МІЦКЕ́ВІЧ (Барыс Паўлавіч) (20.8.1925, в. Зялёныя Лукі Гомельскага р-на — 21.7.1983),
бел. літаратуразнавец. Канд.філал.н. (1960). Скончыў БДУ (1954). У 1956—79 працаваў у БДУ. Даследаваў развіццё рэалізму ў бельг. і франц. л-рах, праблематыку сучаснага замежнага рамана. Адзін з аўтараў навуч. дапаможнікаў па замежнай л-ры, аўтар прадмоў да выдадзеных твораў У.Шэкспіра, І.В.Гётэ, Лопэ дэ Вэгі, Б.Шоу і інш.
Тв.:
Шарль де Костер и становление реализма в бельгийской литературе. Мн., 1960;
Зарубежные литературы. Мн., 1963 (разам з Н.І.Лапідусам, Д.Я.Фактаровічам);
Зарубежная литература. 2 изд. Мн., 1973 (у сааўт.);
Зарубежная литература (1917—1975). Мн., 1976 (разам з В.М.Цімафеевай).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАГРАНО́ЎСКІ (Мікалай Міхайлавіч) (н. 21.2.1952, в. Бечы Жыткавіцкага р-на Гомельскай вобл.),
бел. мастацтвазнавец, мастак. Вучыўся ў Ленінградскім ін-це жывапісу, скульптуры і архітэктуры імя І.Рэпіна (1986—89). Скончыў Бел.АМ (1993). З 1986 у Нац.маст. музеі Беларусі (з 1990 гал. хавальнік). У 1989—91 выкладаў у Мінскім маст. вучылішчы, у 1994—99 — у Бел.АМ. Даследуе праблемы сучаснагабел. мастацтва. Аўтар творчых партрэтаў да каталогаў бел. мастакоў (У.Слабодчыкава, Ю.Герасіменкі, П.Дурчыка, А.Кузняцова і інш), сцэнарыяў дакумент. фільмаў «Rondo» (1998), «Пірасмані з Баранавічаў», «Intervert» (абодва 2000). Адзін з аўтараў альбома «Сяргей Ткачэнка. Жывапіс» (2000). Працуе таксама ў жывапісе і скульптуры.
бел. артыстка балета, педагог. Засл. арт. Беларусі (1967). Скончыла Маскоўскае харэагр. вучылішча (1952). У 1952—72 салістка Дзярж.т-ра оперы і балета Беларусі, адначасова ў 1968—71, 1973—75 і з 1980 выкладае ў Бел. харэагр. каледжы. Выканала гал. партыі ў бел. балетах: Джулія, Няўзіра («Альпійская балада», «Выбранніца» Я.Глебава), Рузя («Падстаўная нявеста» Г.Вагнера); у спектаклях класічнага і сучаснага рэпертуару: Аўрора, Маша («Спячая прыгажуня», «Шчаўкунок» П.Чайкоўскага), Ліза («Марная засцярога» П.Гертэля), Гамзаці, Вулічная танцоўшчыца («Баядэрка», «Дон Кіхот» Л.Мінкуса), Гюльнара («Карсар» А.Адана), Вакханка («Вальпургіева ноч» Ш.Гуно), Крыўляка («Золушка» С.Пракоф’ева), Анель («Блакітны Дунай» І.Штрауса), Эгіна («Спартак» А.Хачатурана).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
СА́ЙМАК ((Simak) Кліфард Дональд) (3.8.1904, г. Мелвіл, ЗША — 25.4.1988),
