1. Старажытная прылада ў выглядзе бервяна з металічным наканечнікам, прымацаваным ланцугамі да перасовачнай вежы, якой разбівалі крапасныя сцены.
2. Выступ у насавой падводнай частцы баявога судна для нанясення ўдару па корпусе варожага судна (спец.).
3.Прамы ўдар, які робіць прабоіну.
4. Нанясенне ўдару носам карабля, вінтом самалёта, пярэдняй часткай танка па варожай машыне ў час бою.
5. Прарыў фронту і глыбокае ўкліньванне ў размяшчэнне войск праціўніка, а таксама ўдарная група, якая выконвае гэты прарыў.
○
Гідраўлічны таран — тэхнічнае збудаванне для пад’ёму вады.
|| прым.тара́нны, -ая, -ае.
Тлумачальны слоўнік беларускай літаратурнай мовы (І. Л. Капылоў, 2022, актуальны правапіс)
КАДЗІ́РАВАННЕў кібернетыцы,
пераўтварэнне паведамлення (інфармацыі) у сукупнасць сімвалаў (кодавае слова), сігналаў ці інш., складзеную ў адпаведнасці з выбраным кодам; атаясамліванне сімвалаў (або іх груп) аднаго кода з сімваламі другога. Прызначана для ўзгаднення формы паведамлення з дадзеным каналам сувязі, прыладамі апрацоўкі і захоўвання інфармацыі. Аперацыя, адваротная К., наз. дэкадзіраваннем. Тэарэт. асновы К. закладзены амер. матэматыкам і інжынерам К.Э.Шэнанам (1950-я Г.).
У інфармацыі тэорыі К. выкарыстоўваюць для змяншэння лішкавасці паведамленняў і ўплыву перашкод, якія скажаюць паведамленні пры перадачы па каналах сувязі. Таму выбар новага кода ўзгадняецца са стат. структурай крыніцы паведамленняў. У пэўнай ступені такое ўзгадненне маюць коды тэлеграфныя, напр., паслядоўнасці літар і лічбаў з дапамогай кода Морзе пераўтвараюцца ў пэўныя камбінацыі кропак і працяжнікаў, а сімвалам паведамлення, якія найб. часта сустракаюцца, адпавядаюць больш кароткія з іх. Пры вылічэннях на ЭВМнайб. важныя двайковае К., пры якім кожнай літары ўзаемна адназначна адпавядае байт, і двайковыя пазіцыйныя коды (прамы, адваротны, дадатковы), дзе паслядоўныя элементы кодавага слова адпавядаюць паслядоўным двайковым разрадам зыходнага ліку.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПАЗВАНО́ЧНІК, пазваночны слуп,
асноўная частка восевага шкілета пазваночных жывёл і чалавека. Складаецца са злучаных паміж сабой пазванкоў, з’яўляецца органам апоры і руху тулава, шыі і галавы, ахоўвае размешчаны ў пазваночным канале спінны мозг.
Зыходная форма — хорда ў ніжэйшых пазваночных; у вышэйшых пазваночных захоўваецца ў целах пазванкоў (рыбы, земнаводныя) ці ў выглядзе студзяністага ядра міжпазванковых дыскаў. П. рыб падзяляецца на тулаўны і хваставы аддзелы, П. амфібій — на шыйны, грудны і крыжавы, млекакормячых — на шыйны (6—9, часцей 7 пазванкоў), грудны (9—24, часцей 13), паяснічны (2—9), крыжавы (1—10, часцей 2—4) і хваставы (3—46). П. чалавека мае 32—34 пазванкі, якія складаюцца з цела, дуг і адросткаў, злучаных паміж сабой храсткамі, суставамі і звязкамі; падзяляецца на 5 аддзелаў: шыйны (7 пазванкоў), грудны (12), паяснічны (5), крыжавы (5, зрастаюцца), хвастцовы (3—5, зрастаюцца). У нованароджанага дзіцяці П. амаль прамы, на 1-м годзе жыцця набывае шыйны і паяснічны лардозы (выгін наперад), грудны і крыжавы кіфозы (выгін назад), скаліёзы (бакавыя выгіны), якія змякчаюць штуршкі ад хады, бегу, скачкоў. Гл. таксама Скрыўленне пазваночніка.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Падга́лы ’тонкі, з падцягнутым жыватом (пра жывёлу)’ (Янк. 3.), ’тонкі’ (Сл. ПЗБ), ’прамы, высокі’ (Мат. Гом.), падга́лісты ’з доўгімі нагамі, цыбаты; высокі, тонкі (пра дрэвы, расліны)’ (ТСБМ), ’тонкі, высокі з суччам наверсе’ (ТС, Некр.). Ад galъ (параўн. рус.дыял.га́лый ’голы, бязлесны’, прога́лина ’голае месца ў лесе’, а таксама польск.Podhale, podhalski — Брукнер, 133), звязанага чаргаваннем галосных з golъ ’голы’. Гл. Трубачоў, ЭССЯ, 6, 96.
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
Прост1 ’рад роўна пакладзенага на іржышчы зжатага, не звязанага ў снапы збожжа’, ’поле з такім разасланым збожжам’ (ТСБМ, Выг.), пакладка на прост (нараўл., ДАБМ, камент., 872). Польск.na prost ’накладка на прост’. Да про́сты.
Прост2, про́стік, про́шчыня ’тэхніка ткання, калі кожная нітка ўтка пераплятаецца з кожнай ніткай асновы пад прамым вуглом’ (Уладз.). Рус.пск.про́стка ’простае палатно ў дзве ніці’. Да про́сты ’прамы’ (гл.).
Этымалагічны слоўнік беларускай мовы (1978-2017)
непасрэ́дны, ‑ая, ‑ае.
1. Які не мае прамежкавых звенняў; прамы. Непасрэдная сувязь. Непасрэднае кіраўніцтва. Непасрэдны начальнік. □ Непасрэднага ўплыву французская мова на беларускую не мела.Юргелевіч.[Гарлахвацкі:] Я хачу, каб вы працавалі пад маім непасрэдным наглядам.Крапіва.
2. Які робіць усё без сумнення, кіруючыся толькі ўнутранымі схільнасцямі; просты, шчыры. Была Жана непасрэдная, вясёлая, быццам пранізаная сонечным святлом.Даніленка.Шурка вельмі непасрэдны і шчыры чалавек.Васілевіч.// Які праяўляецца свабодна, натуральна. Слова за слова — і размова набыла шчыры, непасрэдны характар.Асіпенка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
import, ~u
м. імпарт, увоз;
towary z ~u — імпартныя тавары;
import bezcłowy — бяспошлінны імпарт;
import bezpośredni — прамы імпарт;
ograniczyć import — абмежаваць імпарт
Польска-беларускі слоўнік (Я. Волкава, В. Авілава, 2004, правапіс да 2008 г.)
про́вадм. Léitung f -, -en; Draht m -(e)s, Drähte; Kábel n -s, -;
паве́траны про́вад Lúftleitung f -, Lúftleiter m -s, -;
электры́чны про́вад die eléktrische Léitung, Léitungsdraht m;