1. Раздзяліцца, устанавіўшы межы, граніцы паміж сваімі і чужымі землямі, уладаннямі.
2.перан. Аддзяліцца, адасобіцца адзін ад другога ў выніку несупадзення, процілегласці інтарэсаў, поглядаў. Так паступова размежаваліся паміж сабою дзве польскія партыі: партыя белых і партыя чырвоных.Якімовіч.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
спу́сцісты, ‑ая, ‑ае.
1. Які паступова, непрыкметна спускаецца; пакаты. Клебер убачыў зацэментаваны край колішняга акопа.. Там, дзе не было цэменту, край аб’ехаў і быў спусцісты.Чорны.Бераг рабіўся ўсё больш спусцісты.Місько.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
ПАВО́З,
феадальная павіннасць у Стараж. Русі, абавязак сялян дастаўляць прадукты сваёй гаспадаркі на панскі двор і, па загадзе феадала, на рынак і ў паход. П. наз. таксама і «падвода» — абавязак даваць коней з павозкамі князям і іх слугам, якія прыехалі у воласць. У Расіі з канца 15 ст. П. паступова заменены аброкам — «повозными деньгами» і перайшоў у ямскую павіннасць.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ПЕДАГАГІ́ЧНЫЯ ІНСТЫТУ́ТЫ,
вышэйшыя навуч. ўстановы для падрыхтоўкі настаўнікаў агульнаадук. і спец. школ, лагапедаў, выхавальнікаў дашкольных устаноў. На Беларусі працуе Мазырскі педагагічны інстытут. Брэсцкі, Віцебскі, Гомельскі, Гродзенскі, Магілёўскі П. і пачынаючы з 1969 паступова атрымалі статус ун-таў (гл. адпаведныя арт.). Мінскі П.і. пераўтвораны ў Беларускі педагагічны універсітэт, а Мінскі П.і. замежных моў — у Мінскі лінгвістычны універсітэт.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ФЛАГЕЛА́НТЫ [ад лац. flagellans (flagellantis) які бічуецца],
рэлігійныя аскеты-фанатыкі, якія прапаведавалі публічнае самабічаванне дзеля выкуплення ад грахоў. Рух узнік у 13 ст. сярод гар. беднаты Італіі як пратэст супраць каталіцкай царквы, прыгнёту феадалаў і безупынных войнаў, потым пашырыўся ў інш. краінах Зах. Еўропы. Ф. былі абвешчаны ератыкамі, іх жорстка праследавалі, і ў 15 ст. яны паступова зніклі.
вы́плаціць зарабо́тную пла́ту den Lohn [die Gehälter] áuszahlen;
вы́плаціць паступо́ва in Ráten záhlen; ábstottern vt (разм.);
вы́плаціць доўг die Schuld tílgen
Беларуска-нямецкі слоўнік (М. Кур'янка, 2010, актуальны правапіс)
tail2[teɪl]v. ісці́ сле́дам
tail away[ˌteɪləˈweɪ]phr. v. ме́ншаць, памянша́цца;
His voice tailed away into silence. Яго голас (паступова) заціх.
tail off[ˌteɪlˈɒf]phr. v. = tail away:The attendan ce figures tailed off. Наведвальнасць знізілася.
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
АДНАКАМПЛЕ́КТНАЯ ШКО́ЛА, пачатковая школа,
у якой усе класы вядзе адзін настаўнік. Звычайна працуюць у невял. населеных пунктах пры наяўнасці 4 пач. класаў з агульнай колькасцю да 10 вучняў, якія аб’яднаны ў клас-камплект. Навучанне вядзецца па праграмах для пач. класаў агульнаадук. школы. У 1994/95 навуч.г. на Беларусі было 24 аднакамплектныя школы, колькасць іх паступова скарачаецца.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ЗЕ́МШЧЫНА,
частка тэр.Рус. дзяржавы, вылучаная Іванам IV Васілевічам у сувязі з апрычнінай. Цэнтр — Масква. Мела асобнае кіраванне (Баярскую думу, мясц.прыказы), войскі. У З. ўваходзілі пераважна ўскраінныя землі: пермскія, вяцкія, парубежныя і северскія гарады, Сярэдняе Паволжа, раёны Старадуба і Абаленска, вобласці Ноўгарада і Пскова, Разань, Вял. Лукі, Цвер, Уладзімір, часткова Масква. Пасля рэарганізацыі апрычніны (1572) З. і апрычныя землі паступова зліліся.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
НІ́МФА (ад грэч. nymphē кукалка, лічынка, літар. нявеста, дзяўчына),
фаза (стадыя) паслязародкавага развіцця членістаногіх, якія развіваюцца без яўна выражанага метамарфозу (без стадыі кукалкі).
Уласціва кляшчам, усім першаснабяскрылым і некат. крылатым насякомым. У аўсянікаў, вяснянак і стракоз Н. наз.наядай. Выглядам Н. падобная на дарослы арганізм; адрозніваецца недаразвітым палавым апаратам, а ў крылатых насякомых — і крыламі. Ліняе шмат разоў і паступова ператвараецца ў імага.