амерыканскі пісьменнік-фантаст. Вучыўся ў Вісконсінскім ун-це. Працаваў настаўнікам, рэпарцёрам, рэдактарам газеты. Дэбютаваў у 1931. У навук.-фантаст. раманах «Касмічныя інжынеры» (1950), «Горад» (1952, Міжнар. прэмія па фантастыцы 1953), «Спярша ён памёр» (1952), «Кольца вакол Сонца» (1953), «Перасадачная станцыя» (1964), «Вы стварылі нас» (1969) і інш. праблемы распаду сучаснага тэхнакратызаванага грамадства, адчужэння бацькоў і дзяцей, небяспекі ядз. катастрофы, суіснавання розных форм розуму, неабходнасці мірных адносін паміж прадстаўнікамі розных цывілізацый, узаемадачыненняў навукі і маралі. Для яго твораў характэрны дынамізм дзеяння, глыбокі лірызм і мяккі гумар.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
САРО́Т ((Sarraute) Наталі) (18.7.1900, г. Іванава, Расія — 19.10.1999),
французская пісьменніца; прадстаўніца «новага рамана». З 1908 жыла ў Францыі. Скончыла Парыжскі ун-т. Працавала адвакатам. Дэбютавала зб. мініяцюр «Трапізмы» (1938). У творах паказвала свет праз яго адлюстраванне ў падсвядомасці, у найтанчэйшых парываннях душы. У раманах «Партрэт невядомага» (1948), «Мартэро» (1953), «Планетарый» (1959), «Залатыя плады» (1963), «Паміж жыццём і смерцю» (1968), «Вы чуеце іх?» (1972), «Гавораць дурні» (1976), «Ты сябе не любіш» (1989) бессэнсоўнасць штодзённага жыцця, драматызм адзіноты, раз’яднанасць людзей і інш. калізіі сучаснага чалавека. Аўтар кн. аднаактовых п’ес «Тэатр» (1978), мемуараў «Дзяцінства» (1983), эсэ.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Тусня́ разм. ‘зборышча людзей па інтарэсах з мэтай абмену думкамі; хаўрус, зносіны, шырокая кампанія’ (Свабода, 2003, 12 лістап.), ‘таўкатня, суталака’: Мы неаддзеленыя ад жыцця, ад вялікай тусьні (Наша Ніва, 2011, 27 лют.); сюды ж тусо́ўка слэнг. ‘сустрэча моладзі з мэтаю баўлення часу’ (Рамза, Бел. гутарк.), ‘група людзей, звязаных агульнымі інтарэсамі, кампанія’ (2004 г.), ‘любыя нефармальныя адносіны’ (1988 г.) (Улас.), тусава́цца ‘збірацца (аб кампаніі)’ (КТС). Калька пранікненняў з рускай мовы (тусо́вка ‘тс’, тусова́ться ‘тс’), якія ўзыходзяць да турэмна-блатнога жаргону: тусова́ть ‘біць, збіваць’, тусова́ться ‘збірацца’, ‘хутка адыходзіць, змывацца’, тусо́вка ‘бойка’, ‘скандал’ і ‘кампанія’, гл. Грачоў-Макіенка, Истор.-этим. сл., 163–166. Першапачаткова ад тасова́ть, тасо́вка (Арол, 4, 121), да семантыкі сучаснага слова параўн. смал.тусова́ть ‘мітусліва, трывожна рухацца’, тусова́ться ‘многа рухацца’ (СРНГ), параўн. тасава́ць, тасува́цца, гл.
