бел. Дзе кухараў шэсць, там нечага есць. У сямі нянек дзіця без носу. Дзе нянек многа, там дзіця бязнога. Дзе трое на куце сядзіць, там у гаршку трасца кіпіць. Дзе гаспадыняў многа, там ладу няма. Дзе бабаў многа, там хата немяцёна.
рус. У семи нянек/мамок дитя без глазу. Чем больше поваров, тем хуже суп. У семи пастухов овцы не стало. Где нянек много, там дитя безного. Где много лекарей, там много недугов. У семи дворов один топор, да и тот без топорища.
фр. Plus il y a de cuisiniers moins la soupe est bonne (Чем больше поваров, тем хуже суп). Chez sept nourrices l’enfant sans yeux (У семи нянек дитя без глаз).
англ. Too many cooks spoil the broth (Слишком много поваров портят бульон).
нем. Viele Köche verderben den Brei (Много поваров портят кашу). Viele Hirten, übel gehütet (Много пастухов плохо стерегут).
Шасцімоўны слоўнік прыказак, прымавак і крылатых слоў (1993, правапіс да 2008 г.)
звары́ць, звару, зварыш, зварыць; зак., што.
1. Прыгатаваць або атрымаць пры дапамозе варкі. Зварыць варэнне. Зварыць суп. Зварыць абед.// Вырабіць, выплавіць (метал). Зварыць сталь.
2. Зрабіць зварку чаго‑н.; злучыць шляхам зваркі. Зварыць рэйкі.
•••
Галава зварылагл. галава.
Кашы (піва) не зварышзкім — не дагаворышся з кім‑н.
Як варам зварыла — пра раптоўнае адчуванне млосці, знямогі.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Сампо́рык ’рэдкі малапажыўны суп’ (Скарбы). Дэрыват ад польск.sapory ’прысмакі, соўсы’ з другаснай назалізацыяй і нарашчэннем дэмінутыўнага суфікса. Да гэтай жа крыніцы ўзыходзіць і сапо́рак ’нагар у люльцы’ (трак., Сл. ПЗБ). Польскае слова з лац.sapa ’від сока’, sapor ’смак’ (Брукнер, 481). Да семантыкі сапорак параўн. сос (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
sour
[saʊr]1.
adj.
1) кі́слы
sour cream — сьмята́на f.
2) скі́слы, пракі́слы; сапсу́ты (пра суп, віно́)
3) з кі́слым або́е́лкім па́хам
4) Figur. зласьлі́вы; зло́сны; не ў настро́і
a sour face — кі́слая мі́на
2.
v.i.
1) кі́снуць, скіса́ць (пра малако́)
2) кі́снуць (псава́цца, пра віно́, суп)
3) быць не ў настро́і, рабі́цца зласьлі́вым
•
- sour weather
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
спрабава́ць, -бу́ю, -бу́еш, -бу́е; -бу́й; незак. і зак.
1.незак., каго-што. Правяраць стан або якасць каго-, чаго-н., выпрабоўваць.
С. свае сілы.
С. голас.
2.незак., што. Каштаваць што-н., есці што-н. для вызначэння смаку.
С. суп.
3.незак. і (радзей) зак., з інф. Рабіць (зрабіць) спробу выканаць якія-н. дзеянні, здзейсніць што-н.
С. заснуць.
С. узлезці на дрэва.
4.незак. і (радзей) зак., што. Зведваць (зведаць) што-н.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
Панца́к ’круглыя ячныя крупы; суп з такіх круп’ (ТСБМ, Шат., Касп., Сцяшк.), панса́к (Др.-Падб., Сержп. Грам., Сцяшк., З нар. сл.), панца́к, панса́к, пэнца́к (Сл. ПЗБ) ’тс’, па́нцыр ’жалобная каша’ (Сцяшк. Сл.). Запазычанне з польск. (Шат., 200) дыял.pęcak (агульна-польск.pęczak), якое ад pęcznieć ’набракаць, напухаць’ (гл. Брукнер, 408).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
vegetable
[ˈvedʒtəbəl]1.
n.
1) гаро́дніна f.
2) расьлі́на f.
2.
adj.
1) з гаро́дніны
vegetable soup — суп з гаро́дніны
2) расьлі́нны
the vegetable kingdom — расьлі́нны сьвет
Ангельска-беларускі слоўнік (В. Пашкевіч, 2006, класічны правапіс)
згатава́ць, ‑тую, ‑туеш, ‑туе; зак., што.
Зварыць, прыгатаваць (пра ежу). [Бабка Наста] шчыльна пазавешвала вокны, разлажыла на прыпечку агонь, каб згатаваць вячэру неспадзяваным гасцям.Колас.Кухары хацелі згатаваць суп, а атрымалася каша. Але ўсё роўна елі са смакам.Жычка.// Закіпяціць (пра ваду). — Кінь, галубок. Мы табе лугавых смолак назбіраем, чаборыку. Вось бабка Вікця нам к вечару на тым чаборыку чаю згатуе.Даніленка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
по́ліўка, ‑і, ДМ ‑ліўцы; Рмн. ‑лівак; ж.
1.Суп з якой‑н. прыправай (мучной, крупяной, бульбянай і пад.). [Гаспадыня:] — Гарась любіць на снеданне бульбяную поліўку.Лобан.
2. Рэдкая частка якой‑н. ежы; жыжка. [Хімка:] — Нальеш поліўкі з крупніку і забеліш малаком.., — толькі, дастаючы, не выкулі гаршка.Гурскі.
•••
(Прадацца) за сачавічную поліўку — здрадзіць чаму‑н. важнаму, асноўнаму, значнаму з-за карысці, дробязнай выгады.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
Кру́пнік1 ’суп з круп’ (ТСБМ, Шат., Шпіл., Нік. Очерки, Вешт., Крачк., Бяльк., Нар. словатв., КЭС, лаг., Касп., Сцяшк., ТС, Сл. паўн.-зах.). Гл. крупы.
Кру́пнік2 ’алкагольны напітак, прыгатаваны з мёду, спірту і розных прыпраў’ (КЭС, лаг.). Параўн. укр.крупник ’тс’, польск.krupnik ’тс’. Цэнтр распаўсюджання гэтай назвы — Беларусь. Семантычны пераход не зусім зразумелы.