рэферэ́нт

(лац. referens, -ntis = які паведамляе)

службовая асоба, якая з’яўляецца дакладчыкам або кансультантам па пэўных пытаннях (напр. р. міністра).

Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка (А. Булыка, 2005, правапіс да 2008 г.)

Трыбу́н ‘назвы розных службовых асоб у Старажытным Рыме’, ‘грамадскі дзеяч — выдатны прамоўца і публіцыст’ (ТСБМ), ст.-бел. трибунъслужбовая асоба ў Старажытным Рыме’ (XVII ст.). Са ст.-польск. trybun < лац. tribūnus ‘чыноўнік’ < tribus; ст.-бел. трибусъ ‘выбарчая акруга ў Старажытным Рыме’, запазычана ў XVI ст. праз ст.-польск. trybus ‘тс’, гл. Булыка, Лекс. запазыч., 36. Лац. tribūnas роднаснае умбр. trifu < іт. tribhu ‘траціна’ < *tri ‘тры’ (спачатку было тры часткі насельніцтва) і і.-е. *bhū̆/bheu̯‑ ‘быць’ (SWO, 1980, 680–681; Чарных, 2, 262; ЕСУМ, 5, 634).

Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)

ста́раста, ‑ы, ДМ ‑у, Т ‑ам, м.

1. У дарэвалюцыйнай Расіі — адміністрацыйна-службовая асоба, якая прызначалася або выбіралася для вядзення спраў якой‑н. абшчыны, арцелі і пад. Царкоўны стараста. □ Заўтра трэба будзе заказаць старасту фурманку і паехаць да воласці забраць школьныя прыналежнасці. Колас. Люба — адна дачка і адно дзіця ў свайго бацькі; і бацька яе не абы-хто, а сельскі стараста. Мурашка. // У час Вялікай Айчыннай вайны — службовая асоба, якая назначалася акупантамі ў сельскай мясцовасці. Гітлераўцы прапанавалі яму [Шаройку] стаць старастам. Шамякін. Потым паказаўся стараста з двума нямецкімі салдатамі. Пальчэўскі.

2. Асоба, якая выбіраецца або прызначаецца з асяроддзя вучняў, студэнтаў для нагляду за выкананнем дысцыпліны, правіл унутранага распарадку ў класе, гуртку і пад. Стараста гуртка. Стараста класа. □ Стараста прыродазнаўчага гуртка Яша ажно прысягаў перад сябрамі, што Чмыхун — не звычайны вожык. Даніленка.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

вы́звалены, ‑ая, ‑ае.

1. Дзеепрым. зал. пр. ад вызваліць.

2. у знач. прым. Які атрымаў свабоду, незалежнасць дзякуючы чыім‑н. намаганням. Два гады мірнай працы на вызваленай зямлі былі для.. [камуністаў] шчаслівым этапам на шляху барацьбы. Брыль. // Службовая нагрузка якога абмяжоўваецца партыйнай, камсамольскай ці прафсаюзнай работай. Вызвалены сакратар парткома.

3. у знач. наз. вы́звалены, ‑ага, м. Той, хто атрымаў вызваленне. Вызваленых засыпалі пытаннямі.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

тлума́ч, ‑а, м.

1. Гіст. Асоба, якая выкарыстоўвалася для вуснага перакладу з замежнай мовы ў час размовы. // Службовая асоба, якая выконвала абавязкі перакладчыка ў час афіцыйных перагавораў.

2. Разм. Тое, што і тлумачальнік. Сымоніха з Лявоніхай .. пачынаюць гутарку. Мова іх на першы погляд здаецца самай простай .. Каб зразумець глыбокі сэнс гэтай мовы, патрэбен добры тлумач — іначай чалавек не пачуе праўдзівага смаку. Бядуля.

Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)

кватарма́йстар

(ням. Quartiermeister)

службовая асоба ў арміях некаторых краін, якая займаецца размяшчэннем войск па кватэрах і забеспячэннем іх харчамі і фуражом.

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

адміністра́тар

(лац. administrator = распарадчык, кіраўнік)

1) службовая асоба, якая кіруе прадпрыемствам, установай, арганізацыяй (напр. а. гасцініцы);

2) распарадчык (напр. а. выстаўкі).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)

пяча́ць ж.

1. Segel n -s, -, Stmpel m -s, -;

дзяржа́ўная пяча́ць Statssiegel n -s, -;

службо́вая пяча́ць Denstsiegel n -s, -;

паста́віць пяча́ць das Segel ufdrücken;

2. перан. Stmpel m -s, -, Gepräge n -s

Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс) 

Denststelle f -, -n

1) пункт абслу́гі, слу́жба

2) (службо́вая) інста́нцыя

3) pl адміністрацы́йны апара́т

4) вайск. штаб, кама́ндная інста́нцыя

Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.) 

кур’е́р

(фр. courrier)

1) пасыльны ва ўстанове, які разносіць дзелавыя паперы;

2) службовая асоба, якая пасылаецца са спешнымі даручэннямі (напр. дыпламатычны к.).

Слоўнік іншамоўных слоў (А. Булыка, 1999, правапіс да 2008 г.)