абмен рэчывам і энергіяй паміж рознымі кампанентамі біясферы. Абумоўлены жыццядзейнасцю арганізмаў і мае цыклічны характар. Тэрмін увёў у 1910-я г.рус. вучоны У.І.Вярнадскі, які распрацаваў тэарэт. асновы біягеахім. цыклічнасці. Біягеахімічны кругаварот рэчываў у прыродзе ўзаемазвязаны, складае дынамічную аснову існавання жыцця, а ў некаторых выпадках (кругаварот вугляроду, кіслароду, вадароду, фосфару, крэмнію і інш.біягенаў) з’яўляецца ключавым для разумення эвалюцыі і сучаснага стану біясферы. Рухаючыя сілы біягеахімічнага кругавароту рэчываў — энергія Сонца і дзейнасць жывога рэчыва (сукупнасці ўсіх жывых арганізмаў), што прыводзіць да перамяшчэння вял. масаў хім. элементаў, канцэнтравання і пераразмеркавання энергіі, акумуляванай у працэсе фотасінтэзу. Гасп. дзейнасць чалавека выклікае флуктуацыі біягеахімічнага кругавароту рэчываў праз парушэнне стану біягеацэнозаў і працэсаў біял. самарэгуляцыі прыродных сістэм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
А́КСЕР ((Axer) Эрвін) (н. 1.1.1917, Вена),
польскі рэжысёр. Скончыў Ін-ттэатр. мастацтва ў Варшаве (1939). Праф. Вышэйшай тэатр. школы ў Варшаве (1949). Працаваў у т-рах Львова і Лодзі. У 1949—81 дырэктар, маст. кіраўнік і рэжысёр Сучаснагат-ра (у 1955—57 адначасова ўзначальваў Нац.т-р) у Варшаве. Найб. ўвагу аддаваў пастаноўкам твораў нац. драматургіі: «Картачны домік» Э.Зегадловіча, «Трывожнае дзяжурства» Е.Лютоўскага, «Танга» С.Мрожака, «Кардыян» Ю.Славацкага. З інш. пастановак: «Дванаццатая ноч» У.Шэкспіра, «Тры сястры» А.Чэхава, «Мухі» Ж.П.Сартра, «Кар’ера Артура Уі» Б.Брэхта. Ставіў п’есы ў Дзюсельдорфе, Вене, Цюрыху, Мюнхене, Амстэрдаме, Нью-Йорку. Аўтар зб-каў «Лісты са сцэны» (т. 1—2, 1955—57), «Практыкаванні па памяці» (1984—92) і інш.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АДКА́ЗНАСЦЬ,
катэгорыя, якая выражае свядомыя адносіны сац. груп або асобы да патрабаванняў грамадства, яго нормаў і каштоўнасцяў. У адпаведнасці са сферамі праяўлення адрозніваюць паліт. маральную, юрыдычную і інш. адказнасць; у залежнасці ад яе носьбіта — індывідуальную (асабістую) і калектыўную. У індывіда адказнасць фарміруецца як вынік яго здольнасці вызначаць свой спосаб існавання і паводзін. Перадумовай асабістай адказнасці ў філасофіі лічыцца адзінства чалавечай жыццядзейнасці і неабходнасці апасродкавання ўздзеяння свядомасцю і выбарам самога індывіда. Таму чалавек здольны самавызначацца ў адносінах да свайго сучаснага і мінулага жыцця, быць «аўтарам» сваіх дзеянняў і ўчынкаў, г. зн. браць адказнасць за іх на сябе; ён усталёўвае ў рэальнасці пэўны парадак маральнасці, свабоды і належнага існавання, якія не залежаць ад наяўных умоў.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
АНА́НЬЕЎ (Анатоль Андрэевіч) (н. 18.7.1925, г. Джамбул, Казахстан),
рускі пісьменнік. Герой Сац. Працы (1984). Скончыў Казахскі ун-т (1957). Гал. рэдактар час. «Октябрь» (з 1973). У 1958 апубл. кніга гіст.-рэв. прозы «Верненскія апавяданні». У аповесці «Малы заслон» (1959; аб ваеннай аперацыі ў раёне Мазыр—Калінкавічы ў 1944) і рамане «Танкі ідуць ромбам» (1963; пра бітву на Курскай дузе, удзельнікам якой быў Ананьеў) раскрыта сіла духу сав. воінаў у Вял.Айч. вайну. Філас., маральныя і сац. пытанні сучаснага грамадства ўзнімае ў раманах «Мяжа» (1970), «Вёрсты кахання» (1972), «Гады без вайны» (кн. 1—4, 1975—85), «Скрыжалі і званы» (кн. 1, 1990).