1. праз, це́раз (паказвае на рух цераз што-н., пераход з вертыкальнага становішча ў гарызантальнае);
knock smth. over пераку́льваць, абаро́чваць што-н.;
turn the page over перагарну́ць старо́нку
2. :паказвае на знаходжанне на якім-н. баку ці перамяшчэнне на другі бок пакоя, вуліцы і да т.п.;
He rowed us over to the other side of the river. Ён пераправіў нас на другі бераг ракі;
over here/there тут/там
3.скрозь, спрэс (паказвае на пашырэнне, распаўсюджванне па ўсёй тэрыторыі);
hills covered over with snow узго́ркі скрозь пакры́тыя сне́гам
4. больш, звыш; залі́шне;
girls of 13 and over дзяўчы́нкі трына́ццаці гадо́ў і старэ́йшыя
5. зноў, яшчэ́ раз;
do smth. over перарабля́ць што-н.
6. :паказвае на заканчэнне ці спыненне дзеяння;
The lecture is over. Лекцыя скончылася;
think/talk over праду́маць/абмеркава́ць, абгавары́ць;
look over агле́дзець
♦
(all) over again зноў, яшчэ́ раз, на́нава; з пача́тку да канца́;
over and over (again) зноў, не раз, не адзі́н раз, неаднаразо́ва, шмат разо́ў
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
durch=
1.аддз. прыстаўка, указвае на скрозь, праз што-н. або на заканчэнне дзеяння: dúrchfahren праязджа́ць
2.неаддз. прыстаўка, паказвае на рух праз што-н. або на ўсебаковасць, дбайнасць зробленага дзеяння: durchlében перажы́ць (які-н. час)
Нямецка-беларускі слоўнік (М. Кур'янка, 2006, правапіс да 2008 г.)
пульсава́ць, ‑суе; незак.
1. Рытмічна біцца, мець пульс (пра сэрца, артэрыі і пад.). На лбе ўсхвалявана пульсавала тонкая сіняватая жылка.Гамолка.// Рытмічна рухацца па крывяносных сасудах (пра кроў). У такіх роздумах Людвік і дабег да свайго лагера. Нейкі час не прыслухоўваўся, як пульсуе кроў у дзяўчыны, ці трымаецца ў грудзях дыханне.Кулакоўскі.І зноў з усіх ног бягу прэч ад школы... Бягу, а ў скронях б’е, пульсуе, аж звініць кроў — гэта праўда, усё праўда, што я думаў...Сачанка.
2.перан. Рытмічна рухацца; актыўна праяўляцца. Над Дняпром, над Волгай, над Масквой-ракою, — скрозь жыццё пульсуе, шпаркае такое.Дубоўка.Творчая фантазія пульсуе тут моцна, і актуальнасць праблематыкі не слабее.У. Калеснік.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
сумятня́, ‑і, ж.
Бязладная беганіна, мітусня, клопаты. — Толя! — пачуў ён скрозь шум і сумятню пасадкі.Брыль.І хоць выгляд у людзей заклапочаны, адчуваецца, што іх радуе гэтая святочная сумятня.Палтаран.//перан. Хаос (пра думкі, пачуцці і пад.). У Максіма адразу ёкнула сэрца. Ён здагадаўся, аб чым пойдзе гутарка. Трэба рашацца, а ў душы яго — адна сумятня.Машара.// Паніка, перапалох. Лагчынай, алешнікам .. [Ганарацкі] прабраўся да сыраварні ў Дубовым гарадку, зняў варту, вызваліў палонных і ноччу нарабіў сумятні ў паліцэйскім гарнізоне.Грамовіч.Сумятня ў горадзе нарастала.Няхай.Улучыўшы хвіліну, стралою мільгануў .. [каршун] у паветры і ў момант вока схапіў кіпцюрамі куранё ды панёс у лес. Ой, якая паднялася тут сумятня, трывога!Колас.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
хваёвы, ‑ая, ‑ае.
1. Які мае адносіны да хвоі, з’яўляецца хвояй. Хваёвая шышка. Хваёвыя лапкі. Хваёвая смала. □ На дол хваёвыя ігліцы Раняе бор. Пустэча скрозь.Прыходзька.Кастусь нагледзеў.. добрую хваёвую сухастоіну.Чорны.Пазняк, кінуўшы: «Ну, добра», павярнуў лыжы назад і згубіўся між тоўстых хваёвых камлёў.Дуброўскі.// Які складаецца з хвой. Хваёвы лес. Хваёвы бор. □ Трохі не дайшлі [Міколка з дзедам] да самай палянкі, як спыніліся, схаваўшыся ў хваёвым гушчарніку.Лынькоў.// Уласцівы хвоі. Хваёвы пах.// Зроблены з хвоі. Хваёвы крыж. □ Пастух вучыў.. [хлопчыка] граць на хваёвай жалейцы.Краўчанка.// Атрыманы, здабыты з хвоі. Хваёвы экстракт.// Прыгатаваны з экстрактам хвоі. Хваёвыя вапны.
