бел. ун-це інфарматыкі і радыёэлектронікі. Навук. працы па распрацоўцы і даследаванні шырокапалосных і звышшырокапалосных антэн бягучай хвалі, прынцыпах пабудовы і новых канструкцыях усяхвалевых прыёмных тэлевізійных рамачна-вібратарных антэн.
Тв.:
Спиральные антенны. М., 1974 (разам з А.У.Руновым, А.М.Казарыным);
Антенные системы радиоэлектронных средств. М., 1978 (у сааўт.);
Электродинамика и техника СВЧ. М., 1985 (разам з Ю.П.Варапаевым).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Ю́РЫН Уладзімір Міхайлавіч (н. 7.2.1938, Мінск),
бел.вучоны ў галіне фізіялогіі раслін. Д-рбіял.н. (1981), праф. (1988). Скончыў Бел. лесатэхн. ін-т (1959). З 1966 у Ін-це эксперым. батанікі Нац.АН Беларусі (з 1986 заг. лабараторыі). З 1991 у БДУ (заг. кафедры). Навук. працы па пытаннях электрафізіялогіі і ксенабіялогіі расл. клеткі, выкарыстанні метадаў фізіка-хім. біялогіі ў даследаваннях на клетачным і мембранным узроўні механізмаў паступлення мінер. рэчываў, хім. рэгуляцыі, фізіялогіі імабілізаваных расл. прэпаратаў.
Тв.:
Регуляция функций мембран растительных клеток. Мн., 1979 (разам з В.М.Іванчанкам, С.Г.Галакціёнавым);
Регуляция ионного транспорта через мембраны растительных клеток. Мн., 1991 (разам з А.І.Саколікам, А.П.Кудрашовым);
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Я́КАЎЛЕЎ Леанід Андрэевіч (н. 14.10.1935, в. Гаўрыкі Віцебскага р-на),
бел.вучоны ў галіне жывёлагадоўлі. Д-рс.-г.н. (1993). Скончыў Віцебскую акадэмію вет. медыцыны (1959). З 1963 у Бел.НДІ жывёлагадоўлі. Навук. працы па прыватнай заатэхніі, тэхналогіі вытв-сці прадуктаў жывёлагадоўлі, умоў утрымання с.-г. жывёл.
Тв.:
Совхоз-комбинат «Мир» — самая дешевая говядина. Мн., 1983 (разам з А.М.Дудукам, І.Г.Малкавым);
Роль гигиенических и технологических факторов на промышленных комплексах и фермах (разам з С.І.Пляшчанкам) // Сб. науч. тр. ВАСХНИЛ. М., 1987;
Проблемы производства молока и говядины в Республике Беларусь (разам з А.Ф.Трафімавым, А.В.Квяткоўскай) // Межвед. сб. науч. тр. БелНИИЖ. Мн., 1992. Вып. 23.
амерыканскі вучоны ў галіне біяфізікі. Чл.Амер.Нац.АН. Д-р філасофіі (1945), засл.праф. (1974). Скончыла каледж Хантэр (1941) і з 1946 працавала ў ім. З 1950 у шпіталі ветэранаў г. Бронкс (з 1972 кіраўнік лабараторыі). Адначасова ў 1968—74 праф.-даследчык у мед. школе. У 1979—86 праф.мед. каледжа ва ун-це Йешыва. Навук. працы па выкарыстанні ізатопаў для ўстанаўлення колькасці гармонаў і метабалітаў у плазме крыві і тканках арганізма. Распрацавала радыеімуналагічны метад вымярэння інсуліну ў крыві (1959), а таксама паратырэоіднага гармону, гастрыну, кортыкатрапіну ў крыві і эндакрынных залозах. Нобелеўская прэмія 1977 (з Р.Гіймэнам і Э.В.Шалі). В.Ф.Ермакоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЯП (Yap),
група вулканічных астравоў у зах. частцы Ціхага ак., уваходзіць у групу Каралінскіх астравоў. Пл. 100 км². Выш. да 178 м. Клімат субэкватарыяльны акіянічны. Ападкаў да 3000 мм за год. Трапічныя вечназялёныя лясы, ва ўнутр. раёнах — саванна. Рыбалоўства, земляробства (таро, батат, цукр. трыснёг). Уздоўж усх. падножжа астраўной дугі праходзіць аднайм. глыбакаводны жолаб (даўж. 460 км, сярэдняя шыр. 72 км, найб.глыб. 8850 м), які працягваецца таксама ўздоўж астраўной дугі Нгулу. Разам яны ўтвараюць паўд.-ўсх. мяжу Філіпінскага м. Карэннае насельніцтва а-воў Я. (мікранезійцы) мелі грошы ў выглядзе каменных дыскаў дыяметрам да 2 м з адтулінай пасярэдзіне (вагой нярэдка да некалькіх тон), якія адным з першых апісаў рус.вучоны М.М.Міклуха-Маклай.