дагавор аб перамір’і паміж Расіяй і Швецыяй, заключаны 20 снеж. ў в. Валіесары (паблізу Нарвы). Завяршыў рус.-шведскую вайну 1656—58. Паводле Валіесарскага дагавор занятыя рус. войскамі эстляндскія і ліфляндскія гарады Какенгаўзен, Юр’еў, Марыенбург, Сыранск заставаліся пад уладай Расіі. Але з-за пагаршэння міжнар. абставін рус. ўрад быў вымушаны паводле Кардыскага мірнага дагавора 1661 уступіць Швецыі прыбалтыйскія гарады і пагадзіцца на аднаўленне граніц, устаноўленых Сталбоўскім мірам 1617.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ВЕЗУ́ВІЙ (Vesuvio),
дзеючы вулкан на Пд Італіі, паблізуг. Неапаль. Выш. 1277 м. Утварае 3 конусы, якія нібы ўваходзяць адзін у адзін (сома). Асн. конус складзены з перапластаваных лаваў і вулканічных туфаў. Пры вывяржэнні выкідвае попел. Выхады газаў і пары. У час вывяржэння ў 79 загінулі гарады Пампеі, Геркуланум, Стабіі. Апошняе вывяржэнне 1957—59. На ніжніх ч. схілаў — сады, вінаграднікі, да выш. 800 м — хвойныя гаі. Вулканалагічная абсерваторыя. Турызм.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ДЖЭ́КСАНВІЛ (Jacksonvüle),
горад на ПдУ ЗША, у штаце Фларыда. Засн. ў 1816. 673 тыс.ж., з прыгарадамі 906,7 тыс.ж. (1994). Порт на р. Сент-Джонс паблізу ўпадзення яе ў Атлантычны ак. Вузел чыгунак і аўтадарог. Гандлёва-фін. цэнтр с.-г. і ляснога раёна. Прам-сць: харчасмакавая (у т. л.вытв-сць цыгарэт, піва), цэлюлозна-папяровая, дрэваапр., хім., паліграф., шкляная. Суднабудаванне, чорная металургія, металаапрацоўка. 2 ун-ты. Маст. галерэя. Ваенная база.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
Е́СЕНІК (Jesenik),
кліматычны курорт у Чэхіі. На схілах аднайм. гор паблізу мяжы з Польшчай. Развіваецца з 19 ст., калі мясц. лекарам-практыкам была пабудавана першая ў Еўропе водалячэбніца. Умераны клімат, ахаванасць ад вятроў, хваёвыя лясы ствараюць умовы для лячэння хвароб ц. н. с. (пераважна неўрозаў) і органаў дыхання. Папулярнае месца адпачынку, турызму і зімовага спорту. У наваколлі арх.-гіст. помнікі (стараж. замкі), помнікі прыроды (пячоры, горныя і лясныя комплексы і інш.).
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
МАРАБУ́ (Leptoptilos),
род птушак сям. буслоў атр. галянастых. 3 віды. Пашыраны ў Паўд.-Усх. Азіі і Афрыцы. Жывуць калоніямі на дрэвах або скалах паблізу балот.
Даўж. да 1,5 м, размах крылаў да 3 м. Спіна чорная або цёмна-шэрая, ніз цела белы. Дзюба масіўная. Галава і шыя пакрыты рэдкім пухам. На шыі голы гарлавы мяшок (у М. яванскага няма). Кормяцца жывёльным кормам, мярцвячынай. Нясуць 2—4 яйцы.
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
бзы́каць, ‑ае; незак.
Разм. Утвараць крыламі спецыфічны гук (пра некаторых насякомых). Заклапочана гулі чмялі, бзыкалі авадні і мухі.Сачанка.// Пра падобныя гукі, якія ўтвараюцца пры палёце куль, пра гук верацяна, круцёлкі і пад. Над хлопцамі паблізу бзыкалі кулі.Мележ.Пад роўнае сынава чытанне бзыкала звонка ў руках у Агапы лёгкае верацяно.Мурашка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
капе́ечны, ‑ая, ‑ае.
1. Вартасцю або цаной у адпу капейку. Капеечная манета.// Які дае малую выгаду, невялікі прыбытак. [Вінгель] меў недзе паблізу тут прыгарадную хату, нейкае капеечнае рамяство ў руках.Чорны.
2.перан. Вельмі дробязны; нікчэмны. Капеечная хітрасць. □ Калі мы падраслі, — Не давала Радзіма заседзецца, Да ўтульных пярын, Да капеечных спраў прысуседзіцца.Панчанка.
Тлумачальны слоўнік беларускай мовы (1977-84, правапіс да 2008 г.)
by1[baɪ]adv.
1. мі́ма;
The bus went by. Аўтобус праехаў міма.
2.паблі́зу, блі́зка, по́бач;
stand by стая́ць по́бач
3. : put money by запа́сіць/адкла́дваць гро́шы
♦
by and bydated неўзаба́ве, ху́тка
Англійска-беларускі слоўнік (Т. Суша, 2013, актуальны правапіс)
ВО́ЛМА,
вадасховішча ў Чэрвеньскім р-не Мінскай вобл., на р. Волма (бас. Дняпра); за 41 км ад вусця, за 16 км на З ад г. Чэрвень. Створана ў 1932. Пл. 0,87 км², даўж. 2,7 км, найб.шыр. 400 м, найб.глыб. 3,1 м (1988). У выніку моцнага зарастання каля берагоў і заглейвання дна аб’ём вады зменшыўся з 1,25 да 0,62 млн.м³. Выкарыстоўваецца для рыбаводства і адпачынку, паблізу санаторый-прафілакторый «Волма».
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)
ГУАНТА́НАМА (Guantánamo),
горад на У Кубы, паблізу ад узбярэжжа Карыбскага м.Адм. ц. правінцыі Гуантанама. 207.8 тыс.ж. (1993). Вузел чыгунак і аўтадарог. Прам-сць: харч., тэкст., тытунёвая, абутковая, металаапр., вытв-сцьбуд. матэрыялаў. На ўзбярэжжы — саляныя промыслы.
Засн. ў 1819. Каланізаваны франц. ўцекачамі з Гаіці. Паводле трактатаў 1903 і 1934, навязаных Кубе, у бухце Гуантанамы знаходзіцца ваен марская база ЗША. Куба патрабуе вяртання тэр. сушы і мора ў раёне Гуантанамы, якія ёй належаць.