2.узнач.наз.хваёвыя, ‑ых. Сямейства голанасенных дрэў і кустоў, пераважна вечназялёных.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
шчаню́к, ‑а, м.
1. Тое, што і шчаня. Шчанюк спачатку хацеў панюхаць вожыка: дакрануўся носам да шэрых іголак.Брыль.Шчанюк круціўся каля плота. Малы, таўсматы, на кароткіх і шырокапастаўленых лапах.Паўлаў.
2.перан.Разм. Пра маладога, неспрактыкаванага чалавека. Ханскі сын, шчанюк жаўтавухі, Праязджаў... Убачыў... Адняў... Як я мог не адчуць: ты скутая? Не пачуць здалёк: ты ў бядзе?Караткевіч.Побач з гэтым мацёрым бандытам Палітаў выглядаў шчанюком.«Маладосць»./ Ужываецца як лаянка. Чыкілевіч правёў Мікіту злосным вокам... «У, шчанюк!» — працадзіў ён скрозь зубы.Колас.— Ах ты, шчанюк! — злосна прабурчаў паліцай. — Чаго крычыш на ўсю вуліцу? Самі бачым...Няхай.— Шчанюк! — зашыпеў Сімон, яшчэ раз пляснуўшы Іліко па шчацэ.Самуйлёнак.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
правалі́цца, права́львацца
1. (абваліцца) eínstürzen vi (s); herúnterfallen*vi (s), stürzen vi (s) (упасці);
правалі́ на іспы́це im Exámen dúrchfallen*, durchs Exámen fállen*;
спра́ва правалі́лася die Sáche schéiterte; die Sáche ist (in sich) zusámmengebrochen;
3.разм. (прапасці) verschwínden*vi (s);
◊
ён як скрозь зямлю́ правалі́ўся er war wie vom Érdboden verschwúnden [verschlúckt]
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
бу́рны, ‑ая, ‑ае.
1. З бурамі; навальнічны. Расшумеліся цымбалы, Быццам Нарач бурным днём.Танк.З поўначы — холаду, сіверу бурнага Гусі на поўдзень ляцяць.Колас.
2. Які бушуе, бурліць. [Сярго:] На Каўказе ў нас, Там рэкі бурныя. Грымяць і выюць, Укрытыя пушыстай белай пенай, Аж рэха скрозь ідзе...Глебка.// Багаты падзеямі, неспакойны, хвалюючы. Пачалося ўсё ў той бурны трыццаты год, калі ў Навасёлках загаварылі аб калгасе.Шчарбатаў.// Які вельмі моцна праяўляецца, палкі, гарачы. Тапурыя чамусьці не падзяляў бурнай радасці Іліко.Самуйлёнак.Бурная была тая размова бацькі з сынам.Жычка.
3. Які імкліва праходзіць або развіваецца. Бурныя тэмпы развіцця прамысловасць □ Нарэшце і да нас на Чукотку прыйшла кароткая бурная вясна, а за ёй адразу ж і лета.Бяганская.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
2.Рмн.‑рак. Брус, які выкарыстоўваецца ў розных канструкцыях і збудаваннях для фіксацыі іх у пэўным становішчы. // Тое, чым распіраюць што‑н. і прадухіляюць збліжэнне паміж чым‑н. Праўда, майстры і тут ведалі, што рабіць. У ход ішлі распоркі, клін, кувалда, і дошкі станавіліся на сваё месца.Сапрыка.
3. Разрэз, распорак. На мне быў кароткі кажушок з аблямаванай распоркаю ззаду.Скрыган.Пярэдняя полка з засцежкай (распоркай), якую прыкрываў фартушок, амаль заўсёды рознілася ад іншых арнаментам.«Помнікі».// Разрэзанае, разарванае па шву месца. Шапка была б.. ніштаватая, каб яшчэ да яе казырок і каб не распоркі скрозь па швах.Чорны.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
надво́рны, ‑ая, ‑ае.
1. Той, што знаходзіцца ў межах двара (гл. двор 1 у 1 знач.). Надворныя будынкі.
2. Той, што выходзіць на двор, знадворны. Надворная сцяна. □ Калі ляпнулі надворныя дзверы, Антанюк цяжка ўздыхнуў.Шамякін.//Разм. Які знаходзіцца, змяшчаецца знадворку, на дварэ, не ў памяшканні. Скрозь надворную цемру [Вацік] бачыў вялікі клін саўгаснага ячменю.Баранавых.[Рыгор] падышоў да акна, адшмаргнуў фіранку, прачыніў яго і пацягнуў надворнага паветра.Гартны.
3. Тое, што і знешні (у 2 знач.). За надворнай замкнёнасцю і нават недаступнасцю [Коласа] адчуваліся абаяльнасць, чалавечая прастата і чуласць.Лужанін.
4. Такі, якога яшчэ не паставілі на адкорм (пра свіней). Калгас меў на той час дзве фермы, але на кожнай былі разам і свінаматкі, і парасяты, і надворныя, і кормныя.Дуброўскі.
•••
Надворны саветнікгл. саветнік.
Надворны судгл. суд.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)