мішэ́нь, -і, мн. -і, -ей і -яў, ж.

1. Прадмет, які служыць цэллю пры вучэбнай або трэніровачнай стральбе.

2. перан. Той, хто (або тое, што) з’яўляецца прадметам для кпінаў.

Ужо так павялося, што ён служыць мішэнню для жартаў.

|| прым. мішэ́нны, -ая, -ае (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

скруці́ць, скручу́, скру́ціш, скру́ціць; скру́чаны; зак.

1. гл. круціць.

2. што. Навіць на што-н.

С. дрот.

С. вуду.

3. перан., каго (што). Перамагчы, скарыць, узяць верх над кім-н.

С. ворага.

4. (1 і 2 ас. звычайна не ўжыв.), перан., каго (што). Адолець, авалодаць (пра хваробу).

Дзядулю скруціў раматус.

На тым тыдні так скруціла (безас.), што не магла павярнуцца.

5. перан., што. Не вярнуць доўг, не аддаць належнае; не выканаць абяцанага.

С. пазычаныя грошы.

Узяла кош і скруціла, не вярнула.

С. вяселле.

6. што. Зняць што-н., круцячы.

С. гайку.

7. што. Доўга або неасцярожна круцячы, прывесці ў непрыгоднасць.

Так можна кран с.

8. перан., што. Сапсаваць (жыццё, лёс і пад.) каму-н.

Ты мне жыццё скруціў.

|| незак. скру́чваць, -аю, -аеш, -ае.

|| наз. скру́чванне, -я, н. (да 1 і 2 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

рэзюмава́ць, ‑мую, ‑муеш, ‑муе; зак. і незак., што.

Зрабіць (рабіць) рэзюме чаго‑н. — Гм! так, так! Помню, — рэзюмаваў успаміны пра былое Цімох. Колас.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

расста́віць, -та́ўлю, -та́віш, -та́віць; -та́ўлены; зак.

1. каго-што. Размясціць, паставіць якім-н. чынам, парадкам.

Р. кнігі на паліцах.

2. што. Паставіць так, каб павялічылася адлегласць паміж чым-н.

Р. ногі.

3. што. Рассунуўшы, устанавіць для карыстання што-н. рассоўнае, раскладное.

Р. раскладушку.

|| незак. расстаўля́ць, -я́ю, -я́еш, -я́е.

|| наз. расстано́ўка, -і, ДМо́ўцы, ж. (да 1 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удзяўбці́, удзяўбу́, удзяўбе́ш, удзяўбе́; удзяўбём, удзеўбяце́, удзяўбу́ць; удзёўб, удзяўбла́, -ло́; удзяўбі́; удзяўба́ны; зак.

1. Часта ўдараючы, разрыхліць, зрабіць паглыбленне ў чым-н.

Зямля так умерзла, што не ў. яе.

2. каго-што. Тое, што і удзеўбануць.

3. перан., што ў каго (што) або каму (разм.). Неаднаразова паўтараючы, заставіць цвёрда засвоіць, зразумець што-н.; убіць.

У. сабе ў галаву.

|| незак. удзёўбваць, -аю, -аеш, -ае (у 3 знач.).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

кане́чне.

1. пабочн. сл. Само сабой зразумела, без сумнення.

Я, к., нічога не ведала.

2. прысл. Абавязкова, што б ні здарылася.

К. я не паеду ў вёску.

3. часц. Так, вядома. — Ці маеце ахвоту падарожнічаць? — К!

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

іна́кш.

1. прысл., злуч. супраціўны. Тое, што і іначай.

2. злуч. далучальны. Далучае члены сказа, якія растлумачваюць змест папярэдніх слоў ці сказаў.

Інакш кажучы — іншымі словамі.

Так ці інакш — ва ўсякім выпадку, тым ці іншым спосабам.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

удму́рты, -аў, адз. -у́рт, -а, м.

Народ угра-фінскай моўнай групы, які складае асноўнае насельніцтва Удмурцкай Рэспублікі, што ўваходзіць у склад Расійскай Федэрацыі.

|| ж. удму́ртка, -і, ДМ -тцы, мн. -і, -так.

|| прым. удму́рцкі, -ая, -ае.

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

яно́¹, нескл., н. (разм.).

1. Ужыв. ў знач. займенніка «гэта».

Яно і відаць.

Так яно і выйшла.

2. Ужыв. ў знач. ўзмацняльнай часціцы.

Яно добра пасядзець у цяньку.

Вось яно што! (вось, значыць, у чым справа!).

Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)

Вы́я ’шыя’ (Інстр. I). Гэтага слова няма ў іншых лексічных крыніцах, таму можна лічыць, што яно ўнесена ў «Інструкцыю» ў якасці пробнага. Аднак мэтазгодным будзе ўсё ж такі прывесці яго этымалогію. Гэта слова вядома ў ст.-рус. і ст.-слав. мовах (выꙗ) і ў палаб. (våijo). Паводле Фасмера, 1, 373, цёмнае слова, ён не прымае параўнанне з авест. uyamnas ’deficiens’ (так Лёвэнталь, ZfslPh, 8, 129) і сувязь з вить, viti (так Гараеў, 60). Але, як думае Шанскі (1, В, 239–240), у рус. мове вы́я запазычана са ст.-слав. (так ужо лічыў Сразнеўскі). Шанскі (там жа) лічыць, што *vyja ўтворана ад дзеяслова *vyti ’быць’. Магчыма, што гэта і так; прынамсі, гэта этымалогія здаецца лепшай, чым тып, што былі вылучаны раней.

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)