1. Які не ведае стомы; вынослівы. Нястомная і няўрымслівая Каця запісалася ва ўсе гурткі і ўсюды паспявала.Шамякін.Леанід Васільевіч, трапны стралец і нястомны хадок, ідзе далей па падсохламу балоту, уважліва разглядаючы сляды.В. Вольскі.// Настойлівы, упарты. Паэт быў шчырым у сваіх ацэнках і нястомным у пошуках новага, што магло б узбагаціць паэзію.Майхровіч.
2. Неаслабны, пастаянны. Я прыпамінаю Палессе з яго нястомным гоманам птушак.Галавач.Павел, калі яго пасля брыгадзірства паслалі кіраваць работай клуба, выдатна спраўляўся і з гэтым абавязкам. Патрэбны былі нястомная выдумка, кемлівасць і душа.Брыль.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
тхары́ны, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да тхара, належыць тхару. Тхарыная нара. □ А Кастусёк даўно гатовы — У іх [з дзядзькам] раней была намова Схадзіць у луг на азярыны І патрывожыць род тхарыны.Колас.
2. Які нагадвае тхара. [Клопікаў] стаяў дзе-небудзь ля дошкі з аб’явамі і, выцягнуўшы тхарыны тварык, не чытаў, а ўчытваўся ў чарговы загад.Лынькоў.//перан. Востры, злосны, калючы (пра вочы). Але вось чалавек скончыў пісаць, паклаў на стол ручку-самапіску, паглядзеў на хату маленькімі тхарынымі вочкамі.Сачанка.Бляск у тхарыных вачах [Глушака], як быў, астаўся пранізлівы, упарты, нязломны.Мележ.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Schädelm -s, - чэ́рап;
sich (D) den ~ éinrennen* (з-за ўпа́ртасці) звярну́ць сабе́ галаву́ [ка́рак];
er hat éinen hárten ~ ён упа́рты [цвердало́бы]
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
kozioł
м.
1. казёл;
2.спарт. конь;
3. козлы (сядзенне ў павозцы);
kozioł ofiarny — ахвярны казёл;
uparty jak kozioł — упарты як асёл
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
◎ Паўпры́ца, попрыца, парпліца, поўпрыца, поўпрыца, драг.пупрыця ’металічная пята з воссю, жалезным шворанем, на якім круціцца верхні камень жорнаў, і якая рэгулюе, мяльчэй ці буйней малоць’ (Дразд., Сержп. Грам., Сцяшк., Бір., Ян., ТС, Сл. ПЗБ, Мат. Гом.; КЭС, лаг.; асіп., Шатал.), ’млён’ (Янк. 3.), хоц. ’упарты чалавек’ (Мат. Маг.), ’дэталь у ветраку’ (Маш.). Балтызм. Параўн. літ.pumpure, pumpure ’паўпрыца’ (Зданцэвіч, LP, 8, 1960, 347). Лаўчутэ (Балтизмы, 49) удакладняе: крыніцай запазычання з’явіліся дэмінутыўныя формы pumpurikėy pumpurytė ’тс’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Су́пар ’супраціўнік, сапернік’, ’упарты чалавек’ (Нас., Байк. і Некр.), ’той, хто пярэчыць’, ’супраціўнік’ (Ласт., Адм.), су́пырь ’супроць’ (Бяльк.), сюды ж супарава́ць ’супраціўляцца, не слухацца; супернічаць’ (Нас., Стан.). Канкрэтны назоўнік, суадносны з абстрактным супо́р, гл. Укр.су́пор ’супраціўленне, неахвота’, рус.паўн.супо́р ’спрэчка, супраціўнасць, бойка’, ст.-рус.супоръ ’спрэчка’, серб.-харв.дыял.supor ’перашкода, супраціўнасць’. Прасл.*sǫporъ/‑ь < *sъ‑perti, прэфіксальнага дзеяслова ад перці (гл.) (Борысь, Prefiks., 97–98), параўн. ст.-слав.сѫпьрь, чэш.soupeř, славац.súper ’сапернік’.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
сваво́льнік, ‑а, м.
1. Той, хто сваволіць; гарэза, дуронік. Варта.. [Даты] было выскачыць са школы, як за ёй са свістам гналася чарада свавольнікаў.Ракітны.— Ой, даскачашся, свавольнік, — Алена Антонаўка ківае.. пальцам.Жычка.
2. Свавольны чалавек; упарты, неслух. — Што ты робіш з мамаю, свавольнік! — ужо з ласкавай грозьбай гаварыла яна, і ў голасе чутны былі слёзы.. — Цябе ж траха машына не пераехала.Скрыган.
3. Несур’ёзны, легкадумны чалавек. [Гарошка:] — Не хапала, бачыце, яму [Рыгору Маркавічу], свавольніку, дзяўчат у сваім сяле, закахаўся ў беразаўчанку.Краўчанка./уперан.ужыв.Эх, свавольнік палявы [вецер], Здзёр панаму з галавы!Калачынскі.Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
нараві́сты, ‑ая, ‑ае.
Упарты, з норавам (звычайна пра коней). — У майго бацькі быў конь наравісты, дык як стане, як укопаны. Хоць кол на галаве чашы — ні з месца.. — гаварыў меднабароды Язэп Рудзько.Дуброўскі.[Ячны:] — Кабыла ў .. [Цупрона] была наравістая. Упудзілася раз і панясла з гары.Брыль.//Разм. Натурысты, капрызны (пра ўпартага чалавека). Але ж і наравісты хлопец! Далі ім тут, відаць, волю. Во ён табе, упёрся, як баран.Савіцкі.// Які выражае ўпартасць, наравістасць. Наравісты характар./уперан.ужыв.Як выцягнутае срэбнае вужышча з дзесяткамі, сотнямі, тысячамі прыгожа акругленых кален павіваецца, бы пасмейваецца на сонцы, стары наравісты Нёман у высокіх берагах.Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Заўзяты ’ўпарты, напорысты, напружаны’. Рус.завзя́тый, укр.завзя́тий, польск.zawzięty ’тс’, славац.zavzalý ’тс’; параўн. славен.zavzę́ten ’дзіўны, цудоўны; цяжкі на пад’ём’. Паводле формы, дзеепрыметнік на ад *za + vъz‑ę‑ti (гл. узяць), утвораны хутчэй за ўсё па польск. глебе, дзе вядомае і цяпер zawziąć ’узяць’ у ст.-польск. мела шырокае ўжыванне з далейшым развіццём значэння ’узяты’ > ’захоплены’ (у прамым і пераносным сэнсе) > ’упарты’. З польск. у бел.укр. > рус., а таксама славац.Фасмер, 2, 72; Брукнер, 640. Славен. мае іншае значэнне і ўтварэнне і можа лічыцца асобным словам.